Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Богу. Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы
Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы апостальства ў нашым асяроддзі. Вучні працуюць у 4-х групах. Кожная група атрымлівае вялікі аркуш паперы, фламастэры і выпісвае канкрэтныя магчымасці давання сведчання веры — апостальства — ў тым асяроддзі, дзе жывуць: І група — ў школе; ІІ група — ў сям’і; ІІІ група — ў парафіі; IV група — сярод сяброў. Прэзентацыя працы вучняў. Адказнасць за развіццё Касцёла ляжыць на кожным хрысціяніне, незалежна ад таго, якое месца ён займае ў супольнасці Божага народу. Разважанне: Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго любові, якая не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым.
— Як я абвяшчаю Хрыста жыццём? — Што значыць для мяне быць адказным за Хрыстовы Касцёл? — Як я выконваю заданні, якія Хрыстус мне даручыў? — Як я сведчу пра Хрыста ў тым асяроддзі, дзе жыву? — Што я раблю для развіцця сваёй парафіі?
Пастанова. Хатняе заданне: Напішы, як ты разумееш словы Езуса: «Вы — соль зямлі». Заключная малітва: Божа, перамяні нашыя сэрцы! Спашлі свайго Духа Святога ў нашыя сэрцы І аднаві ў нас ласку хросту. Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх, каб з радасцю давалі сведчанне Евангеллю. Дапамажы нам паглыбіць нашу веру, каб мы ў еднасці і любові маглі служыць Табе і адзін аднаму. (Молімся з Янам Паўлам ІІ. – Варшава, 1997, стар. 19)
Тэма № 20, VIII кл. СВЯТАРСТВА Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ. Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра старазапаветнае святарства і пра Святарства Хрыста. Мэта выхаваўчая: заахвочваем вучняў да ўдзячнасці за святароў. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Лчб 1, 48-53; Мал 2, 7; Вых 19, 5-6. Каляровыя карткі і алоўкі. Метады катэхезы: аналіз тэксту
Ход заняткаў Малітва: Пс 23(22), 1-3 Яшчэ ў часе Старога Запавету Бог, клапоцячыся пра збаўлення чалавека, устанаўлівае святарскую службу. Тэма нашага сённяшняга занятку: Святарства ў Старым Запавеце. ”.
ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ Праз першародны грэх чалавек адыйшоў ад Пана Бога. Патрэбны быў «пасрэднік» у дыялогу з Богам. З ізраэльскага народу Пан Бог выбірае тых, каму даручае гэтую асаблівую функцыю быць святарамі. - Як паўстала святарства ў Старым Запавеце? - Кім былі гэтыя людзі і якія заданні яны выконвалі? На гэтыя пытанні мы будзем шукаць адказ у Святым Пісанні. ПАН БОГ АДКАЗВАЕ (адзін з вучняў чытае тэкст) “ Калі вы будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць запавет Мой, то станеце Маёй уласнасцю сярод усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым ”. Зых 19, 5-6 - Каго Бог называе “царствам святароў”? Як бачыце, спачатку Пан Бог выбірае народ ізраэльскі, каб ён вызнаючы адзінага Бога, жыў паводле Яго загадаў і абвяшчаў Яго хвалу сярод іншых народаў. Затым з народа ізраэльскага Бог выбірае адно з дванаццаці кален, даючы ім асаблівае заданне. Адзін з вучняў чытае тэкст. «І наказаў Пан Майсею сказаць: “Толькі племя Лявія не ўнось у перапіс «Бо вусны святара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён веснік Пана Магуццяў» (пар. Мал 2, 7). Date: 2016-05-13; view: 424; Нарушение авторских прав |