Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Арганізацыйныя формы навучання
Працэс навучання ідзе па спецыяльна распрацаванаму для сістэмы вучэбнаму плану. Асноўнай арганізацыйнай формай на-вучання з'яўляецца ўрок. Аднак сістэма форм арганізацыі наву-чання адрозніваецца ад традыцыйнай. У чым гэта праяўляецца? Адной з важнейшых крыніц узбагачэння зместу навучання з'яў-ляюцца экскурсіі. Правядзенне іх у адпаведнасці з унутранай ло-гікай вучэбных задач надае арганізацыйным формам гібкасць, ппастычнасць, дынамічнасць. Гзта садзейнічае перакананню дзяцей у тым, што крыніцай пазнання з'яўляюцца не толькі кніга, слова настаўніка, але і навакольная рэчаіснасць — прырода, ма-тэрыяльная культура, грамадскае жыццё. Экскурсіі праводзяцца з мэтай назірання за сезоннымі зме-намі ў прыродзе, знаёмства з вытворчасцю на разнастайных прадпрыемствах. Эстэтычныя пачуцці вучняў выхоўваюцца ў вы-ніку наведвання тэатраў, музеяў, выстаў. Экскурсіі могуць быць незапланаванымі, калі яны праводзяцца для вывучэння з'яў пры-роды ці ў сувязі з пэўнымі грамадскімі падзеямі. Працягласць экскурсій можэ быць рознай: увесь вучэбны дзень, адзін урок або частка ўрока. Некаторыя экскурсіі могуць праводзіцца з да-памогай бацькоў, якія загадзя атрымліваюць адпаведныя кан-сультацыі і заданні ад настаўніка. Рухомасць, пластычнасць арганізацыйных форм залежыць не толькі ад інтэнсіўнага выкарыстання экскурсій. Сам урок у дадзенай сістэме навучання набывае іншы характар па сваёй знешняй форме і структуры. Структура ўрока дзякуючы новым дыдактычным прынцыпам адыходзіць ад стандартных этэпаў — апытвання, тлумачэння, замацавання. Працэс пазнання ў вуч-няў ідзе ва ўзаемасувязі новых ведаў з раней засвоенымі. Урок можа пачацца з новага для вучняў пытання, сувязь якога са сваім папярэднім вопытам дзеці ўсведамляюць самастойна ці з дапамогай настаўніка. Аднак гэта дапамога ўяўляе толькі штуршок да актывізацыі мысліцельнай дзейнасці вучняў. Затым урок разгортваецца шляхам паступовага паглыблення ў тэму. Гэтаму садзейнічае ўключэнне матэрыялаў як з пройдзеных тэм (чым адначасова забяспечваецца і іх паўта-рэнне), так і з новых. На ўроку мяняюцца суадносіны моўнай актыўнасці настаўні-ка і вучняў. Патрабуецца вялікае мастацтва, каб, захаваўшы вя-дучую ролю настаўніка, забяспечыць свабоду самарэалізацыі дзі-цяці, стварыць умовы, пры якіх з самых першых урокаў вучань не баяўся б выказваць свае, хай яшчэ недасканалыя, думкі, ура-жанні. Неабходна імкнуцца да стварэння даверлівай, камфортнай для псіхікі дзіцяці атмасферы ўрока. Толькі ў гэтым выпадку яна будзе камфортнай і для настаўніка. У "занкоўскіх" класах актыўна выкарыстоўваюцца ўсе формы здабывання дзецьмі ведаў: франтальная, групавая, індывідуаль-ная. Дамашняе заданне разглядаецца як важная і абавязковая арганізацыйная форма навучання і ўключае ў сябе не толькі трэ-ніроўку ў пісьме, чытанні і рашэнні задач, але і назіранні за роз-нымі аб'ектамі, высвятленне нейкіх пытанняў у дарослых, выраб разнастайных рэчаў, выкарыстанне заданняў па самаабслугоў-ванню, прагляд тэлеперадач і інш. Выключна важна настаўніку ўлічыць такую асаблівасць ды-дактычнай сістэмы Л. У. Занкова, як адрозненне ў падыходзе да падвядзення вынікаў навучання. У традыцыйным навучанні ня-рэдка "гладкасць" урока, правільнасць і хуткасць адказаў вучняў на пытанні настаўніка, дакладнасць выканання франтальных за-данняў лічацца важнейшай прыкметай правільнага педагагічнага працэсу, бо гэта сведчыць аб паспяховым авалоданні школьніка-мі праграмным матэрыялам. У "занкоўскіх" класах для настаўні-ка галоўнае не "гладкасць" урока, калі вучні беспамылкова адказ-ваюць на пытанні настаўніка і атрымліваюць высокія адзнакі, а натуральны працэс разгортвання пазнання з яго памылкамі, па-чуццямі задавальнення, радасці, смутку, збянтэжанасці і інш., бо пры гэтым найбольш поўна раскрываецца індывідуальнасць кожнага вучня. Шырокі падыход да ацэнкі вучня, назіранне за развіццём розных бакоў яго асобы не выключаюць магчымасці выстаўлен-ня адзнак. Але адзнака не іграе рашаючай ролі ў працэсе наву-чання, ды яна і не ўпісваецца ва ўрок, пабудаваны на аснове прынцыпаў агульнага развіцця. У сістэме Л. У. Занкова адзна-ка — не паказчык узроўню развіцця дзіцяці, а толькі інструмент для адлюстравання вынікаў засваення школьнай праграмы (у асноўным па паказчыках выніковых пісьмовых работ). Стымулю-ючая роля адзнакі зведзена на нішто. Шматлікія даследаванні паказваюць, што рээлізацыя ды-дактычнай сістэмы навучання Л. У. Занкова ва ўсёй яе паўнаце прыводзіць да паляпшэння якасці работы настаўніка незалежна ад стажу і вопыту работы. Ва ўсіх класах дасягаецца больш вы-сокі вынік у развіцці і выхаванні вучняў, у авалодванні імі ведамі, уменнямі і навыкамі. Сістэма Л. У. Занкова цэласная, пры яе рэалізацыі нельга ўпускаць ніводнага з пералічаных кампанентаў: кожны з іх нясе сваю развіццёвую функцыю і садзейнічае рашэнню задачы агульнага развіцця школьнікаў. Настаўнікі, якія працуюць па сістэме Л. У. Занкова, могуць выка-рыстоўваць наступныя падручнікі: Обученне грамоте: 1. Нечаева Н. В., Белорусец К. С. Азбука. 2. Нечаева Н. В., Белорусец К. С. Рабочме тетрадй к "Азбуке" 3. Андрі/іанова Т. М. н др. Тетрадь по пнсьму в 4-х частях. Математмка: 1.Аргннская І/І. І/І. Учебнмк-тетрадь в 4-х частях (подготовйтель-ный класс). 2.Аргмнская І/І. І/І. Учебнпк по математаке (1—3 классы). 3.Бененсон Е. П., І/Ітнна Л. С. Тетрадь по математйке в 4-х час-тях (1—3 классы). Русскмй язык: 1.Полякова А. В. Русскмй язык. 2.Полякова А. В. Тетрадп по русскому языку. Лмтература: 1.Свмрндова В. Ю. Лйтература. 2.Романовская 3. І/І. Жнвое слово. Мы іл окружаютпй Мйр: 1.Дмнтрйева Н. Я., Казаков А. Н. Мы й окружаюшйй мйр. 2.Трафнмова Г. В. Кнйгэ для чтення по курсу "Мы й окружаюшнй мйр". 3.Товпмнец І/І. П. Я й окружаюшнй ммр. Ручное творчество: 1.Цпрулйк Н. А„ Проснякова Т. Н. Умные рукп. 2.Цпрулйк Н. А., Проснякова Т Н. Урокн творчества. Музыка: Рйгнна Г. С. Учебнмк по музыке в 2-х частях. Экономйка: 1.Смнрнова Т В. Белка й компанмя. Сммрнова Т. В., Проснякова Т. Н. Задачнйк-рабочая тетрадь по экономмке.
Date: 2016-02-19; view: 412; Нарушение авторских прав |