Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Лекцыя 5А. 1. Сколькi часьцiнаў мовы i як называюцца? Якiя з iх зьменныя, якiя не? 2. Што такое прадмет? 3. Што такое прадметнiк або iмя прадметнае?
§ 10. Зьменная часьцiна мовы, што азначае iмя або назоў прадмету, называецца iмя прадметнае або прадметнiк. Прадметам называем ня толькi прадмет нашых знадворных пачуцьцяў, але i прадмет увагi нашага розуму. Пад знадворныя пачуцьцi (зрок, слух i г.д.) падпадаюць, напрыклад, такiя прадметы: глыбокая вада, салодкi цукар, але глыбiня, салодкасьць, дабрата, хараство i г.д. гэта толькi прадметы нашага розуму. Вада, цукар - прадметнiкi пачуцьцёвыя; глыбiня, салодкасьць, дабрата, хараство - прадметнiкi разумовыя. 4. Што такое скланеньне? Сколькi склонаў i якiя? Сколькi лiкаў i якiя?
§ 11. Апрача лiку адзiночнага i множнага ў беларускай мове часамi бывае парны лiк: дзьве назе, дзьве руцэ, дзьве сасе i г.д. Але заўсёды: два сталы, два браты i г.д., а не два брата, два стала (паводле старога парнага лiку, як па расейску). § 12. Некаторыя прадметнiкi ужываюцца толькi ў адзiночным лiку: жывёла, гароднiна, садовiна, малако, хараство i iнш. Некаторыя - толькi у множным: санi, сенi, дрыжыкi i шмат iншых.
§ 13. Кожны прадметнiк належа да аднаго з трох радоў: мужчынскага, жаноцкага або нiякага. Калi на якую можна сказаць ён, то гэта мужч.р.: брат, стол, вымысел i г.д.; калi можна казаць яна, то гэта жаноцкi род: сястра, бяда, радасьць i г. д.; калi можна сказаць яно, то гэта нiякi род: дзiця, вакно, дабро i г. д. Некаторыя прадметнiкi належаць да агульнага роду, калi могуць азначаць i мужчынскi i жаноцкi род: сiрата, калека, п'янiца i iнш.
Б. 1. Напiшы, якiя ведаеш прадметнiкi, што ўжываюцца толькi ў адзiночным або толькi ў множным лiку. 2. Напiшы прыклады на прадметнiкi мужчынскага, жаноцкага, нiякога i агульнага роду. 3. Паўтарыць з першага кола ўсё аб прадметнiку.
|