Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымі, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам».

Слова Жыцця на лiпень 2016

 

Няма нічога больш прыгожага, як пачуць: «Я люблю цябе». Калі хтосьцi любіць нас, мы не адчуваем сябе адзінокімі, крочым упэўнена, можам падстаўляць чола цяжкасцям і крытычным сітуацыям. А калі любоў становіцца ўзаемнай, то яна ўзмацняе давер і надзею, i мы адчуваем сябе атуленымi апекай. Мы ўсе ведаем, што для таго, каб дзеці добра развіваліся, патрэбна асяроддзе, поўнае любові, патрэбны хтосьці, хто будзе любіць іх. Гэтая праўда датычыцца ўсіх, незалежна ад узросту. Таму Слова Жыцця запрашае нас быць добразычлiвымі адзін да аднаго, гэта значыць — любiць, і як прыклад падае нам самога Бога.

Менавiта Ягоны прыклад нагадвае нам, што любоў з’яўляецца не нейкiм абстрактным пачуццем, але цалкам канкрэтным:

Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымі, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам».

Акрамя таго, любіць іншага азначае для нас слухаць яго, выказваць яму шчырую зацікаўленасць, падзяляць з ім радасці і выпрабаванні, апекавацца iм, спадарожнiчаць яму на ягоным шляху. Гэты iншы ніколі мне не чужы, але гэта мой брат, сястра, хтосьці, каму я хачу служыць. Такi погляд — поўная супрацьлегласць таму, калi іншы чалавек разглядаецца як супернік, канкурэнт, вораг, якому нават жадаюць зла, прыціскаюць яго, нават адкідаюць, аб чым, на жаль, нам штодня паведамляюць СМІ. Нават калi мы не ідзём так далёка, то цi не адчуваем мы антыпатыю, варожасць альбо проста абыякавасць, адсутнасць цікавасці да людзей, якія зрабілі нам нешта нядобрае, якiя нам непрыемныя ці не належаць да нашай сацыяльнай групы?

Любiць адзiн аднаго ўзаемна, як нас вучыць Слова Жыцця, азначае iсцi шляхам мiласэрнасцi, быць гатовымi ўзаемна прабачыць адзiн аднаму, калi ўчыняем памылкi.

«Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымі, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам».

Каб рэалізаваць наказ Езуса, К'яра Любіч, на пачатку жыцця новай хрысціянскай супольнасці, заключыла са сваімi першымi кампаньёнкамi пакт узаемнай любові. Тым не менш, «на пачатку ў гэтай групе дзяўчат не заўсёды было лёгка любiць такiм радыкальным чынам. Мы былі такімі ж, як і ўсе (нават тады, калі нас падтрымлівала асаблівая Божая ласка, неабходная для стварэння руху); на нашых узаемаадносінах лёгка асядаў пыл, і адзінства падлягала аслабленню. Гэта адбывалася кожны раз, калі мы звярталi ўвагу на нечыя слабасці і недасканаласці. Калі асуджаеш чалавека — жар узаемнай любові астуджаецца.

Для таго, каб справіцца з такімі сітуацыямі, якія паўтараліся зноў і зноў, у адзін цудоўны дзень мы падумалі пра тое, каб заключыць спецыяльнае пагадненне паміж сабою. Назвалi яго “пактам міласэрнасці”. Гэта быў пакт, у якiм мы бралi на сябе абавязацельства кожную раніцу глядзець на суседа, з якiм сутыкнуліся — у факаляры, у школе, на працы... — так, як бы гэта быў зусім новы чалавек, i не ўзгадваць нічога з мінулага; але ўсё, што было да гэтага часу, пакрываць любоўю. I гэтая штодзённая амністыя, якая ўтваралася ў нашых сэрцах, гэтае ўніверсальнае прабачэнне адразу стварала ўзаемную блізкасць. Гэта было моцнае рашэнне, прынятае ўсімі намі разам; яно дапамагала нам заўсёды быць першымi ў любові на ўзор мiласэрнага Бога, які даруе і забывае».1

Пакт міласэрнасці! А ці не магло б гэта быць спосабам узрастання ў дабрыні?

А. Фабiа К’ярдзi OMI


1Ch. Lubich, Miłość wzajemna, Fundacja Mariapoli, Warszawa 2014, s. 90.


<== предыдущая | следующая ==>
В§Ъ§Т§а§в§н §Ъ§Щ§Ю§Ц§в§Ц§Я§Ъ§с §г§Ь§а§в§а§г§д§Ъ §Ш§Ъ§Х§Ь§а§г§д§Ъ | А также: перекус в поезд, в дорогу

Date: 2016-08-30; view: 230; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию