Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Крызіс аднапартыйнай палітычнай сістэмы





МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

 

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

(сярэдзіна 80-х – 90-х гг.)

 

 

Кантрольная работа

 

Паўловіч Алены Васільеўны

студэнткі 2 курса,

спецыяльнасць: “Дакументазнаўства (па напрамках)”

 

Праверыў: старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

Н.В. Карповіч

 

 

____________________ ­­­­­­

(подпіс)

 

Мінск, 2016

Змест

1. Крызіс аднапартыйнай палітычнай сістэмы………………………………...3

2. Узнікненне новых палітычных партый і рухаў, грамадскіх аб’яднанняў…………………………………………………………………...…..7

3. Праблемы і перспектывы беларускага нацыянальнага адраджэння………9

 


Крызіс аднапартыйнай палітычнай сістэмы

З сярэдзіны 20-х і да канца 80-х гадоў у СССР дзейнічала аднапартыйная палітычная сістэма, ядром якой з’яўлялася Камуністычная партыя. Аднапартыйная сістэма забяспечвала палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурна-маральную ўстойлівасць і стабільнасць грамадства, правы і свабоды грамадзян, дружбу народаў шматнацыянальнай дзяржавы, упэўненасць людзей працы ў заўтрашнім дні.

У жніўні 1991 г. у СССР быў здзейснены дзяржаўны пераварот. Да ўлады ў цэнтры і на месцах прыйшла падтрыманая Захадам “дэмакратычная” апазіцыя ці сілы капіталістычнай рэстаўрацыі. Савецкі дзяржаўны і грамадскі лад знішчаўся. Канстытуцыя СССР і Законы краіны былі растоптаны.
Летам – восенню 1991 г. была забаронена дзейнасць КПСС і КП РСФСР на тэрыторыі Расіі, а іх маёмасць падвяргалася канфіскацыі. Прыпынялася таксама дзейнасць КПСС–КПБ на тэрыторыі Беларусі.

Чым былі абумоўлены крызіс аднапартыйнай сістэмы, зыход КПСС з арэны палітычнага кіраўніка краіны, ліквідацыя савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу?

Гэтыя з’явы былі абумоўлены перш-наперш сур’ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС–КПБ, якія былі дапушчаны ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі перабудовы. Адсутнічала каанкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства, не былі вызначаны мэты і задачы, канчатковыя вынікі У грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі – узбагачэнне любымі сродкамі. Бачачы гэтыя негатыўныя працэсы, значная частка народа стала абвінавачваць КПСС–КПБ, партыйную эліту і ўсіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС–КПБ катастрафічна падаў.

Негатыўныя працэсы і з’явы ў грамадскім жыцці суправаджаліся вельмі моцнай прапагандысцкай кампаніяй па дыскрэдытацыі КПСС, Савецкай дзяржавы, савецкага ладу жыцця, дасягненняў краіны. Гэта кампанія ажыццяўлялася пры патуранні і дапамозе, а іншы раз і пры асабістым удзеле вышэйшых партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў краіны – М. Гарбачова, А. Якаўлева, Э. Шэварднадзе, І. Сілаева, В. Бакаціна і інш. Прапагандысцкія намаганні прыкрываліся лозунгамі “новага палітычнага мыслення”, “агульначалавечых каштоўнасцей”, “палітычнага плюралізму”, “дэідэалагізацыі”, “дэпалітызацыі”, “дэпартызацыі”.

Шмат папрацавала на карысць распальвання антысавецкай і антыкамуністычнай істэрыі частка навуковай, творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі. Ідэолагам “заходнізацыі” і “амерыканізацыі” краіны ўдалося метадам сацыяльнай дэмагогіі раз’яднаць працоўных, выклікаць схільнасць да хістанняў і крайніх дзеянняў. Людзей прымусілі паверыць, што тыя, хто не здрадзіў сваім поглядам, – гэта рэакцыянеры, кансерватары, якія заслугоўваюць пагарды, а тыя хто за адзін дзень змяніў погляды, перафарбаваўся, – гэта сапраўдныя героі, новыя барацьбіты за “светлую будучыню народа”. Прапагандысцкія намаганні апазіцыі і рэнегатаў-камуністаў давалі ім значныя палітычныя дывідэнды.

Не садзейнічалі павышэнню аўтарытэту і ўзмацненню палітычнага ўплыву адарванасць вярхоў КПСС ад народа і шматмільённай арміі радавых камуністаў, пратэкцыянізм, хабарніцтва, карупцыя, замкнутасць партыйнай іерархіі, шырокае распаўсюджанне бюракратызму ў рабоце, недэмакратычнасць кадравай палітыкі, грубае падаўленне іншадумства. Усё гэта, як і распаленую істэрыю вакол ільгот і прывілеяў, прапаганда апазіцыі выкарыстала для дыскрэдытацыі партыйных кіраўнікоў, для выхавання ў людзей пачуцця нянавісці да іх. Памылкі ў кіраўніцтве выдаваліся за ўсеагульную некампетэнтнасць і бяздарнасць партакратаў, а недахопы ў развіцці сацыяльна-эканамічнай і духоўна-маральнай сфер – за трагедыю і катастрофу краіны. Часткай насельніцтва гэта ўспрымалася за праўду.

І нарэшце, патрэбна адзначыць, што ў час суровых выпрабаванняў генсек, Палітбюро і Сакратарыят ЦК КПСС здрадзілі сваёй партыі. Яны не звярнуліся да КПСС і народа, не зрабілі нават спробы склікаць з’езд партыі ці пленум ЦК КПСС, ніяк не супрацьдзейнічалі антыканстытуцыйным акцыям прэзідэнтаў СССР і Расіі і іх акружэння. Верхам ідэйнай і палітычнай здрады (наўмыснай ці ненаўмыснай), не маючай аналагаў у гісторыі, з’явіліся адказ у той трагічнай для КПСС сітуацыі М. Гарбачовым ад паўнамоцтваў Генеральнага сакратара ЦК КПСС і падпісанне супрацьпраўнага ўказа аб прыпыненні дзейнасці КПСС. Нічога не рабілі мясцовыя партыйныя камітэты і паслухмяныя члены партыі: капітуляцыя была масавай.

Чаму атрымаўшыя ўладу ў выніку дзяржаўнага перавароту кіраўнікі краін сталі на шлях знішчэння КПСС–КПБ? Прычыны тут толькі палітычныя. КПСС–КПБ заставалася адзінай рэальнай апазіцыйнай сілай, якая ў сваёй праграме прадугледжвала сацыялістычную, а не капіталістычную перабудову савецкага грамадства. Яна дабівалася рэалізацыі волі народа на захаванне СССР, выражанай на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г. КПСС–КПБ супрацьдзейнічала заняпаду грамадскай вытворчасці, перадачы агульнанароднага багацця прадпрымальнікам і бізнесменам, наступленню на інтарэсы і правы грамадзян (права на працу, адукацыю, ахову здароўя, пенсійнае абслугоўванне, жыллё), развіццю “дабрачыннасці” айчынных і замежных мецэнатаў (начлежкі і сталовыя для бедных, т. зв. “гуманітарная дапамога”, падачкі дзеячам навукі і культуры і г.д.), што зневажае працоўнага чалавека.

КПСС–КПБ ясна ўсведамляла, што капіталістычная рэстаўрацыя, злом сацыялістычнага дзяржаўнага і грамадскага ладу прывядзе да канфрантацыі, праліцця крыві, грамадзянскай вайны, што і адбылося ў многіх краінах СНД. Зразумела, што новыя ўлады знішчалі палітычную сілу, якая супрацьдзейнічала ім у ажыццяўленні палітыкі капіталістычнай рэстаўрацыі.
30 лістапада 1992 г. пастановай Канстытуцыйнага суда Расійскай Федэрацыі былі пацверджаны ўказы Б. Ельцына, якімі забараняліся партыйныя структуры КПСС і КП РСФСР ад райкома да ЦК, але прызнаваўся не адпавядаючым Канстытуцыі РСФСР пункт аб забароне пярвічных тэрытарыяльных арганізацый. Гэта пастанова дазволіла камуністам Расіі аднавіць дзейнасць сваёй партыі.

У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прызнаў страціўшай сілу сваю памылковую пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС–КПБ і дазволіў існаванне ўсіх яе структур і органаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 


 

Date: 2016-07-25; view: 360; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию