Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ххі стагоддзя

Газета «Наша ніва» (1906–1915) як арганізатар шырокага руху за сацыяльнае і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі; цэнтр нацыя­нальна-свядомых сіл, згуртавання літаратурных талентаў.

Асоба Янкі Купалы. Наватарская роля Я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Мастацкая эвалюцыя Купалы-лірыка (зборнікі «Жалейка», «Гусляр», «Шляхам жыцця», «Спадчына», «Безназоўнае»). Рамантычнае светаадчуванне і маштаб асобы ў лірыцы Я. Купалы.

Рамантычныя паэмы 1910–1913 гг.: “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “На куццю”, На дзяды”. Пошукі рамантычнага ідэалу ў мінулым. Рамантызацыя гісторыі.

Драматычныя паэмы. Ідэйны змест, паэтыка паэмы «Адвечная песня» (1908). Драматычнае гучанне ў паэме «Сон на кургане» (1910). Міфалагічныя вобразы. Філасофскі сэнс канфлікту ў сітуацыі «прарок-маса». Вобраз Сама. Рамантычная ўмоўнасць і сімвалічная шматзначнасць твора.

Драматургія. Наватарства Купалы-драматурга. Камедыя «Паўлінка» (1912). Праблематыка і вобразы твора. Майстэрства Купалы-камедыёграфа.

«Раскіданнае гняздо» (1913) як сацыяльна-філасофская драма аб трагічных выніках рассяляньвання на сумежжы двух стагоддзяў. Аўта­біяграфічная аснова твора. Духоўныя пошукі герояў п’есы – прадстаўнікоў сям’і Зяблікаў.

Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922). Праблемы «тутэйшнасці» як гіста­рычная трагедыя Беларусі. Майстэрства Я. Купалы ў раскрыцці характараў. Жанравая адметнасць твора. Гісторыя сцэнічнага ўвасаблення твора.

Асноўныя этапы грамадзянскага і літаратурнага станаўлення Якуба Коласа.

Паэтычная творчасць Я. Коласа. Праблематыка “нашаніўскай” паэзіі Я. Коласа. Зборнік “Песні-жальбы” (1910).

Паэтычны эпас Я. Коласа. Паэма “Новая зямля”. Аўтабіяграфічная аснова твора. Гісторыя напісання. Жанравыя асаблівасці і праблематыка.

Ідэйны змест паэмы. Энцыклапедызм “Новай зямлі”. Нацыянальны свет беларуса ў паэме. Ідэя гаспадара.

Паэтызацыя ў паэме “Новая зямля” Якуба Коласа сялянскага побыту, працы, культурных традыцый. Выяўленне велічы беларускага народа праз вобразы галоўных герояў паэмы Міхала, Антося, Ганны.

Паэма “Сымон-музыка” як алегарычнае ўвасабленне гістарычнага лёсу нацыянальнага мастацтва, складаных шляхоў абуджэння мастацкай самасвядомасці народа.

“Казкі жыцця” Якуба Коласа як пачатак філасофска-лірычнай плыні ў беларускай літаратуры.

Трылогія “На ростанях”. Гісторыя напісання. Аповесць “У палескай глушы”, “У глыбы Палесся” як адбіццё ідэйна-эстэтычнага ўзроўню беларускай прозы 20-х гадоў і сведчанне інтэнсіўнасці творчага росту Я. Коласа.

Біяграфія Максіма Багдановіча. Умовы сямейнага выхавання: сацыяльна-псіхалагічная атмасфера, культ веры, дух павагі да культурнай спадчыны свайго народа, лепшых здабыткаў сусветнай культуры.

Наватарства Багдановіча: узбагачэнне беларускай паэзіі новымі тэмамі і формамі, жаданне “прышчапіць” да беларускай пісьменнасці здабыткі сусветнай паэтычнай культуры.

“Вянок” (1913) М. Багдановіча як класічная кніга беларускай лірыкі пачатку ХХ стагоддзя. Мастацкая канцэпцыя, гісторыя выдання, структура.

Інтымная лірыка Максіма Багдановіча, матывы жыцця і смерці (нізкі “Мадонны”, “Каханне і смерць”). Вобраз мадонны як рэнесансны ідэал паэта. Сімволіка вянка ў кнізе М. Багдановіча.

Класічная паэтыка “Вянка” як сведчанне высокага паэтычнага майстэрства М. Багдановіча, спалучэнне ў яго паэзіі нацыянальных і агульнаеўрапейскіх традыцый.

М. Багдановіч – літаратуразнаўца і крытык. Асэнсаванне літаратурнага працэсу. Эстэтычныя погляды М. Багдановіча. Артыкулы “Глыбы і слаі” (1911), “За тры гады” (1913), “Забыты шлях” (1915).

Фарміраванне творчай асобы Максіма Гарэцкага. Біяграфія пісьменніка. Этапы жыцця і творчасці. Трагічны лёс М. Гарэцкага.

Зборнік апавяданняў “Рунь” (1914). Тэма інтэлігенцыі і народа.

Адлюстраванне падзей першай сусветнай вайны ў творчасці М. Га­рэцкага. Гуманістычная пазіцыя аўтара, псіхалагічнае майстэрства ў паказе чалавека на вайне ў апавяданнях 1915–1917 гг. “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”, “На этапе” і інш.

Дакументальна-мастацкія запіскі “На імперыялістычнай вайне” (1915–1919). Гісторыя напісання. Аўтабіяграфізм твора. Адлюстраванне франтавой рэчаіснасці.

Аповесць “Дзве душы” (1919) як мастацкае вытлумачэнне падзей рэвалюцыі і народжаных ёю працэсаў у грамадстве, раскрыццё ролі нацыянальнай інтэлігенцыі як абаронцы гуманістычных ідэалаў.

Раман “Віленскія камунары” (1931–1933). Творчая гісторыя, жанрава-стылёвыя асаблівасці рамана. Адлюстраванне ў рамане рэвалюцыйнага руху на Беларусі і Літве, звязанага з паўстаннем віленскіх камунараў 1918–1919 гг. і ўсталяваннем савецкай улады ў Вільні.

“Камароўская хроніка” (1930–1932, 1937) як унікальная з’ява ў гісторыі беларускай літаратуры, галоўная кніга пісьменніка. Дакументальная аснова твора. Аўтабіяграфічнасць “Камароўскай хронікі”.

“Маладняк” – першае літаратурнае аб’яднанне творчай моладзі Беларусі і яго арганізатары пісьменнікі А. Александровіч, А. Бабарэка, А. Вольны, А. Дудар, Я. Пушча, М. Чарот. Масавая культурна-асветніцкая дзейнасць аб’яднання. Стварэнне шматлікіх філіялаў.

Агульная характарыстыка паэзіі 20-х гадоў. Творчасць У. Дубоўкі, М. Чарота, А. Дудара, У. Жылкі, К. Крапівы, П. Труса і інш.

Тэматычная разнастайнасць, праблематыка, жанрава-стылёвыя пошукі беларускай прозы 20-х гадоў.

Жанравае станаўленне беларускай аповесці і рамана. Аўтабіяграфізм, хранікальнасць, дакументалізм, псіхалагізм у творах Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, К. Чорнага, М. Зарэцкага, Я. Нёманскага, Р. Мурашкі і інш.

Творчая эвалюцыя класіка беларускай мастацкай прозы К. Чорнага (ад лірычнай да філасофска-аналітычнай прозы).

Беларуская літаратура 30-х гадоў як каштоўны матэрыял для разумення і асэнсавання гісторыі. Адлюстраванне ў ёй грамадска-палітычных працэсаў, складанай атмасферы часу.

Рэпрэсаваныя літаратары, іх творчая спадчына. «Аповесць для сябе» Б. Мікуліча, «Зона маўчання» С. Грахоўскага як рэквіем рэпрэсаваным пісьменнікам і прысуд таталітарнай сістэме.

Перыяд вайны – зорны час беларускай паэзіі, выпрабаванне яе грамадзянскіх і эстэтычных вартасцей (на прыкладзе твораў Я. Купалы, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, П. Броўкі, К. Кірэнкі, А. Вялюгіна, К. Буйло і інш.).

Развіццё “малых” жанравых форм у беларускай мастацкай прозе перыяду вайны. Зборнікі апавяданняў М. Лынькова “Астап”, К. Чорнага “Маленькая жанчына”. Раманы К. Чорнага “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”. Творы І. Шамякіна, І. Мележа, Хв. Шынклера, Я. Брыля і інш.

Вайна як асноўная тэма беларускай прозы 1945–1955 гадоў. Асабісты франтавы вопыт І. Шамякіна, увасоблены ў аповесці “Помста”, тэма партызанскай барацьбы ў рамане І. Шамякіна “Глыбокая плынь”.

Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў ваенных апавяданнях І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля і інш.

Адлюстраванне заходнебеларускай рэчаіснасці ў творах Я. Брыля “Сірочы хлеб” (1942–1946), “Галя” (1953), “У сям’і” (1953).

Сатырычная камедыя К. Крапівы “Мілы чалавек” (1945) і забарона тэатральнага спектакля. Лірычная камедыя К. Крапівы “Пяюць жаваранкі” (1950), п’еса “Зацікаўленая асоба” (1953), іх агульная характарыстыка.

Далучэнне А. Макаёнка да актыўнай драматургічнай дзейнасці. Сатырычная камедыя А. Макаёнка “Выбачайце, калі ласка” (1953) як выяўленне драматургічнага таленту аўтара.

Прыход у літаратуру новага, “філалагічнага”, пакалення пісьменнікаў: У. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Р. Барадулін, І. Пташнікаў, і інш.

Паглыбленне філасофска-інтэлектуальнага пачатку ў “Новай кнізе” (1964) А. Куляшова. Пафас перамен ў жыцці грамадства.

Творчы ўзлёт П. Панчанкі, яго зборнікі “Кніга вандраванняў і любові” (1959), “Нью-йоркскія малюнкі” (1960), “Тысячы небасхілаў” (1962).

Актыўнае развіццё жанру беларускага рамана ў 60-я гады. Раман “Людзі на балоце” І. Мележа.

Імкненне да творчага самавыяўлення, адстойванне ўласнага “я” і эстэтычнага пошуку ў паэзіі пакалення “сямідзесятнікаў” Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, К. Камейшы, В. Яраца і інш. Наватарства, інтэлектуалізм і форматворчасць у паэзіі А. Разанава.

Дакументальныя кнігі “Я з вогненнай вёскі” А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, “Блакадная кніга” А. Адамовіча і Д. Граніна.

Творчасць А. Макаёнка як рэнесанс беларускай драматургіі. Надзённасць твораў мастака (“Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”).

Адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі ў кнігах паэзіі М. Мятліцкага “Горкі вырай” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом” (2005); Р. Барадуліна “Самота паломніцтва” (1990), “Міласэрднасць плахі” (1992) і інш.

Ідэйна-творчыя пошукі беларускай прозы 80–90-х гадоў. Развіццё жанраў рамана, аповесці, апавядання. Разнастайнасць тэматыкі і прабле­матыкі. Тэма выгнанніцкага лёсу беларускага народа ў ХХ стагоддзі (раман В. Карамазава “Бежанцы”).

Трагедыйнае адлюстраванне даваеннай рэчаіснасці ў творчасці В. Быкава (“Аблава”, “Сцюжа”, “Жоўты пясочак”).

Новы ракурс у мастацкім асэнсаванні ваеннага мінулага. “Кар’ер”, “У тумане”, “Пакахай мяне, салдацік” В. Быкава.

Чарнобыльская тэма ў творах І. Шамякіна (“Злая зорка”, “Палеская мадонна”, “Зона павышанай радыяцыі”).

Гістарычнае мінулае ў творах Л. Дайнекі, В. Іпатавай, У. Арлова.


<== предыдущая | следующая ==>
К принципам построения режима дня в оздоровительном учреждении | Показатели распределения первичных доходов. Определение валового национального дохода

Date: 2016-07-20; view: 992; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию