Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Спіс п’ес для чытання

ПРАГРАМА

ўступных экзаменаў па прадмету “Творчасць”

для абітурыентаў дзённай формы навучання

спецыяльнасці 1-23 01 10-01 “Літаратурная работа (творчасць)”

спецыялізацыі 1-23 01 10-01 03 “Драматургія”

 

 

Мінск 2006

Праграму распрацавалі:

Л.Ф. Голікава – заг. кафедры тэатральнай

творчасці, кандыдат мастацтвазнаўства,

дацэнт

Н.С. Загорская – дацэнт кафедры

тэатральнай творчасці

 

 

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой навукова-метадычных саветам па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі (пратакол № ___ ад ______ 2007 г.) і прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № ___ ад _____ 2007 г.)

 

 

УСТУП

 

Праграма да ўступных экзаменаў па спецыяльнасці “Літаратурная работа (творчасць)” спецыялізацыі “драматургія” прызначана для абітурыентаў – выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, сярэдніх школ з формамі пачатковага эстэтычнага выхавання сродкамі мастацтва, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія маюць творчыя здольнасці, схільнасць да літаратурнай работы ў якасці драматурга, сцэнарыста, літаратурнага работніка.

Узровень падрыхтаванасці абітурыента, яго ўменні і навыкі ў галіне абранай прафесіі, вобразнае мысленне, здольнасць эмацыянальна ўспрымаць рэчаіснасць, валоданне ведамі ў галіне літаратуры (найперш драматургіі), мастацтва (найперш тэатральнага мастацтва), у галіне культуры ў цэлым правяраюцца на экзаменах, якія здаюцца ў пісьмовай форме і вусна.

На кожным з адзначаных экзаменаў выстаўляюцца асобныя адзнакі.

На экзаменах правяраюцца асноўныя творчыя якасці, неабходныя абітурыенту для авалодання будучай прафесіяй літаратурнага работніка, драматурга, сцэнарыста. На пісьмовым і вусным экзаменах вялікая ўвага надаецца выяўленню ў абітурыентаў:

1) адпаведнай падрыхтоўкі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, пэўнай эрудыцыі, умення творча асэнсоўваць рэчаіснасць, жыццёвыя з’явы і падзеі ў выглядзе літаратурнага (драматургічнага) твора;

2) асобасных індывідуальных творчых якасцей (вобразнае бачанне навакольнага асяроддзя, творчая памяць, здольнасць да самастойнага мыслення, мастацкі густ);

3) узроўню валодання мовай (беларускай ці рускай), моўнай стылістыкай, умення дакладна адабраць моўныя сродкі выразнасці для дасягнення творчай мэты – стварэння цэльнага, якаснага, змястоўнага, выразнага твора, у якім адчуваецца мастацкі густ аўтара, багатае вобразнае мысленне, высокі інтэлектуальны патэнцыял, а таксама якасць афармлення (багацце, выразнасць мовы), агульныя параметры пісьмовасці, што адпавядае патрабаванням да творчай асобы.

Да праграмы дадаецца спіс драматычных твораў для чытання, а таксама спіс асноўнай і дадатковай літаратуры.

 

 

Драматургія

РАЗДЗЕЛ 1. Пісьмовая творчая работа (першы экзамен)

Па прадмету “Творчасць /літаратурная работа/” абітурыенты пішуць пісьмовую работу на прапанаваную тэму ў любым жанры прозы, драматургіі, паэзіі.

Мэта экзамену – выяўленне літаратурных схільнасцей абітурыента, характару яго вобразнага мыслення і наратыўных (апавядальных) здольнасцей.

У пісьмовай рабоце перадаецца змест, аўтарская задума, паслядоўнасць дзеяння, выяўляюцца дакладнасць, багацце і выразнасць мовы, багацце слоўнікавага запасу, разнастайнасць выкарыстаных у тэксце словазлучэнняў і інш.

Ацэньваюцца своеасаблівасць аўтарскага погляду на прапанаваную тэму, арыгінальнасць кампазіцыі пісьмовага твора, адпаведнасць зместу твора выбранаму жанру, выкарыстанне экспрэсіўных, эмацыянальна афарбаваных слоў і выразаў.

Адзначаюцца адметнасць і вобразнасць у раскрыцці прапанаванай тэмы, граматычная правільнасць мовы, узровень пісьменнасці.

 

РАЗДЗЕЛ 2. Калёквіум /вусна/ (другі экзамен)

На субяседаванні (калёквіуме) правяраюцца веды абітурыента ў галіне сусветнай і беларускай літаратуры (найперш – у драматургіі), сусветнага і беларускага мастацтва (перш за ўсё – тэатральнага), ацэньваюцца ўменне паступаючых арыентавацца ў сферы сучаснай культуры, іх інтэлектуальныя здольнасці і вобразнае мысленне.

Абітурыенты адказваюць на пытанні, звязаныя з асноўнымі этапамі развіцця сусветнага і айчыннага тэатральнага мастацтва, называюць імёны знакамітых драматургаў, рэжысёраў і іх творы, а таксама славутых прадстаўнікоў акцёрскай прафесіі. Сярод іх – беларускія драматургі Ф.Аляхновіч, У.Галубок, А.Дудараў, В.Дунін-Марцінкевіч, У.Караткевіч, Я.Колас, К.Крапіва, Я.Купала, А.Макаёнак, Е.Міровіч, А.Петрашкевіч, К.Чорны і інш.; прадстаўнікі рускай драматургіі – А.Арбузаў, А.Астроўскі, А.Вампілаў, М.Гогаль, М.Горкі, А.Грыбаедаў, М.Лермантаў, У.Маякоўскі, А.Пушкін, Д.Фанвізін, А.Чэхаў – і замежнай драматургіі – Арыстафан, П.-А.Бамаршэ, С.Бекет, І.В.Гётэ, Э.Іанеска, Г.Ібсен, Ж.-Б.Мальер, Ю.О’Ніл, Плаўт, Сафокл, Ф.Шылер, У.Шэкспір, Эсхіл, Эўрыпід і інш.

Сусветна вядомыя рэжысёры: беларускія – І.Буйніцкі, Б.Луцэнка, Е.Міровіч, І.Папоў, М.Пінігін, В.Раеўскі, Б.Эрын; рускія – Я.Вахтангаў, Ю.Любімаў, У.Меерхольд, У.Неміровіч-Данчанка, К.Станіслаўскі, Г.Таўстаногаў; заходнееўрапейскія – Б.Брэхт, П.Брук, Е.Гратоўскі.

Знакамітыя акцёры: беларускія – Г.Аўсянікаў, З.Браварская, Г.Гарбук, У.Гасцюхін, Г.Глебаў, Л.Давідовіч, В.Дзядзюшка, С.Журавель, М.Захарэвіч, В.Клебановіч, А.Клімава, Г.Макарава, Б.Платонаў, В.Тарасаў, А.Ткачонак, Б.Уладамірскі, Р.Янкоўскі, М.Яроменка (старэйшы) і інш.; рускія – А.Абдулаў, В.Алентава, Л.Арлова, Л.Ахеджакава, А.Басілашвілі, С.Бірман, Г.Буркоў, Ф.Волкаў, У.Высоцкі, Л.Гурчанка, А.Дзікі, І.Дзмітрэўскі, В.Жывакіні, І.Ільінскі, В.Камісаржэўская, А.Калягін, В.Кніпер-Чэхава, М.Карачанцаў, І.Масквін, А.Міронаў, Ю.Нікулін, П.Плавільшчыкаў, А.Пятрэнка, В.Стржэльчык, Н.Усатава, А.Фрэйндліх, М.Церахава, М.Чэхаў, В.Шукшын, М.Шчэпкін, С.Юрскі, А.Янкоўскі і інш.; замежныя – Ф.Андрэіні, Б.Андэрсан, Ж.-П.Бельмандо, С.Бернар, А.Болдуін, К.Бэйсінгер, Дж.Ганас, Р.Гір, К.Дзенёў, А.Жырардо, Н.Кідман, К.Кінскі, Ш.Конэры, Т.Круз, С.Ларэн, Дж.Мазіна, І.Мантан, А.Маньяні, Дж.Нікалсан, Ф.Нуарэ, А.Пачына, П.Рышар, Ж.Рэно, С.Сталонэ, Ж.-Л.Трэнціньян, М.Уладзі, Ж.Філіп, Дж. Фостэр, Э.Хопкінс, А.Чэлентана, М.Шанмеле, А.Шварцэнэгер, Ж. дэ л’Эспін.

 

Патрабаванні да абітурыентаў на ўступных экзаменах адпавядаюць зместу наступнай праграмы для школ з тэатральным ухілам:

Программы для учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения с театральным направлением: Основы мастерства актера, основы сценической речи, основы сценического движения, танец, вокал, отечественная и мировая художественная культура и история театра / Утверждено Министерством образования РБ. Мн.: Национальный институт образования, 2004. – 100 с.

 

ЛІТАРАТУРА:

для спецыялізацыі “Драматургія”

Асноўная

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 т. – Мн., 1981 – 1982.

Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 т. – Мн., 1989.

Пави П. Словарь театра /Пер. с фр. Л.Баженова и др.: Под ред. К.Разлогова. – М.: Прогресс, 1991.

Холодов В. Драма как явление искусства. – М.: Искусство, 1978.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. – Мн., 2000.

 

Дадатковая

Аристотель. Об искусстве поэзии //Античная литература. Греция. Антология: Ч. 2 /Сост. Н.А.Федоров, В.И.Мирошенкова. – М.: Высш. школа, 1989. – С. 348 – 364.

Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. – Мн., 1992.

Бояджиев Г.Н. Поэзия театра: Сб. статей. – М.: Искусство, 1960.

Няфёд У. Ігнат Буйніцкі – бацька беларускага тэатра. – Мн., 1991.

Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. – Мн.: БелЭН, 2003 – 2004.

 

СПІС П’ЕС ДЛЯ ЧЫТАННЯ

 

БЕЛАРУСКАЯ ДРАМАТУРГІЯ

 

Аляхновіч Ф. Няскончаная драма. Заручыны Паўлінкі.

Бутрамееў А. Страсці па Аўдзею.

Галубок У. Суд. Ганка.

Губарэвіч К. Брэсцкая крэпасць.

Дзялендзік А. Начное дзяжурства. Султан Брунэя.

Дудараў А. Парог. Вечар. Радавыя. Купала.

Дунін-Марцінкевіч В. Сялянка. Пінская шляхта.

Каганец К. Модны шляхцюк.

Караткевіч У. Званы Віцебска. Маці урагану.

Козел У. Папараць-кветка.

Колас Я. У пушчах Палесся.

Крапіва К. Хто смяецца апошнім. Брама неўміручасці.

Купала Я. Паўлінка. Раскіданае гняздо. Тутэйшыя.

Курэйчык А. Загублены рай.

Макаёнак А. Трыбунал. Пагарэльцы.

Матукоўскі М. Амністыя. Мудрамер.

Маўзон А. Канстанцін Заслонаў.

Махнач А. Гаўрошы Брэсцкай крэпасці.

Міровіч Е. Машэка. Кастусь Каліноўскі.

Петрашкевіч А. Трывога. Напісанае застаецца. Соль.

Родзевіч Л. Мікітаў лапаць.

Чорны К. Бацькаўшчына. Ірынка.

 

Сучасная беларуская драматургія

Кавалёў С. Стомлены д’ябал. Пацалунак ночы.

Карэлін А. SMS. Я вурц ў гараскопы.

Курэйчык А. П’емонцкі звер. Споведзь Пілата.

Папова А. Вандроўнікі ў Нью-Йорку. Сняданак на траве.

Рудкоўскі М. Жанчыны Бергмана.

Шчуцкі А. Каласнікі. Шахіды.

 

 

РУСКАЯ ДРАМАТУРГІЯ

Айтматов Ч. Фудзияма.

Арбузов А. Иркутская история.

Бродский И. Мрамор.

Вампилов А. Утиная охота. Старший сын.

Вишневский В. Оптимистическая трагедия.

Гоголь Н. Ревизор. Игроки. Женитьба.

Горький М. На дне. Дети Солнца.

Грибоедов А. Горе от ума.

Леонов Л. Нашествие.

Лермонтов М. Маскарад. Странный человек.

Маяковский В. Клоп. Мистерия Буфф.

Островский А. Гроза. Лес. Не в свои сани не садись.

Пушкин А. Борис Годунов. Маленькие трагедии.

Сухово-Кобылин А. Свадьба Кречинского.

Толстой Л. Живой труп.

Филатов Л. Про Федота-стрельца, удалого молодца.

Фонвизин Д. Недоросль.

Чехов А. Вишневый сад. Три сестры. Чайка.

 


<== предыдущая | следующая ==>
Стихийных природных сил в центре общественного развития стоит человек, | Дисциплина: Нормальная физиология

Date: 2016-07-18; view: 293; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию