Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Дапаможных матэрыялаў





Канспекты

Дапаможных матэрыялаў

Для катэхезаў

 

 

Х кл.

 

 

Катэхетычная секцыя пры ККББ

2008 г.

Тэма № 1, X кл.

СВЕТ, У ЯКІМ Я ЖЫВУ

 

Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра стварэнне свету і чалавека, якія паўсталі з Божай любові.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці да Бога і бацькоў за дар жыцця, а таксама гатоўнасць несці адказнасць за парадак у свеце, за сябе і іншых.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1; 2, 7; каляровыя карткі і алоўкі для кожнага вучня, мазаіка для кожнага вучня, падрыхтаваныя з лістоў А4, прылады для малявання, аўдыёзапіс тэксту пра стварэнне свету, дыск з прыгожай мелодыяй.

Метады катэхезы: складанне мазаікі, праца ў групах.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Апостальскі сімвал веры.

 

Чалавек пытае

Усё, што існуе, мае свой пачатак. Чалавек як разумная істота задае пытанне пра пачатак існавання свету. Углядаючыся ў навакольны свет, немагчыма не заўважыць, што ён мае свайго аўтара. Святое Пісанне, у якім ёсць апісанне стварэння свету, кажа нам, што гэты Аўтар — Пан Бог.

 

Бог адказвае

Вучні атрымліваюць мазаіку і прылады для малявання. Заданне для груп: намаляваць тое, што ўзнікне ў іх уяўленні падчас праслухоўвання аўдыёзапісу. Пасля раздачы матэрыялаў катэхет (К.) уключае запіс тэксту з кнігі Быцця ў суправаджэнні прыгожай мелодыі (напр. «Стварэнне свету» Ф. Гайдна, «Чатыры пары года» А. Вівальдзі). Праца працягваецца 15 хвілін. Затым усе аркушы паперы К. складае ў форме сэрца.

 

Як вы ўжо заўважылі, у нашым сэрцы не хапае яшчэ адной дэталі.

К. уключае спакойную музыку і чытае ўрывак з Кнігі Быцця. Затым бярэ дэталь з надпісам Ты, паказвае яе асобна кожнаму вучню і кладзе ў цэнтр мазаікі.

Ствараючы свет, Пан Бог ведаў, што ў ім будзе жыць кожны з нас. Кожнага з нас Ён паклікаў да жыцця, кожны з нас — Ягонае стварэнне. Кожны з нас мае сваё заданне ў створаным Богам свеце. Працуючы далей над тэкстам, мы даведаемся, якое заданне Бог даручыў кожнаму з нас.

К. дзеліць клас на 3 групы, кожнай дае асобнае пытанне і тэкст Кнігі Быцця. Кожная група пэўным колерам павінна падкрэсліць адказ, які знойдзе ў тэксце:

— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра Бога?

— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра чалавека?

— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра іншыя стварэнні?

 

(Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік)

.

• Бог Усемагутны, Ён стварае свет з нічога — сваёю моцаю. Бог робіць гэта з любові.

• Бог стварае чалавека на свой вобраз (розум і воля).

• Бог стварае мужчыну і жанчыну (рознасць полу), іх сувязь манагамная.

• Чалавек мае душу і цела. Для Бога чалавек мае вялікае значэнне і вартасць.

• Чалавек атрымлівае ад Бога заданне — працаваць над уласнай дасканаласцю і сваёю працаю ўдасканальваць свет.

• Паміж чалавекам і іншымі стварэннямі існуе вялікая розніца.

• Свет быў створаны дасканалым, у ім не было месца для зла. Кожнае стварэнне добрае.

• У Божай справе стварэння існуе парадак і гармонія.

• Бог падрыхтаваў для чалавека рай — месца шчасця і дабрабыту.

 

Параўноўваючы свет сучасны і свет, які быў напачатку, мы не можам не заўважыць розніцы. Чаму свет так змяніўся? (Адказы вучняў).

Праца над уласнай дасканаласцю і над удасканальваннем свету набліжае нас да мэты, якою ёсць вечнае жыццё, прабыванне з Богам — Паўнатою Шчасця. Таму за свае ўчынкі мы нясём вялікую адказнасць — як перад нашым Стварыцелем, так і перад іншымі людзьмі, а таксама перад самімі сабою. Хрысціянін — гэта чалавек, які павінен быць мужным і адказным за сваё жыццё, а таксама ўдзячным Богу і сваім бацькам за гэты цудоўны дар.

 

Чалавек адказвае Богу

К. раздае вучням каляровыя карткі і алоўкі. Вучні павінны запісаць словы падзякі і праслаўлення Пана Бога за створаны свет і за ўласнае жыццё. Карткі вучні прыклейваюць да плаката з сэрцам. Падчас працы можа гучаць «What a wonderful life» («Які прыгожы сусвет») Л. Амстронг.

Прыгажосць створанага свету — гэта шлях, па якім чалавек можа прыйсці да Бога.

Разважанне:

— Як часта я дзякую Пану Богу за прыгажосць створанага Ім свету?

— Што я магу зрабіць дзеля таго, каб зберагчы гэту прыгажосць?

— Як я магу паўплываць на тое, каб у свеце было менш зла?

— Як я аказваю ўдзячнасць Пану Богу за Яго бязмежную любоў да мяне?

— Як я клапачуся аб развіцці дароў і талентаў, якімі мяне адарыў Стварыцель?

— Як выглядае мае вучоба, праца? Ці можна яе назваць сумленнай і дасканалаю?

Пастанова.

Хатняе заданне:

  1. У вячэрняй малітве падзякуй Пану Богу за створаны свет, а таксама папрасі сілы і мудрасці, каб годна працаваць над удасканальваннем свету.
  2. Выкарыстоўваючы свае таленты, адлюструй урывак з Кнігі Быцця аб стварэнні свету. Гэта можа быць малюнак, верш, музычны твор, калаж і г.д.

Заключная малітва: падручнік вучня

 

 

Тэма № 2, Х кл

РЭЛІГІІ СВЕТУ.

Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб тым, што чалавек ад моманту свайго існавання імкнецца да Творцы. Праз малітву, рэлігійныя абрады, чалавек шукае дыялогу з Богам, бо толькі Ён можа заспакоіць прагенні сэрца чалавека, а таксама знаёмім вучняў з асноўнымі рэлігіямі свету.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях прагненне ўзрастаць у веры, пазнаючы сэнс і мэту ўласнага хрысціянства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій,

Дэкларацыя аб рэлігійнай свабодзе, ККК.

Метады катэхезы: прэзентацыя, аналіз тэкстаў.

 

Ход заняткаў

Малітва: Ойча наш

Чалавек пытае

У кожнай краіне свету, у вялікіх мегаполісах і ў маленькіх, мала каму вядомых мясцінах, мы можам ўбачыць святыню, якую пабудавалі людзі, каб праз малітву і розныя абрады аддаваць хвалу і пашану Богу. Багацце рэлігійных сімвалаў, абрадаў, малітваў, святаў, мастацкіх твораў на рэлігійную тэматыку, якія мы атрымалі ў спадчыну ад нашых прадзедаў, з’яўляецца яскравым пацвяржэннем таго, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва людзі шукалі Бога, праслаўлялі Яго, аддавалі Яму хвалу.

У старажытнасці і сярэднявеччы людзі спрабавалі акрэсліць, што азначае слова “рэлігія”, звяртаючыся да першапачатковага слова, ад якога яно можа паходзіць. Адказы былі розныя: адныя выказвалі думку, што слова “рэлігія” паходзіць ад лацінскага слова "relegere", што азначае "прачытаць наноў"; другія бралі за аснову слова "religere" (злучаць, звязваць), характарызуючы рэлігію як сувязь чалавека з Богам; св. Аугустын прытрымліваўся думкі, што слова “рэлігія” паходзіць ад слова "reeligare" — што азначае “выбіраць наноў”. Як бачым, людзі на працягу вякоў стараліся зразумець сутнасць рэлігіі, шукалі крыніцу яе паходжання.

ІІ Ватыканскі Сабор кажа так:

«Людзі чакаюць ад розных рэлігій адказу на запаветныя таямніцы чалавечай экзістэнцыі, якія сёння, як і ў папярэднія часы, глыбока ўзрушваюць сэрцы людзей: кім ёсць чалавек, які сэнс і мэта нашага жыцця, што такое маральнае дабро і грэх, адкуль і дзеля чаго ўзнікае цярпенне, які шлях вядзе да сапраўднага шчасця, што такое смерць, суд і адплата пасля смерці, і ўрэшце, чым ёсць апошняя і невымоўная таямніца, што ахоплівае нашае існаванне, з якой мы бяром пачатак і да якой імкнемся» (Nostra aetate, 1).

Сэнс жыцця, шчасце, цярпенне, смерць — гэтыя пытанні заўсёды турбавалі чалавека. Узнікненне рэлігіі — гэта старанне чалавека знайсці адказ на гэтыя пытанні.

Хатнім заданем вучняў было падрыхтаваць невялікую прэзентацыю аб такіх рэлігіях як: хрысціянства, іслам, будызм, іудаізм, індуізм. Вучні прэзентуюць сваю працу. Затым, К. запрашае вучняў прачытаць у сваіх падручніках матэрыял, які адлюстроўвае лічбу вызнаўцаў асноўных рэлігій свету.

 

Date: 2016-05-13; view: 604; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию