Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абгрунтаванне праектуемых лясных культур





Асновай для праектавання лясных культур з’яўляецца прыродазнаўчагiстарычныя ўмовы ўчастка i мэтавая накiраванасць лесавырошчвання. Таму ў залежнасцi ад экалагiчнай (тып умоў месцавырастання, тып лесу, тып высечак i гараў, механiчны састаў i вiльготнасць глебы) i лесаводча-тэхналагiчнай ацэнкi (катэгорыя лесакультурнай плошчы, колькасць пнёў на 1 га, стан i распаўсюджванне наглебавага покрыва, наяўнасць маладняку i характар яго размяшчэння) неабходна прывесцi дэталёвае абгрунтаванне наступных пытанняў:

Выбар галоўнай i спадарожнай пароды. Лясныя культуры могуць стварацца чыстымi i змешанымi па саставу. Пры праектаваннi змешаных культур праводзiцца выбар галоўнай i другараднай парод. Галоўная драўняная парода - гэта парода, на якую вядзецца гаспадарка (мэтавае назначэнне) i якая павiнна адпавядаць лесараслінным умовам дадзанай лесакультурнай плошчы. Спадарожная парода прызначана спрыяць лепшаму росту i развiццю галоўнай пароды i ў пэўнай ступенi з’яўляцца крынiцай драўнiны. Акрамя таго, для паляпшэння глебаўтваральнага працэсу i аховы глебы ад травяной раслiннасцi ў лясныя культуры можна ўводзiць кусты. Пры праектаваннi змешаных лясных культур неабходна абгрунтаваць мэтазгоднасць iх стварэння для фармiрання ўстойлiвых насаджэнняў. Асаблiвую ўвагу трэба ўдзялiць бiялагiчным асаблiвасцям змешваемых вiдаў (патрабавальнасць да ўрадлiвасцi глебы, святлолюбiвасць i ценетрываласць, засухаўстойлiвасць, хуткасць росту, характар развiцця крон, будова караневых сiстэм, узаемаадносiны змешваемых раслiн). Гушчыня лясных культур устанаўлiваецца на падставе лесаводчых i тэхналагiчных патрабаванняў, бiялагiчных асаблiвасцей вiдаў і лесараслiнных умоў.

Абгрунтоўваецца пародны састаў праектуемых лясных культур, гушчыня i схема пасадкi, спосаб i схема змяшэння. Неабходна прывесцi схематычны чарцёж пасадкі лясных культур з указаннем адлегласцi памiж радамi i ў радзе.

Метад і спосаб вытворчасцi лясных культур. Абгрунтоўваецца метад стварэння лясных культур (пасевам альбо пасадкай) і спосаб вытворчасцi лясных культур (ручны альбо механізаваны). Прыводзіцца характарыстыка пасяўнога цi пасадачнага матэрыялу (лесаводчая цэннасць насення, узрост сеянцаў i саджанцаў, іх вышыня і дыяметр караневай шэйкі).

Дагляд за ляснымi культурамi да змыкання крон. Неабходна абгрунтаваць спосабы, тэхнiку i колькасць доглядаў за ляснымi культурамi па гадах вырошчвання. Нараўне з механiчнымi спосабамi барацьбы з травянiстай раслiннасцю прымяняецца хiмiчны спосаб з ужываннем гербiцыдаў i арбарыцыдаў. Дагляды праектуюцца на працягу першых чатырох год пасля стварэння лясных культур з улiкам глебава-клiматычных умоў раёна, катэгорыi лесакультурнай плошчы, спосаба i якасцi апрацоўкi глебы, наяўнасцi i характару росту наглебавага покрыва, аднаўлення мяккалiсцевых парод i iх бiялагiчных асаблiвасцей.

Пры стварэннi лясных культур хвойных парод трэба прадугледзець супрацьпажарныя меры (увод прымесi лiсцевых парод, мiнералiзацыя палос i г. д.).

 

Date: 2015-06-06; view: 409; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию