Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 25. Езус прыйдзе судзіць жывых і памерлых





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай канцэпцыяй пра другое прыйсце Езуса Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што ніхто не ведае канкрэтнай даты другога прыйсця Езуса Хрыста, што хрысціянін павінен быць заўсёды гатовы да сустрэчы з Панам Богам.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне жыць справядлівым жыццём, не баяцца канца свету і быць заўсёды гатовымі да прыйсця Езуса Хрыста.

 

Матэрыялы:

Біблія: Мц 24, 3–14. 36; Мц 25, 31–46; Мц 24, 42. 44–51.

Ілюстрацыя: «Другое прыйсце Езуса Хрыста», надпісы да ілюстрацыі: «А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец» (Мц 24, 36); «Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету» (Мц 25, 34); «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным» (Мц 25, 41).

Фрагмент з фільма пра другое прыйсце Езуса Хрыста.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — маляванне ці сачыненне.

Ход занятку

Малітва

Веру ў Бога…

Чалавек пытаецца

Катэхет піша на дошцы выраз «Канец свету», задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1):

— З чым у вас асацыюецца гэты выраз?

— Якія пачуцці ў вас узнікаюць? Чаму?

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Бог адказвае

У апошні час мы часта чуем прадказанні пра канец свету. Памятаю, як абяцалі канец свету 21 снежня 2012 года. Але ён не надышоў, і такія ілжэпрадказанні былі і яшчэ не раз будуць у гісторыі чалавецтва. Што нам, паслядоўнікам Езуса Хрыста, вядома пра канец свету? Для нас, хрысціянаў, канец свету надыдзе з другім прыйсцем Езуса Хрыста. Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, што ў Святым Пісанні Пан Бог кажа нам пра гэты дзень.

 

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю: «Другое прыйсце Езуса Хрыста», а таксама надпісы: «А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец» (Мц 24, 36); «Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету» (Мц 25, 34); «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным» (Мц 25, 41).

Катэхет прапануе вучням праслухаць фрагменты з аўдыёзапісу Бібліі: Мц 24, 3–14. 36; Мц 25, 31–46; Мц 24, 42. 44–51. Замест гэтага можна прачытаць тэксты па ролях.

Пажадана паказаць фрагмент з фільма ці мультфільма, у якім Езус расказвае пра сваё другое прыйсце (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

 

«Калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, падышлі да Яго вучні асобна, кажучы: „Скажы нам, калі гэта будзе і які знак Твайго прыйсця і сканчэння свету?“

Адказваючы, Езус сказаў ім: „Глядзіце, кааб хто не звёў вас. Бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: „Я Хрыстус“, і многіх звядуць. Вы пачуеце пра войны і весткі з войнаў. Глядзіце, не палохайцеся, бо так павінна адбыцца. Але гэта яшчэ не канец. Бо народ паўстане на народ, і каралеўства на каралеўства, і ў розных месцах узнікнуць паморак і землятрусы. Усё гэта — пачатак пакутаў. Пасля аддадуць вас на ўціск і будуць забіваць вас, і зненавідзяць вас усе народы за імя Маё. Тады шмат хто зняверыцца, і будуць выдаваць адзін аднаго і ненавідзець адзін аднаго. І паўстане шмат фальшывых прарокаў, і яны шмат каго звядуць. А з–за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены. І гэта Евангелле Валадарства будзе абвешчана па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады настане канец.

<…>

А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, атолькі Айцец» (Мц 24, 3–14. 36).

 

«Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. І сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: „Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведаліМяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне“. Тады адкажуць Яму справядлівыя: „Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?“ I Валадар скажа ім у адказ: „Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі“. Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: „Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязніцы, і вы неадведалі Мяне“. Тады і яны адкажуць Яму: „Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?“ А Ёнскажаім у адказ: „Сапраўды кажу вам: чаго вы незрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне“. І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя — да вечнага жыцця» (Мц 25, 31–46).

 

«Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. <…> Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце. Хто ж верны і разумны слуга, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны час? Шчаслівы той слуга, якога гаспадар ягоны, калі прыйдзе, застане, што ён так робіць. Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёй паставіць яго.

Калі ж гэты благі слуга скажа ў сэрцы сваім: „Не спяшаецца гаспадар мой“, і пачне біць сяброў сваіх, есці і піць з п’яніцамі, то гаспадар слугі гэтага прыйдзе ў дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, аб якой не ведае. І адлучыць яго, і вызначыць яму долю разам з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў» (Мц 24, 42. 44–51).

 

Катэхет дзеліць вучняў на тры групы і прапануе ім выканаць заданне (у сшытку заданне № 2):

 

І група

 

1. Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Мацвея (24, 3–14. 36).

2. Пісьмова адкажыце на пытанні:

— Якія знакі будуць перад канцом свету?

— Растлумачце, як вы разумееце гэтыя знакі?

 

ІІ група

 

1. Падрыхтуйце сцэнку на аснове фрагменту са Святога Евангелля паводле Мацвея (25, 31–46).

2. Пісьмова адкажыце на пытанне:

— Па чым Пан Бог будзе судзіць чалавека?

 

 

ІІІ група

 

1. Падрыхтуйце сцэнку на аснове фрагменту са Святога Евангелля паводле Мацвея (24, 44–51).

2. Пісьмова адкажыце на пытанне:

— Як падрыхтавацца да другога прыйсця Езуса Хрыста?

 

Вучні прадстаўляюць свае працы.

 

Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 3):

— Што новага вы для сябе даведаліся пра канец свету?

— Што змянілася ў вашых адносінах да канца свету пасля сённяшняга занятку?

 

Катэхет прапануе вучням на аснове біблійных тэкстаў (Мц 24, 3–14. 36; Мц 25, 31–46; Мц 24, 42. 44–51) запоўніць табліцу (у сшытку заданне № 4):

 

Пытанні пра канец свету Адказы Езуса Хрыста
Якія падзеі будуць адбывацца перад канцом свету?  
Калі надыдзе канец свету? Хто пра гэта ведае?  
Што Езус Хрыстус на судзе скажа справядлівым?  
Што Езус Хрыстус на судзе скажа грэшнікам?  
Як падрыхтавацца да канца свету?  

 

Date: 2016-05-13; view: 434; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию