Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Богу. Святы апостал Павел, сам з’яўляючыся воінам-рыцарам Езуса Хрыста, заклікае нас стаць такімі ж воінамі ХрыстовыміКатэхет: Святы апостал Павел, сам з’яўляючыся воінам-рыцарам Езуса Хрыста, заклікае нас стаць такімі ж воінамі Хрыстовымі. Катэхет прапануе вучнм прачытаць фрагменты з Новага Запавету: Эф 6, 10–11, Эф 6, 13–17 і адказаць на пытанні (у сшытку заданне № 4): — Што павінен мець воін Хрыста? — Што ўваходзіць у склад зброі Божай, дзякуючы якой мы змагаемся са спакусамі д’ябла?
Катэхет прапануе вучням пісьмова выканаць заданне: Прачытай фрагмент з Паслання да Эфесцаў (6, 10–11. 13–17) і дапоўні сказы. Разважанне Катэхет задае вучням пытанні: — Які ты воін Езуса Хрыста? — Як ты пераносіш пакуты, цяжкасці, звязаныя з вызнаваннем сваёй веры? — Што ты робіш для Езуса Хрыста і Яго Касцёла (назаві канкрэтныя ўчынкі)? — Якія рысы характару ты павінен імкнуцца выпрацаваць у сабе, каб стаць сапраўдным воінам Езуса Хрыста? — Чаму ты навучыўся ад святога Паўла? — Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім? Пастанова Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак. Хатняе заданне — Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра жыццё і дзейнасць святога апостала Паўла. — Кожны вечар рабі аналіз пражытага дня і шчыра адказвай самому сабе на пытанне: як я, з’яўляючыся воінам Езуса Хрыста, супрацьстаяў злу і што я зрабіў для набліжэння Валадарства Божага? Заключная малітва Пакліканыя да сведчання
Пане, Ты заклікаеш мяне да таго, каб я сведчыў пра Цябе іншым людзям. Ведаю, што я павінен рабіць і якім павінен быць. Адчуваю, што Ты мне вельмі патрэбны, каб я мог жыць згодна з Тваёю воляю. Ты заклікаеш мяне да таго, каб я, жывучы сярод іншых людзей, распазнаваў Цябе ў сваіх бліжніх. Заклікаеш мяне сур’ёзна адносіцца да часу і жыцця, да людзей і любові. Твой вучань заўжды бачыць Цябе ў іншых людзях і любіць іх, прабачае ім, ён знаходзіць Цябе ва ўбогіх і прыходзіць ім на дапамогу. Пане, Ты кожны дзень клічаш мяне, як і кожнага чалавека — смутнага ці вясёлага, сціплага ці ганарыстага, магутнага ці слабога. Ты клічаш мяне заўсёды: калі я плачу і пакутую, калі працую і люблю, клічаш мяне ў маёй свабодзе. Ты побач са мною ва ўсім, што я раблю, Ты ведаеш сэрцы ўсіх людзей, дапамажы мне выканаць заданне, якое Ты прызначыў для мяне. Амэн.
|