Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 24. Езус збірае нас у Касцёл





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі вобразамі «Езус — Добры Пастыр» і «Езус — вінаградная лаза», у якіх Езус Хрыстус адкрывае нам сутнасць Касцёла; дапамагчы вучням зразумець, што Езус стварыў Касцёл для таго, каб у ім збавіць чалавека.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў любоў і адказнасць за Касцёл, а таксама імкненне быць сапраўднымі хрысціянамі.

 

Матэрыялы:

Біблія: Ян 10, 11–16; Ян 15, 1–9.

Ілюстрацыі:

1) «Езус — Добры Пастыр», надпіс да ілюстрацыі: «Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне» (Ян 10,14);

2) «Езус — вінаградная лаза», надпіс да ілюстрацыі: «Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5).

Фрагмент з фільма (мультфільма), у якім Езус расказвае прыпавесць пра вінаградную лазу і гаворыць пра сябе як пра Добрага Пастыра.

Плакат у выглядзе касцёла.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — маляванне, калаж.

Ход занятку

Малітва

Акт любові…

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца вопытам малітвы за мінулы тыдзень.

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 23).

Чалавек пытаецца

Катэхет:

Вы прынеслі сямейныя фотаздымкі. Хто з вас хоча прадставіць нам сваю сям’ю?

Пасля таго, як ахвотныя прадставілі свае сем’і, фотаздымкі ўсіх вучняў прымацоўваюцца да дошкі.

Катэхет пытаецца:

— Што аб’ядноўвае ўсіх членаў сям’і? (пад фотаздымкамі дзеці пішуць прозвішчы).

 

Кожны з нас належыць да сям’і, а ўсе сем’і належаць да вялікай хрысціянскай сям’і — Касцёла.

 

Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1):

— Калі мы становімся членамі Касцёла?

— Хто з’яўляецца заснавальнікам Касцёла?

— Хто з’яўляецца нябачным кіраўніком Касцёла?

Бог адказвае

Сёння мы з вамі пагаворым пра тое, з якой мэтай Езус Хрыстус стварыў Касцёл і чаго Ён чакае ад свайго Касцёла.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:

1) «Езус — Добры Пастыр», надпіс да ілюстрацыі: «Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне» (Ян 10,14);

2) «Езус — вінаградная лаза», надпіс да ілюстрацыі: «Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5).

Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагментаў з Бібліі: Ян 10, 11–16; Ян 15, 1–9. Можна паказаць вучням фрагмент з фільма (мультфільма), у якім Езус расказвае прыпавесць пра вінаградную лазу і гаворыць пра сябе як пра Добрага Пастыра (звярніце ўвагуна тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет дзеліць вучняў на дзве групы і прапануе заданне ў сшытку № 2:

 

І група

Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Яна (10, 11–16) і пісьмова адкажыце на пытанні:

 

Што Езус Хрыстус робіць для нас як для членаў свайго Касцёла? Чаго Езус Хрыстус чакае ад нас як ад членаў свайго Касцёла?

 

ІІ група

Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Яна (15, 1–9) і пісьмова адкажыце на пытанні:

 

Што Езус Хрыстус робіць для нас як для членаў свайго Касцёла? Чаго Езус Хрыстус чакае ад нас як ад членаў свайго Касцёла?

 

 

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Катэхет задае вучням пытанні (заданне ў сшытку № 3):

— Як вы разумееце выраз: «Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак»?

— Як вы разумееце выраз: «Без Мяне нічога не можаце зрабіць»?

— Што новага вы даведаліся пра Касцёл з сённяшняга ўрока?

Date: 2016-05-13; view: 504; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию