Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 23. Езус пасылае нам Святога Духа





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра спасланне Святога Духа; дапамагчы вучням зразумець, што чалавеку патрэбна пастаянная дапамога Святога Духа і малітвы аб Яго дарах.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне быць адкрытымі на дзеянне Святога Духа і супрацоўніцтва з Яго дарамі.

 

Матэрыялы:

Біблія: Ян 14, 26; Ян 16, 13–15, Дз 2, 1–4; Дз 1, 8.

Ілюстрацыя: «Спасланне Святога Духа», надпісы да ілюстрацыі: «І напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць» (Дз 2, 4); «А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам» (Ян 14, 26).

Фрагменты з фільма, прысвечаныя гісторыі пра спасланне Святога Духа.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў парах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — інсцэніроўка, спеў.

Ход занятку

Малітва

Песня да Святога Духа

Праверка хатняга задання

Катэхет прапаноўвае вучням падзяліцца тым, што ім удалося на працягу мінулага тыдня зрабіць для таго, каб дасягнуць Валадарства Нябеснага.

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 22).

Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытаецца

Катэхет задае вучням пытанне:

— Хто нам дапамагае?

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Бог адказвае

Пасля ўзнясення на неба Езус абяцаў сваім вучням паслаць памочніка — Святога Духа. Сёння мы з вамі даведаемся, што ў Святым Пісанні гаворыцца пра падзею спаслання Святога Духа і Яго дзеянні ў жыцці хрысціянаў.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю: «Спасланне Святога Духа», і надпісы да ілюстрацыі: «І напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць» (Дз 2, 4); «А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам» (Ян 14, 26).

Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс урыўкаў з Бібліі: Ян 14, 26; Ян 16, 13–15, Дз 2, 1–4; Дз 1, 8.

Катэхет прапануе прагледзець фрагменты з фільма пра спасланне Святога Духа.

Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1):

— Калі на Апосталаў сышоў Святы Дух?

— Якія знакі суправаджалі гэтую падзею?

— Якія плады спаслання Святога Духа?

Катэхет прапануе вучням на аснове біблійных тэкстаў напісаць, кім з’яўляецца Дух Святы і якую ролю Ён іграе ў жыцці хрысціяніна (у сшытку заданне № 2 — можна выконвацца вусна). Тэксты для падрыхтоўкі:

1. Ян 14, 26

2. Ян 16, 13–15

3. Дз 1, 8

 

У дыяграме схаваныя назвы дароў Святога Духа.

Катэхет прапануе вучням знайсці назвы ўсіх сямі дароў (у сшытку заданне № 3):

 

Л Ў Я Ч Ь П Р А С Т Ў В
Ф Т М У Д Р А С Ц Ь Ж І
Р І Т Ы С О Д Б О Ж А Я
А Л О Ь М З Г М О Т Й Л
З А Ш Ж Ц У Б О Я З Ь Ю
У Л Д В У М Е Л А С Ц Ь
М М У Ж Н А С Ц Ь О Ў Ч
К П Б О Я З Ь Б О Ж А Я
В М П А Б О Ж Н А С Ц Ь
К Е Н Г Й В У Р А Д А Х

Катэхет тлумачыць вучням сэнс дароў Святога Духа. Пасля тлумачэння катэхет прапануе вучням упісаць у табліцу назвы дароў Святога Духа адпаведна іх значэнню (заданне ў сшытку № 4):

 

Дары Святога Духа Значэнне дароў Святога Духа
Мудрасць Здольнасць успрымаць стварэнне як працу Стварыцеля, які дзейнічае ў нашым жыцці і ў свеце. Гэта асабліва важна ва ўменні бачыць Бога ва ўсім, што з намі адбываецца, і ў кожным, хто нам сустракаецца ў жыцці.  
Розум Здольнасць аналізаваць і разважаць, вырашаць праблемы і рашуча ісці за Хрыстом у паўсядзённым жыцці.
Рада Здольнасць адрозніваць добрае ад дрэннага, а таксама выбіраць справядлівае перад несправядлівым і паводзіць сябе адпаведна.
Мужнасць Здольнасць пераадольваць страх, жаданне ісці з Хрыстом і праз гэта актыўна супрацьстаяць спакусе ісці за натоўпам у яго дрэнных учынках і памылках. Першыя хрысціянскія супольнасці апісваюцца ў Бібліі як поўныя мужнасці і гатоўнасці жыць згодна з вучэннем Хрыста і сцвярджаць яго нават пад страхам смерці.
Умеласць Здольнасць ведаць Бога і любіць Яго.
Пабожнасць Здольнасць жыць пакорна і ісці за Панам, напоўніўшыся павагаю да Божых дзяцей. Пабожнасць вядзе да малітвы і пакланення.
Боязь Божая Здольнасць асэнсоўваць няспынную Божую прысутнасць. Той, хто адчувае трапятанне перад Панам, ведае, што ён з’яўляецца дзіцём Айца, Які яго любіць.

 

Date: 2016-05-13; view: 485; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию