Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 13. Бог кліча Майсея





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучняў з біблійным тэкстам, аб пакліканні Майсея і няволі ізраэльцян. Вучань разумее, што грэх з’яўляецца няволяй. Кожнага чалавека Пан Бог заклікае жыць у стане асвячальнай ласкі.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучню імкненне жыць у стане асвячальнай ласкі
і пазбагаць няволі граху.

Матэрыялы:

Біблія, Зыход 3, 1-12, ілюстрацыя і франмент з фільма, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэкста, медытацыя вобраза, дыскусія, незавершаныя сказы.

Ход заняткаў

Малітва:

Псальм 37 (36), 5-6

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Для таго, каб нам зразумець, што такое грахоўны палон і да чаго ён нас вядзе, паставім з вамі пантаміму. К. з вучнямі падрыхтоўвае і паказвае пантаміму.

«Бог стварае чалавека, паказвае яму ўсё стварэнне і становіцца збоку. Нейкі час чалавек разглядае свет навокал яго, запускае птушак і г.д. З’яўляецца чалавек з надпісам ХЛУСНЯ. Ён прываблівае чалавека. Той дазваляе адзець яму на руку кайданы – стужачку ці бант. Другі канец ён трымае ў сябе. Затым уваходзіць другая спакуса – ЗАЙЗДРАСЦЬ, трэцяя – ЛЯНОТА, чацвёртая – НЯНАВІСЦЬ. Кожны адзявае чалавеку на руку і ногі сваю павязку і адыходзіць убок. Такім чынам, чалавек застаецца пасярэдзіне сцэны, а гэтыя чацвёра стаяць па двое з розных бакоў. Яны пачынаюць кіраваць ім, як марыянеткай. Чалавек спрабуе дзесьці ісці, рабіць нейкія рухі, але гэтыя чацвёра кантралююць яго. Чалавек, здзіўляючыся, нізка схіляецца. Уваходзіць Хрыстус. Ён падыходзіць ззаду і прасоўвае свае рукі ў банты. Чацвёра ўкрыжоўваюць Яго, але Хрыстус уваскрасае і вызваляецца ад бантоў. Усе чацвёра падаюць, быццам яны пераможаныя. Хрыстус пераможна ўзвышаецца над імі, чалавек становіцца перад ім на калені. Урачыстая музыка».

К. абмяркоўвае з вучнямі змест пантамімы

Бог адказвае:

Сягоння мы даведаемся пра аднаго з сяброў Пана Бога — Майсея, які родам з ізраэльскага народа. Яго паклікаў Пан Бог, каб вывесці ізраэльцян
з егіпецкай няволі. Пасля смерці Юзафа егіпцяне змянілі свае адносіны да ізраэльскага народа, яны прымушалі іх цяжка працаваць, будаваць велізарныя піраміды. Ізраэльцяне апынуліся ў няволі ў егіпцянаў. Егіпцяне,
ў дадатак, забівалі нованароджаных ізраэльскіх хлопчыкаў, каб іх колькасць зменшылася ў Егіпце. К. пытае:

- Як жывецца нявольніку?

- Што робіць нявольнік?

- Якія працы выконвае нявольнік?

- Пра што марыць нявольнік?

Ізраэльцяне кожны дзень старанна маліліся Пану Богу, просячы яго аб вызваленні з няволі. Пан пачуў малітвы ізраэльцян, паклікаў Майсея, каб праз яго вывесці свой народ з няволі. К. чытае біблійны сюжэт аб нараджэнні Майсея Зыход 1, 15-22; 2, 1-25, ілюструючы яго вобразамі /можна паказаць фрагмент з фільма/. К. пытае:

- Што зрабіла маці Майсея, калі ўжо немагчыма было яго хаваць?

- Хто знайшоў Майсея?

- Хто стала карміліцай Майсея?

К. Хоць Майсей рос у палацы фараона, ён ведаў, што паходзіць з ізраэльскага роду. Ён бачыў, як жорстка прыгняталі яго народ. Аднойчы Майсей заўважыў, як егіпцянін біў аднаго ізраэльцяніна. Майсей захацеў абараніць свайго суайчынніка. Ён забіў егіпцяніна, а затым схаваў яго цела ў пясок. На наступны дзень Майсей заўважыў, як сварыліся ўжо яго суайчыннікі. Ён запытаў у аднаго з іх: «Чаму ты б’еш свайго бліжняга?» Той адказаў: «Хто паставіў цябе судздзёю? Ці не думаеш ты забіць мяне, як забіў егіпцяніна?» Тады Майсей зразумеў, што аб гэтай справе ўжо даведаліся. Калі фараону данеслі аб тым, што здарылася, ён хацеў забіць Майсея. Але Майсей уцёк ад яго ў зямлю Мадыямскую. Там ён пазнаёміўся з Етрам і застаўся жыць у яго сям’і. Майсей пасвіў авечак у Етра і вось, што з ім здарылася: К. чытае фрагмент з Бібліі: Зыход 3, 1-12. К. прымацоўвае да дошкі ілюстрацыю «Майсей і пылаючы куст». К. пытае ў вучняў:

- Што ўбачыў Майсей, калі пасвіў авечак у пустыні?

- Што незвычайнага было ў палаючым кусце?

- Чаму Майсей зняў свой абутак?

- Хто размаўляў з Майсеем з палаючага куста?

- Якое заданне даў Пан Бог Майсею?

- Што адказаў Майсей?

- Якое імя адкрыў Пан Бог Майсею?

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік:

 

Я СУТНЫ Яхвэ

 

«Я Сутны», азначае, што Пан Бог ёсць, быў і будзе заўсёды. Пан Бог з’яўляецца не толькі крыніцай усяго жывога, але Ён і ёсць Жыццё.

Майсей сумняваўся, ён лічыў сябе невартым такога вялікага задання. Ён сказаў Богу: «Хто я, каб мне ісці да фараона і вывесці з Егіпта сыноў Ізраэлевых?» На што Бог адказаў яму: «Я буду з табою». Майсей згадзіўся выканаць місію Пана Бога.

Чалавек адказвае Богу:

К. прымацоўвае да дошкі ілюстрацыю і дапаможнік наступнага зместу:

 

 

ГРЭХ РОБІЦЬ ЛЮДЗЕЙ НЯВОЛЬНІКАМІ

К. пытае:

- Што такое грэх?

Адказы вучні запісваюць на дошцы. К. падсумоўвае адказы вучняў, акцэнтуе: сутнасць граху – гэта недахоп любові, даверу і веры ў Пана Бога, які выражаецца ў непаслухмянасці Богу, у парушэнні Божых запаведзяў. Грэх для чалавека з’яўляецца глабальнай катастрофай, яна як трэшчына, якая з’яўляецца ў чалавеку і разбурае адносіны з Богам, людзьмі і навакольным светам. Калі чалавек грашыць, ён трапляе ў няволю да злога духа, становіцца нявольнікам граху. Але Пан Бог не пакідае чалавека. Чалавек слабы, і яму не хопіць сілаў самому пераадолець у сабе. Яму неабходна Божая ласка, Божая дапамога. Гэтую дапамогу мы атрымліваем ад Пана Бога ў сакраманце пакаяння. Праз святара Пан Бог прабачае нам грахі і напаўняе нас бясцэнным дарам – асвячальнай ласкай. Ён заклікае нас жыць у стане асвячальнай ласкі, бо толькі яна робіць нас па-сапраўднаму свабоднымі і шчаслівымі.

К. пытае:

- Як ты разумееш выраз: «кожны хрысціянін павінен старацца быць заўсёды ў стане асвячальнай ласкі»?

- Калі чалавек губляе стан асвячальнай ласкі?

- Хто можа вярнуць чалавеку стан асвячальнай ласкі?

- У якім сакраманце?

У сапраўднага хрысціяніна ёсць дэвіз:

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:

НІВОДНАГА МЕСЯЦА БЕЗ СВЯТОЙ СПОВЕДЗІ

К. раскладае на стале прыгатаваныя карткі з надпісамі:

- Малітва - Саперніцтва - Дать добрый совет

- Святая Імша - Зайздрасць - Плёткі - Сварка

- Сакрамант Пакаяння - Гнеў - Варажба - Прабачаць крыўды

- Падзяліцца з беднымі - Назапашванне багаццяў - Спачуваць

- Смяяцца над памылкамі іншых - Быць абыякавым

- Наведаць хворага - Навучыць неасвечанага і г.д.

К. прапаноўвае вучням, выбраць тое, што дапамагае нам жыць у стане асвячальнай ласкі.

Разважанне:

- Ці ўдзячны я Пану Богу за тое, што Ён вызваляе мяне з няволі граху? У чым гэта праяўляецца?

- Ці цаню я дар асвячальнай ласкі? У чым гэта выяўляецца?

- Што я павінен рабіць для таго, каб заўсёды быць у стане асвячальнай ласкі?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам аб тым, што ты даведаўся аб пакліканні Майсея, аб няволі ізраэльцян і аб жыцці ў стане асвячальнай ласкі.

2. Сімвалічна намалюй чалавека, які жыве ў стане асвячальнай ласкі
і чалавека, які знаходзіцца ў няволі граху.

 

Заключная малітва:

Акт любові.


 

Date: 2016-05-13; view: 412; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию