Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 16. Пан Бог заключае Запавет на гары Сінай





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра тое, як Пан Бог заключыў Запавет на гары Сінай. Дзесяць Божых запаведзяў – гэта ўказальнікі, якія паказваюць нам правільны шлях да Валадарства Нябеснага.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню імкненне паглыбляць веру ў адзінага жывога Пана Бога і імкненне жыць паводле Божых запаведзяў.

Матэрыялы:

Біблія: Другазаконне 5, 1-2. 5а.в-7.11а.12.16-21 а, Зыход 19, 7-8. Ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Узор дамовы на падключэнне мабільнай сувязі. Карцінкі, на якіх паказаны ідалы.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незавершаны сказ

Ход заняткаў

Малітва:

Псальм № 67 (66)

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. паказвае вучням узор дамовы, і тлумачыць, з якіх частак складаецца дамова. Можа быць, дамова на падключэнне мабільнай сувязі або на меркаванне К. К. пытае:

- Што такое дамова?

- Чаму людзі заключаюць дамовы?

- Што абгаворваецца ў дамове?

- Чые правы абараняе дамова?

- Што адбываецца ў выпадку невыканання ўмоў дамовы?

Бог адказвае:

Чалавек створаны паводле Божага вобраза і падабенства. Пасля грэхападзення чалавека ў свет увайшлі зло, грэх, страх, хваробы, пакуты
і смерць. Чалавек заблытаўся ў путах зла. Але Пан Бог не пакінуў яго. Ужо пасля грэхападзення Пан Бог абяцае людзям даць Збаўцу. Для гэтага Ён кліча Абрагама і яго патомкаў. Але людзі пастаянна адварочваюцца ад Бога, пакланяюцца не сапраўднаму Богу, але ідалам іншых народаў, прыносячы ім ахвяры. Пакідаюць Бога жывога, сапраўднага і пакланяюцца багам створаным чалавечымі рукамі. Гэтыя ідалы зроблены людзьмі з золата, срэбра, медзі, дрэва, каменя, гліны. У іх ёсць вусны але, яны не размаўляюць, у іх ёсць вушы, але яны не чуюць, у іх ёсць ноздры, але яны не дыхаюць, ёсць ногі, але не ходзяць, яны нежывыя, несапраўдныя. У іх няма ні сілы, ні жыцця, яны нічым не могуць дапамагчы людзям, а тым больш выратаваць іх ад грахоў. Пан адкрыўся ізраэльскаму народу, як адзіны, сапраўдны і жывы Бог. Ён — адзіны Збаўца, Ён — усемагутны Пан Бог. К. пытае:

- Ці могуць ідалы, зробленыя чалавечымі рукамі з золата, срэбра ці іншых матэрыялаў зрабіць што-небудзь для чалавека, а тым больш выратаваць яго ад грахоў? (можна выкарыстоўваць карцінкі ідалаў, звязаных з гісторыяй беларускага народа)

 

На гары Сінай Пан Бог заключыў з ізраэльцянамі больш чым дамову - Запавет. Запавет – гэта дамова аб узаемадапамозе, супрацоўніцтве і ўзаемнай павазе. К. чытае Другазаконне 5, 1-2. 5а.в-7.11а.12.16-21 а, Зыход 19, 7-8. К. пытае:

- Што адбылося на гары Сінай?

- Хто размаўляў з Панам Богам ад імя ізраэльцян?

- На чым былі запісаны словы Запавету?

- Хто перадаў людзям словы Запавету?

- Што Пан Бог загадаў людзям?

- Што адказалі Богу людзі?

Згодна гэтаму Запавету ізраэльцяне вераць толькі ў адзінага, жывога Пана Бога і пакланяюцца толькі яму, а Пан Бог абяцае ізраэльцянам, што будзе іх Богам, і дасць ім зямлю абяцаную. Той, хто захоўвае, жыве паводле Божых запаведзяў — шчаслівы чалавек, і Пан абяцае Яму Валадарства Нябеснае. Божыя запаведзі вучаць нас таму, што самым галоўным у нашым жыцці з’яўляецца Пан Бог. Ён наш Айцец, а мы — Яго дзеці. Божыя Запаведзі вучаць нас таму, як правільна дзейнічаць, як ставіцца да бліжніх і да навакольнага свету. Кожная Божая запаведзь абараняе заўсёды жыццё
і дабро, яна заўсёды супраць зла і смерці.

К. раскладвае карткі з выпісанымі Божымі запаведзямі (на адной картцы - адна запаведзь), просіць, каб кожны вучань выбраў сабе па адной картцы. Вучні па чарзе чытаюць і стараюцца растлумачыць іх, адказваючы на наступныя пытанні:

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік з пытаннямі

1. Каго або што абараняе гэта запаведзь 2. Чаму яна важная? 3. Ці можна без яе жыць? Чаму? 4. Якім чынам яна служыць чалавеку? 5. Як яна дапамагае жыць у грамадстве?

Кожны вучань выказвае сваё меркаванне. К. падсумоўвае іх адказы.

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае:

- Навошта Пан Бог даў людзям запаведзі?

- Чалавек, які жыве паводле Божых запаведзяў… (закончыць сказ)

- Чалавек, які не захоўвае Божыя запаведзі… (закончыць сказ)

Разважанне:

Пан Бог хоча, каб кожны чалавек быў шчаслівы і таму Ён даў нам Свае запаведзі. Божыя запаведзі – гэта ўказальнікі, якія паказваюць нам правільны шлях, што вядзе нас да Валадарства Нябеснага. К. пытае:

- Як я выконваю першую запаведзь?

- Ці веру я толькі ў адзінага, жывога, сапраўднага Пана Бога?

- Ці малюся я кожны дзень?

- Як часта я чытаю біблію і каталіцкую рэлігійную літаратуру?

- Ці я веру ў забабоны?

- Ці звяртаюся да знахараў і чараўніц?

- Ці гадаю?

- Ці з павагай вымаўляю імя Пана Бога, Найсвяцейшай Панны Марыі
і ўсіх святых.

- Што значыць, прысвяціць нядзельны дзень Пану Богу?

- У нядзелю і святы ці прымаю я ўдзел у святой Імшы?

- Як я паводжу сябе ў касцёле?

- Як я адношуся да бліжніх?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра тое, як Пан Бог заключыў з чалавекам Запавет, растлумач ім, што такое “ідалы”.

2. Намалюй каменныя скрыжалі, напішы на іх Божыя запаведзі.

Заключная малітва:

«Сімвал веры»


 

Date: 2016-05-13; view: 486; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию