Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 7. Патоп як справядлівае пакаранне за маральную сапсаванасць





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра сусветны патоп. Вучань разумее другую галоўную праўду веры «Бог – Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.». Вучань ведае, што «Пан Бог – наш Міласэрны Айцец, Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся"

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучнях давер і вернасць Богу.

Матэрыялы:

Біблія: Быццё 6, 5-9, 17, ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія. Сцэнка.

Ход заняткаў

Малітва:

Шчаслівы чалавек,

які не ходзіць за парадай бязбожных.

Ён будзе як дрэва,

пасаджанае каля воднага патоку,

якое плод прыносіць у свой час,

і лісце яго не вяне,

а ўсё, што ён чыніць, яму ўдаецца.

Не такі лёс бязбожных:

яны, як мякіна, што разносіцца ветрам.

Таму бязьожныя не выстаяць на судзе...

Псальм 1, 1а. 3-5а

К. правярае хатняе заданне. Выказваецца кожны вучань, пры гэтым
К. акцэнтуе ўвагу вучняў на станоўчых эмоцыях, якія нараджаліся ў тых, каму былі адрасаваныя камплементы, і адпаведна, у вучняў, якія рабілі шчырыя камплементы. К. паўтарае пройдзены матэрыял:

- Да чаго прыводзіць чалавека грэх?

- Якія наступствы ў граху?

- Як можна вярнуцца да Бога?

К. уводзіць дзяцей у новую тэму.

Чалавек пытае:

Сцэнка: «Калі нічога не зменіцца …»

Пустыя крэслы

Вядучы: Добры дзень! Дазвольце мне прадставіць вам былых выпускнікоў 11А класа адной з нашых школ. (Тры сімвалы, якія характэрызуюць герояў)

Гэта Віталь. Ужо ў чацвёртым класе ён пачаў курыць цыгарэты, уцякаць
з заняткаў, ён часта лаецца брыдкімі словамі. Калі нічога не зменіцца, то праз некалькі гадоў яго адлічаць са школы, і ён стане алкаголікам.

Гэта Аня. Самая самая прыгожая дзяўчына ў класе. Яна любіць музыку
і танцы, а таксама хлопчыкаў. Вельмі часта ходзіць да варажбітак і сама варожыць. Калі нічога не зменіцца, то яна ніколі не зможа стварыць добрую сям’ю. Варажбіткі ёй не дапамогуць. Яна будзе жыць у сваё задавальненне, але гэта не прынясе ёй радасці, наадварот, яна будзе нешчаслівая.

Гэта Валера. Звычайны школьнік, першы раз ён украў у 6 гадоў і з той пары ён не можа спыніцца. Усе ў школе ведаюць аб гэтым. Калі нічога не зменіцца, то праз некалькі гадоў ён трапіць у вязніцу.

Звычайныя дзеці. Звычайнае жыццё. Што далей? Гэта жыццё, якое яны выбралі, або лёс, ад якога не ўцячэш? Ці можна яшчэ нешта змяніць? Ці ўсё застанецца так, як ёсць?

А, забылася вам прадставіць сябе - мяне завуць Маргарыта. Я не апраўдваю сваіх памылак і не звальваю віну на іншых. Я жыву і вучуся быць шчаслівай. Мне ў гэтым дапамагае мая вера. Яна як маяк, указвае мне мэту майго жыццёвага шляху. Вельмі лёгка пацярпець крушэнне ў хвалях гэтага свету. Але ў мяне ёсць Хтосьці, Хто са мной, Ён ўва мне, Ён верыць у мяне
і заўсёды, пры любых абставінах Ён верны мне. Яго завуць Езус Хрыстус.

Ці можна яшчэ штосьці змяніць у нашым жыцці? Ці ўсё застанецца так, як ёсць?

Але ж:

Падыходзіць да Віталя.

Віталь! Бог любць цябе! Ён не хоча, каб ты стаў алкаголікам. Калі ты будзеш жыць паводле Яго запаведзяў, ты станеш шчаслівым чалавекам.

Падыходзіць да Ані

Аня! Калі ты дазволіш, то Бог усё зменіць. Ты - каштоўная ў Яго вачах, Ён любіць цябе па-сапраўднаму.

Падыходзіць да Валеры.

Валера! Калі ты дазволіш, то Бог усё зменіць. Бог – твой шлях, ідзі і не спыняйся.

ВЯДУЧЫ: Я не ведаю, што яны выберуць. Ці захочуць усё змяніць, або іх жыццё застанецца ранейшым. Але Бог заўсёды дае шанс.

Бог адказвае:

Сёння мы даведаемся пра адну падзею, якая паказвае нам Бога, як справядлівага Суддзю, які за дабро ўзнагароджвае, а за зло карае. Справядлівы – гэта той, хто любіць і абараняе дабро, але не любіць
і выракаецца зла. Пан Бог не толькі справядлівы, але і міласэрны, Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы шчыра ў іх раскайваемся. К. чытае тэкст
з Бібліі: Быццё 6, 5-9, 17. К. з дапамогай ілюстрацый падрабязна тлумачыць вучням падзеі, пададзеныя ў тэксце /фільм/.

К. пытае:

- Якім чалавекам быў Ной?

- Як дзейнічалі людзі, сярод якіх жыў Ной?

- Якое даручэнне атрымаў Ной ад Бога?

- Чаму Бог сказаў Ною пабудаваць каўчэг?

- Што адбылося пасля таго, як Ной пабудаваў каўчэг?

- Хто загінуў у водах сусветнага патопу?

- Чаму Бог выратаваў Ноя і яго сям’ю?

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнікі наступнага зместу:

Пан Бог - Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за зло карае
Пан Бог - наш Міласэрны Айцец, Ён ахвотна прабачае нашыя грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся

 

У водах патопу загінула шмат людзей. Стыхійнае бедства - патоп для людзей быў апошнім шансам, каб яны шчыра раскаяліся ва ўчыненых грахах. І калі яны раскаяліся, то Пан Бог, наш Міласэрны Айцец прабачыў ім грахі
і прыняў да сябе.

К. пытае:

- Як вы разумееце выраз: «Пан Бог - Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за зло карае»?

- Як вы разумееце выраз: «Пан Бог наш Міласэрны Айцец, Ён ахвотна прабачае нашыя грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся»?

Вучні выказваюцца.

К. Праз 5 месяцаў, Пан, нагнаў вецер на зямлю, і каўчэг спыніўся на гарах Арарацкіх. Калі ж воды зусім адышлі, Ной са сваёй сям’ёй выйшаў на зямлю. Збудаваўшы ахвярнік Пану, Ной узяў з кожнай чыстай жывёлы,
і з кожнай чыстай птушкі і прынёс на ўсеспаленне. І паставіў Бог запавет паміж Сабой і Ноем, што не будзе ўжо патопу на спусташэнне зямлі. І даўшы сімвал запавету, паклаў вясёлку Сваю на аблокі.

К. пытае ў вучняў:

- Як Ной аддзячыў Богу?

- За што Ной дзякаваў Богу?

- Які запавет заключыў Бог з Ноем?

- Што стала сімвалам запавету?

Челавек адказвае Богу:

Пан Бог хоча, каб у нас было толькі добрае, каб мы заўсёды дзейнічалі высакародна і шчыра. Існуюць сучасныя каўчэгі, у якіх прысутнічае Сам Пан Бог, у якіх Ён ратуе веруючых у Яго ад патопу злога. К. пытае

- Ці ведаеце вы, пра які каўчэг ідзе гаворка? (касцёл)

К. паказвае ілюстрацыі касцёлаў, прымацоўвае іх да дошкі.

У наш час існуе мноства каўчэгаў – касцёлаў, якія пабудавалі людзі. Кожны, хто хоча, можа прыйсці і ўвайсці ў яго, сустрэцца з Панам Богам, Які прабачае нам грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся, напаўняе нас асвячальнай ласкай. У касцёле мы слухаем Слова Божае, прымаем Пана Бога ў Святой Камуніі, адным словам, у касцёле Пан Бог ратуе нас. Усё залежыць ад выбару чалавека.

- Які выбар зробіш ты?

- Чаму нас навучыў Ной?

Разважанне:

- Як я разумею выраз: «касцёл – гэта каўчэг»?

- Што мне дапамагае прыходзіць у касцёл?

- Што мне перашкаджае прыходзіць у касцёл?

- Чаму я прыходжу ў касцёл?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра сусветны патоп, і запрасі іх у Касцёл на нядзельную святую Імшу.

2. Намалюй касцёл, у якім ты молішся, і напішы кароткую гісторыю твайго парафіяльнага касцёла.

Заключная малітва:

Псальм № 91(90).


Date: 2016-05-13; view: 399; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию