Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 8 Толькі Бог аб’ядноўвае людзей. Бабілёнская вежа





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра будаўніцтва бабілёнскай вежы. Вучань разумее, што Бабілёнская вежа з’яўляецца сімвалам чалавечай гардыні.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню імкненне жыць у згодзе і еднасці з Богам
і бліжнім.

Матэрыялы:

Біблія: Быццё 11, 1-8., ілюстрацыя і фільм, якія паказвкюць падзеі біблійнага тэксту.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, сцэнка.

Ход заняткаў

Малітва:

Малітва аб пакоры. Малітоўнік «Ойча наш» стр. 62

К. правярае хатняе заданне і паўтарае пройдзены матэрыял:

- Чаму Бог паслаў патоп на зямлю?

- Каго Бог выратаваў ад патопу?

- Чаму Бог выратаваў Ноя, што ў Ною падабалася Богу?

- Як Ной аддзячыў Богу за выратаванне?

- Што Бог абяцаў Ною?

- Які знак пацвярджае тое, што Бог больш не дапусціць сусветнага патопу?

Падзякуем Богу за тое, што Ён справядлівы і дапамагае добрым людзям. К. уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Сцэнка «Рукі».

Дзве дзяўчыны і два хлопцы парамі стаяць на сцэне. Вядучы чытае словы, а акцёры адначасова ўсе паказваюць пад музыку.

Акт № 1

Бог даў нам рукі.
Рукі, каб будаваць.
Рукі, каб любіць.
Рукі, каб дапамагаць.
Рукі, каб абараняць.
Але чалавек зрабіў усё па-іншаму.
Рукі, якія будавалі, сталі разбураць.
Рукі, якія любілі, сталі ненавідзець.
Рукі, якія дапамагалі, сталі абыякавымі.
Рукі, якія абаранялі, сталі забіваць.
Канец першага акта

К. абмяркоўвае з вучнямі першы акт сцэнкі.

Бог адказвае:

К. пераходзіць непасрэдна да тэмы, ён чытае тэкст з Бібліі Быццё 11, 1-8. К. ілюструе вобразамі (фільм). К. пытае:

- Як жылі людзі пасля сусветнага патопу?

- Якое дрэннае жаданне зарадзілася ў сэрцах людзей?

- Чаму людзі хацелі дасягнуць неба?

- Што зрабіў Пан Бог, калі ўбачыў пыху людзей?

К. усё ў свеце мае сваё месца. Чалавек таксама мае сваё месца, ён з’яўляецца вянцом стварэння. Бог стварыў яго з любові і хоча раздзяліць з ім шчасце. Людзі бачылі моц і магутнасць Бога, і хацелі, каб у іх быў знак іх магутнасці і моцы, якую яны змаглі б паставіць нароўні з Богам. Спачатку чалавек захацеў паставіць нароўні з Богам сябе, гэта адбылося ў раі і мы памятаем, чым гэта скончылася – першародным грахом. Цяпер людзі заганарыліся і аб’ядналіся супраць Бога і рашыліся паставіць нароўні з Богам справу сваіх рук – Бабілёнскую вежу. Гэта не спадабалася Богу, і таму Бог змяшаў мовы, і яны не маглі зразумець адзін аднаго.

Дыскусія вучняў.

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае:

1. Чаму вучыць нас гісторыя пра будаўніцтва Бабілёнскай вежы?

2. Калі мы становімся падобнымі да будаўнікоў Бабілёнскай вежы?

3. Што мы можам зрабіць для таго, каб нашыя сем’і не былі падобнымі да Бабілёнскай вежы?

4. Калі наша школа становіцца падобнай да Бабілёнскай вежы?

5. Што мы павінны зрабіць, каб наша жыццё не было падобным да Бабілёнскай вежы?

 

Акт № 2

І тады Бог паглядзеў на Сваё стварэнне і працягнуў свету Свае рукі.
Але людзі прыбілі гэтыя рукі да крыжа.
І сказалі: " Застанься там!"
Але Ён не застаўся, Ён уваскрос.
І зараз Бог ходзіць па вуліцах нашых гарадоў
і працягвае свету Свае прабітыя рукі.
Што выбераш ты?
Паспрабуеш не бачыць?
Не чуць?
Ці аддасі Яму сваё сэрца?
Перад табой выбар.
Рукі. Бог даў нам рукі.

Рукі, каб будаваць.
Рукі, каб любіць.
Рукі, каб дапамагаць.
Рукі, каб абараняць.

К. абмяркоўвае з вучнямі сцэнку. К. пытае:

- Які выбар зраблю я?

- У якіх выпадках мы патакаем, дапамагаем бліжняму чыніць злое?

- Ці будзем мы падштурхваць бліжніх чыніць злое?

- Хто па-сапраўднаму аб’ядноўвае нас?

Пан Бог, дабро і любоў яднаюць нас. Веруючыя людзі кожную нядзелю збіраюцца ў касцёле на святой Імшы, пазнаюць мову любові, мову даступную ўсім людзям і зразумелую для кожнага чалавека, незалежна ад узросту
і нацыянальнай прыналежнасці. К. пытае:

- Што нам дапамагае падчас святой Імшы наблізіцца адзін да аднаго?

- Хто па-сапраўднаму нас яднае?

Разважанне:

Грахі іншых па нашай віне

v Ці загадваў грашыць?

v Ці намаўляў да граху?

v Ці дазваляў грашыць?

v Ці раіў грашыць?

v Ці хваліў грэх?

v Ці замоўчваў грэх?

v Ці не караў грэх?

v Ці дапамагаў грашыць?

v Ці абараняў грэх?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра Бабілёнскую вежу.

2. Намалюй малюнак на тэму: «Божае адзінства». Напішы малітву пра адзінства з Панам Богам і бліжнімі.

Заключная малітва:

Псальм 131 (130).


Тэма № 9. Пан Бог здзяйсняе план Збаўлення. Пакліканне Абрагама

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб пакліканні Абрагама. Вучань ведае, што сумленне – гэта голас Бога ў чалавеку.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню ўменне:

1. Заўсёды слухаць голас сумлення

2. Дзейнічаць паводле сумлення

Матэрыялы:

Біблія Быццё 12, 1-7, ілюстрацыя, якая паказвае падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнікі.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, прадстаўленне зместу
ў выглядзе схемы, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва:

Апостальскі сімвал веры

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

- Чаму Бога называем справядлівым?

- Чым Бог хоча адарыць кожнага чалавека?

- Адкуль людзі ведаюць, што такое дабро і зло? (сумленне)

- Адкуль мы ведаем, як трэба дзейнічаць?

Вучні адказваюць на пытанні, К. акцэнтуе ўвагу на адказах, якія кажуць аб унўтраным голасе чалавека – сумленні, які нам падказвае, што з’яўляецца дабром, а што злом. Сумленне дапамагае нам выбіраць дабро і пазбягаць зла. К. на дошцы прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу:

Сумленне – гэта ўнутраны голас чалавека. Праз сумленне Бог кажа нам, што нам неабходна рабіць і чаго трэба пазбягаць. Чалавек павінен заўсёды слухаць голас свайго сумлення і заўсёды дзейнічаць паводле яго.

Вучні выказваюцца.

Бог адказвае:

Зараз мы пазнаёмімся з чалавекам, Які заўсёды слухаў голас Пана Бога
ў сваім сэрцы. Яго завуць Абрагам. Спачатку Яго звалі Абрам. Пазней Сам Пан Бог даў яму новае імя – Абрагама. Падчас малітвы Абрагам, вельмі ўважліва слухаў Пана Бога, каб потым у жыцці выканаць волю Божую.

К. Чытае біблійны тэкст Быццё 12, 1-7, ілюструючы яго вобразамі /можна паказаць фрагмент з фільма/. Тлумачыць тэкст і задае вучням пытанні:

- Якое даручэнне Абрагам атрымаў ад Бога?

- Чаму заданне Бога было цяжкім для Абрагама?

- Як дзейнічаў Абрагам?

- Якую ўзнагароду ад Пана атрымаў Абрагам?

К. просіць вучняў прачытаць словы абяцання, якія Бог даў Абрагаму.

«Твайму патомству дам гэтую зямлю»

Гэта словы, у якіх Пан абяцае Абрагаму аддаць зямлю, якую Ён Сам хоча даць яму, а самае галоўнае – абяцае сына. З патомкаў Абрагама ўзнікне ізраэльскі народ. У гэтым народзе народзіцца Збаўца свету.

Пан Бог заўсёды выконвае Свае абяцанні. Усе абяцанні, якія Бог даў Абрагаму здзейсніліся: Абрагам з сям’ёй жыў у Ханаане, на зямлі, якую яму даў Пан. У старасці ў яго нарадзіўся сын.

К. пытае ў вучняў:

- Дзе Абрагам пачуў голас Бога? (сумленне)

- Што ў Абрагаме спадабалася Пану Богу? (быў паслухмяны, верыў Богу)

- Чаму мы можам навучыцца ад Абрагама? (даверу да Бога)

- Чым падобная наша вера да веры Абрагама?

- Што для нас сёння значаць словы «я веру Богу»?

Вучні выказваюцца.

Чалавек адказвае Богу:

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:

Што людзям дапамагае заўсёды дзейнічаць паводле сумлення?

Вучні пішуць на асобных картках свае адказы і прымацоўваюць іх пад дапаможнікам. К. зачытвае ўсе адказы і абмяркоўвае іх з вучнямі. К. пытае:

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:

Што людзям перашкаджае заўсёды дзейнічаць паводле сумлення?

Вучні пішуць на асобных картках свае адказы і прымацоўваюць іх пад дапаможнікам. К. зачытвае ўсе адказы і абмяркоўвае іх з вучнямі.

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:

Што адчувае чалавек, які жыве ў згодзе са сваім сумленнем? Што адчувае чалавек, які не жыве ў згодзе са сваім сумленнем?

Вучні пішуць на асобных картках свае адказы і прымацоўваюць іх пад дапаможнікам. К. зачытвае ўсе адказы і абмяркоўвае іх з вучнямі. Напрыканцы К. пытае:

- Які выбар робім мы: «Жыць у згодзе са сваім сумленнем ці
ж дзейнічаць супраць свайго сумлення?»

Разважанне:

К. пытае:

- Ці заўсёды я прыслухоўваюся да голасу свайго сумлення?

- Ці дзейнічаю я заўсёды згодна свайму сумленню?

- Што мне перашкаджае заўсёды дзейнічаць паводле сумлення?/чаго
я павінен пазбягаць, што пераадольваць?/

- Што мне дапамагае заўсёды дзейнічаць паводле сумлення? /да чаго
я павінен імкнуцца /

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра пакліканне Абрагама.

2.

ИЗБЕГАЙ ЗЛА
Кожны дзень вечарам рабі рахунак сумлення. Калі твае ўчынкі былі згодныя з сумленнем, намалюй сэрца, а калі не, намалюй кляксу.

 

 


Заключная малітва:

Спантанная малітва, у якой вучні:

1. Дзякуюць Богу за дар сумлення.

2. Просяць прабачэння, што не заўсёды дзейнічалі паводле сумлення.

3. Просяць аб тым, каб заўсёды ішлі за голасам сумлення: пазбягалі злога і заўсёды рабілі дабро.


 

Date: 2016-05-13; view: 446; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию