Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 12. Пан Бог перамагае зло дабром





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб сустрэчы Юзафа. Вучань разумее, што ў Пана Бога ёсць намер, план збаўлення, які Ён здзяйсняе праз паслухмяных Яму людзей.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучнях імкненне раскрываць, пазнаваць Божы намер
і вучыцца прабачаць ад усяго сэрца.

Матэрыялы:

Біблія Быццё 41, 37-48; 41, 54-57; 42, 1-25; 42, 36-38; 43, 1-34; 45,
1-15; 45; 50
, ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Прыгатаваць надпісы: ты не прабачыў, табе не прабачаюць, ты прабачыў, табе прабачылі

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія, акраверш, праца з дапаможнікам.

Ход заняткаў

Малітва:

“Малітва св. Францішка аб духу любові”, “Ойча наш” стр. 58

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял. З дапамогай малюнкаў, якія намалявалі вучні з жыцця Юзафа К. і вучні ствараюць фільм. Злучаюць усе малюнкі вучняў і дэманструюць іх па «тэлевізары». Фільм могуць паказваць двое вучняў, а астатнія займаюцца агучваннем сцэн.

К. уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. Прымацоўвае да дошкі надпісы:

ты прабачыў

табе прабачылі

ты не прабачыў

табе не прабачаюць

К. Просіць вучняў напісаць на чатырох картках пачуцці, якія яны адчуваюць калі, адпаведна надпісам: “Ты не прабачыў”… К. просіць вучняў прымацаваць адпаведна надпісам, пачуцці, якія ўзнікаюць. К. Чытае плакаты, якія атрымаліся і абмяркоўвае іх з вучнямі.

Бог адказвае:

К. усе пачуцці, пра якія мы з вамі гаварылі, прысутнічаюць у біблійнай гісторыі, якую сёння будзем праходзіць.

Браты зайздросцілі і ненавідзелі Юзафа. Гэта іх нянавісць прывяла да таго, што яны прадалі свайго брата ў няволю, а айца падманулі, сказаўшы, што Юзафа разарвалі дзікія звяры. Пан Бог не пакінуў Юзафа, прыйшоў да яго на дапамогу, і Юзаф стаў кіраўніком усяго Егіпта, другім чалавекам пасля фараона. Юзаф адразу ж прыступіў да сваіх абавязкаў. Пакуль ішлі гады дастатку, ён збіраў у засекі запасы зерня, каб, калі прыйдуць галодныя гады, народ Егіпта не загінуў ад голаду.

1. Сем гадоў голаду

Праз сем гадоў па ўсёй зямлі надыйшоў голад. З усіх краін пачалі прыходзіць у Егіпет, каб купіць у Юзафа хлеба, таму што ён зрабіў ва ўсіх гарадах вялікія запасы зерня. Калі Якуб даведаўся, што ў Егіпце ёсць хлеб, паслаў дзевяць сваіх сыноў за зернем, пры сабе пакінуў Бэньяміна. Юзаф быў кіраўніком у Егіпце і ён прадаваў хлеб. Браты прыйшлі і пакланіліся яму да зямлі і папрасілі прадаць ім хлеб. Юзаф пазнаў сваіх братоў, а яны яго не пазналі. Юзаф зрабіў выгляд, што не пазнаў братоў, і сказаў ім, што яны выведнікі-шпіёны і прыйшлі, каб выглядзець слабыя бакі Егіпта. Браты ж казалі, што яны – сумленныя людзі, дзеці аднаго бацькі і іх малодшы брат застаўся дома. Юзаф загадаў узяць іх пад варту. На трэці дзень ён сказаў ім: Калі вы людзі сумленныя, дык адзін брат з вас хай будзе трыманы ў доме, дзе вы ўвязьнены; а вы ідзеце, завязеце хлеб, з прычыны голаду ў сем'ях вашых; а брата вашага меншага прывядзеце да мяне, каб спраўдзіліся словы вашыя і каб не памерці вам”. Так яны і зрабілі. І казалі яны адзін аднаму: і праўда ж, гэта кара нам за грэх супроць брата нашага; мы бачылі пакуту душы ягонай, калі ён маліў нас, але не паслухалі яго; за тое і прыйшла на нас бяда гэтая. Юзаф, пачуўшы гэтыя словы, выйшаў ад іх і заплакаў. Адпусціў іх дамоў з хлебам, і Сымона пакінуў.

2. Юзаф адкрываецца братам

Браты вярнуліся дадому да айца і ўсё яму расказалі. Якуб не згаджаўся адпускаць Бэньяміна. Але хутка хлеб скончыўся і Якуб вымушаны быў адправіць з сынамі ў Егіпет Бэньяміна. Браты прыйшлі ў Егіпет. Калі Юзаф убачыў Бэньяміна, ён выйшаў у іншы пакой і расплакаўся. Памыў свой твар ад слёз і наказаў слугам падаць для братоў вялікі пачастунак. Браты
ж збянтэжыліся і не маглі зразумець, чаму ён аказвае ім такі гонар. Нарэшце Юзаф быў ужо не ў сілах стрымлівацца. Ён голасна зарыдаў і сказаў братам: “Я – Юзаф. Ці жывы яшчэ бацька мой?” Збянтэжаныя браты не маглі нічога адказаць. Тады Юзаф сказаў: “Падыдзіце да мяне”. Яны падышлі, і ён сказаў ім, К. Чытае з Бібліі: “Я – Юзаф, брат ваш, якога вы прадалі ў Егіпет; але цяпер не маркоцьцеся і не шкадуйце пра тое, што вы прадалі мяне сюды, бо паслаў мяне Бог перад вамі, каб захаваць вам жыцьцё; бо цяпер два гады голаду на зямлі: яшчэ пяць гадоў, калі ні араць, ні жаць ня будуць; Бог паслаў мяне перад вамі, каб пакінуць вас на зямлі і захаваць ваша жыцьцё вялікім збавеньнем. Дык вось, ня вы паслалі мяне сюды, а Бог, Які і паставіў мяне бацькам фараону і гаспадаром ва ўсім доме ягоным і валадаром ва ўсёй зямлі Егіпецкай. Ідзеце хутчэй да бацькі майго і скажэце яму: так кажа сын твой Язэп: Бог паставіў мяне гаспадаром над усім Егіптам: прыйдзі да мяне, не марудзь; ты будзеш жыць у зямлі Гесэм і будзеш блізка ад мяне, ты і сыны твае, і сыны сыноў тваіх, і дробнае і буйное быдла тваё, і ўсё тваё; і пракармлю цябе там, бо голад будзе яшчэ пяць гадоў, каб не згалеў ты і дом твой і ўсё тваё”. Пасля гэтых словаў Юзаф упаў на шыю Бэньяміна і плакаў. Затым ён абдымаў і цалаваў усіх братоў. Ён любіў іх і ад усяго сэрца прабачыў ім усё зло, якое яны яму прычынілі.

3. Сустрэча Юзафа з айцом

Калі Якуб пачуў, што яго ўлюбёны сын Юзаф жывы, вельмі моцна ўзрадаваўся і разам з усімі дзецьмі і ўнукамі накіраваўся ў Егіпет. Юзаф запрог сваю калясніцу і выехаў насустрач ім. Убачыўшы свайго айца, ён упаў яму на шыю і доўга плакаў. Фараон аддаў Юзафу і яго сям’і лепшую частку Егіпецкай зямлі і пастаянна забяспечваў іх хлебам і ўсім неабходным.

К. пытае:

- Кім быў Юзаф у Егіпце?

- Хто даў Юзафу дар тлумачыць сны?

- Як рыхтаваўся да сямі гадоў голаду Юзаф?

- За чым прыйшлі ў Егіпет браты Юзафа?

- Як прайшла першая сустрэча Юзафа з братамі?

- Калі Юзаф адкарыўся сваім братам?

- Ці лёгка было Юзафу прабачыць сваіх братоў?

- Хто даў сілы Юзафу прабачыць братоў?

- Калі Юзаф адкрыўся братам, што ім сказаў?

- Хто паслаў Юзафа ў Егіпет?

- Навошта?

Чалавек адказвае Богу:

У Пана Бога ёсць намер адносна кожнага чалавека. У цяжкай сітуацыі чалавек думае, што Пан пакінуў яго, але на самой справе Бог заўсёды застаецца з чалавекам. К. пытае:

1. Што адбылося б, каб Юзаф адпомсціў сваім братам?

2. Чаму нас вучыць сваімі ўчынкамі Юзаф?

3. Якія высновы мы можам зрабіць, гледзячы на ўчынкі братоў Юзафа?

К. просіць вучняў скласці акраверш: “Любоў прабачае”.

Вучні павінны запісаць у акраверш фразы, аб тым, як можна ажыццявіць выраз: “ЛЮБОЎ ПРАБАЧАЕ”

 

Разважанне:

Пан Бог любіць мяне і нястомна клапоціцца пра мяне.

- Ці памятаю я аб гэтым ў цяжкіх сітуацыях?

- Што я павінен зрабіць для таго, каб не чыніць зло бліжнім?

- Што мне неабходна зрабіць для таго, каб навучыцца прабачаць ад усяго сэрца?

- Хто для мяне з’яўляецца прыкладам таго, як трэба прабачаць?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам гісторыю пра тое, як Бог выбраў Юзафа для таго, каб выратаваць ад голаду сваю сям’ю.

2. Напішы малітву, у якой мы просім Бога аб тым, каб ён навучыў нас не чыніць зло бліжнім, і навучыў нас прабачаць ад усяго сэрца.

Заключная малітва:

Песня «Ізноў бачыш», Спеўнік Эмануэль стр. 53


 

Date: 2016-05-13; view: 420; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию