Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 17. Пан Бог прыводзіць выбраны народ у абяцаную зямлю





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй уваходу ізраэльцян у абяцаную зямлю. Вучань разумее, што Пан Бог дае нам праваднікоў, якія суправаджаюць нас і вядуць да дому Айца.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваць у вучнях давер да Божых абяцанняў.

Матэрыялы:

Біблія, Езус Навін 1-3, група людзей, якія ідуць у паход.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва:

Псальм № 31 (30) 1 – 9

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. правярае хатняе заданне і паўтарае пройдзены матэрыял. К. размяшчае на дошцы ілюстрацыю, на якой паказана група людзей, якая накіравалася
ў паход у горы.

- Что паказана на гэтай карціне?

- Что трэба ўзяць з сабой у паход?

- Навошта патрэбна мапа?

- Што можа здарыцца падчас паходу?

- У чым заключаецца місія правадніка?

- Чаго хочуць найбольш удзельнікі паходу?

- Як адчувае сябе чалавек, дасягнуўшы мэты

Падчас паходу самае галоўнае – цвёрда пераадольваць цяжкасці
і дасягнуць мэты.

Бог адказвае:

Майсей убачыў абяцаную зямлю, але не ўвайшоў у яе, ён памёр. Пасля доўгага падарожжа па пустыні ізраэльцяне, нарэшце, дайшлі да мэты. Езус Навін стаў правадыром ізраэльцян. Засталося толькі прайсці праз раку, якая аддзяляла іх ад абяцанай зямлі. Яна была глыбокая і бурлівая, яе немагчыма было прайсці. Ізраэльцяне бачылі абяцаную зямлю, але не маглі прайсці раку. К. пытае:

- Что рабіць?

К. накіроўвае дыскусію такім чынам, каб вучні прыйшлі да выніку, што трэба памаліцца, бо толькі пан Бог можа ім дапамагчы.

Езус Навін сказаў людзям, што Бог абяцае ім бяспечны пераход праз раку
і перамогу над сямю ханаанскімі народамі. Пан сказаў Езусу Навіну: К. чытае Біблію Езус Навін 3, 13: « І як толькі святары, якія нясуць каўчэг запавету Пана ўсёй зямлі, паставяць свае ногі ў воды Ярдана, раздзеляцца воды і тыя, што цякуць зверху, стануць быццам вал ». Як толькі тыя, хто неслі каўчэг увайшлі ў Ярдан, і ногі святароў, якія неслі каўчэг паглыбіліся ў раку Ярдан, вада, што цякла зверху спынілася і стала сцяною, а вада высахла да дна ракі, і тады ўвесь ізраэльскі народ стаў пераходзіць па сухому дну ракі Ярдан. Падчас іх пераходу святары стаялі пасярэдзіне высахшай ракі, трымаючы на руках каўчэг запавету. Калі ўвесь народ прайшоў Ярдан, святары выйшлі з ракі,
і вада зноў пацякла па свайму рэчышчу.

Калі ізраэльцяне падышлі да Ерыхона, ерыхонскі кароль загадаў замкнуць усе брамы горада. Пан Бог сказаў Езусу Навіну, што аддасць ў іх рукі Ерыхон, але пры гэтым неабходна кожны дзень на працягу шасці дзён абыходзіць горад. Сем святароў павінны несці сем юбілейных труб перад каўчэгам, а ў сёмы дзень неабходна абысці горад сем разоў, пры гэтым святары павінны трубіць у трубы. Калі затрубіць юбілейны рог, і калі пачуюць гук юбілейнай трубы, тады ўвесь народ павінен крыкнуць гучным голасам. Ізраэльцяне паслухалі Пана Бога і зрабілі ўсё так, як Ён ім сказаў.
К. чытае Біблію Езус Навін 6, 19.

К. пытае:

- Хто быў правадыром ізраэльцян пасля Майсея?

- Хто перавёў ізраэльцян праз раку Ярдан?

- Якім чынам ізраэльцяне перайшлі раку Ярдан?

- Што такое каўчэг запавету?

- Як ізраэльцяне ўзялі горад Ерыхон?

- Дзякуючы Каму ізраэльцяне перамаглі і дайшлі да мэты?

Чалавек адказвае Богу:

Нашае зямное жыццё – гэта падарожжа, канчатковай мэтай якога з’яўляецца дом нашага Нябеснага Айца – Нябеснае Валадарства:

- Што для нас з’яўляецца абяцанай зямлёй? (Дом Нябеснага Айца, Рай, Нябеснае Валадарства)

- Хто з’яўляецца нашымі праваднікамі да дому Айца? (Езус Хрыстус, Найсвяцейшая Дзева Марыя, святыя, Папа Рымскі, Біскупы, святары, законныя сёстры і браты, веруючыя людзі). Адказы запісваем да дошцы.

- З якімі цяжкасцямі мы сустракаемся на шляху да Нябеснага Валадарства?

Нашыя праваднікі да Нябеснага Валадарства кажуць нам, што неабходна рабіць, як дзейнічаць, каб дасягнуць мэты, і, калі мы іх слухаем, тады, як ізраэльцяне дасягнулі зямлі абяцанай, так і мы здабудзем Нябеснае Валадарства. К. пытае:

- Чаму нас вучаць нашыя праваднікі? (Біблія, Малітва, Запаведзі, святая Імша, Сакрамант Споведзі, Святая Камунія, урокі рэлігіі).

- Як я слухаю сваіх праваднікоў?

Разважанне:

На шляху да Нябеснага Валадарства, ёсць мноства знакаў, дзякуючы якім мы можам дасягнуць мэты.

 

- Што дапамагае мне здабыць Валадарства Нябеснае?

Адказы запішы ў знакі:

 

 

На аснове адказаў вучняў К. складае пытанні для разважання.

Пастанова.

Хатняе заданне:

3. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра адзін з цудаў, які запомніўся табе найбольш з сённяшніх заняткаў. Напішы для каго і як ты можаш быць правадніком да Нябеснага Валадарства?

4. Напішы малітву за няверуючых людзей, каб яны здабылі веру і знайшлі дарогу, якая вядзе да дому Нябеснага Айца.

Заключная малітва:

Песня «Вядзі мяне, Божа» Спеўнік Эмануэль стр.25


 

Date: 2016-05-13; view: 470; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию