Главная
Случайная страница
Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Пунктуацыйныя памылкі
Пунктуацыйныя — гэта памылкі, якія дапускаюцца вучнямі ў дыктантах, пераказах, сачыненнях і іншых пісьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правілаў. Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:
знак прыпынку ў канцы сказа;
працяжнік паміж галоўнымі членамі;
працяжнік у няпоўным сказе;
знакі прыпынку пры зваротках;
знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;
знакі прыпынку пры аднародных членах;
знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;
знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;
знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;
знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;
знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;
знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;
знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;
знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;
знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;
знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе;
знакі прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;
коска і коска з кропкай для раздзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага сказа;
двукроп’е і працяжнік для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага складанага сказа.
Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя і нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі, якія паўтараюцца, каліўявіць, што адна і тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў запісваемым тэксце некалькі разоў.
Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пісьмовага маўлення, таму што з’яўляюцца вынікам незахавання асноўных пунктуацыйных правілаў.
Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку.
Тып памылкі
| Правіла
| Грубая
| Нягрубая
| 1.Знак прыпынку ў канцы сказа:
Раніца. Спеў жаўранка.
| Пропуск знака прыпынку:
Раніца_ Спеў жаўранка.
| Памылка ў выбары знака:
1. Раніца!
Спеў жаўранка!
2. Бабуля запыталася, хто прынёс сюды красак?
3.Пастаноўка кропкі ў загалоўку тэксту: Зіма.
| 2.Працяжнік паміж галоўнымі членамі
| 1. Пастаноўка коскі паміж дзейнікам і выказнікам:
Белы пясок паблізу вады, быў затканы зялёнымі верасамі.
2. Пропуск працяжніка на месцы нулявой звязкі:
Плошча поля_20 гектараў.
| Пастаноўка працяжніка на месцы нулявой звязкі, калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне ці калі паміж дзейнікам і выказнікам, які выражаны назоўнікам у назоўным склоне, стаіць часціца не:
Я _ чалавек. Кажан _ не птушка.
| У выпадку, калі дапускаюцца варыянты ўжывання ці неўжывання працяжніка, любое адхіленне ад нормы можна не браць у разлік пры выстаўленні адзнакі.
| 3.Знакі прыпынку пры аднародных членах
| 1. Пропуск коскі паміж аднароднымі членамі (акрамя пастаноўкі коскі паміж неаднароднымі азначэннямі):
Згінулі сцюжы_ марозы_ мяцеліцы.
2.Пропуск двукроп’я ці працяжніка для аддзялення аднародных членаў ад абагульняльных слоў:
У хаце не было нікога_ ні старых, ні малых.
Будынак, парк і агароджа _ было ўсё слаўна і прыгожа.
| 1. Пастаноўка лішняй коскі паміж аднароднымі членамі:
Пажар заўважылі, як з баракаў, так і з пасёлка.
Я ўсміхаюся, і вясне, і сонцу, і дожджыку.
2. Ужыванне коскі паміж неаднароднымі азначэннямі:
Насталі кароткія, летнія ночы. А пад бэзам раслі высокія, чырвоныя вяргіні.
3.Няправільны выбар двукроп’я ці працяжніка пры абагульняльных словах:
Мы з талентамі ўсе – і лекар, і пажарнік, і слуцкі хлебасей.
У нас і цыбуля, і сала, і бульба: усё ёсць.
| 4.Знакі прыпынку пры зваротках
| Пропуск знака для выдзялення зваротка:
Я помню летнія часіны і вас _грыбныя баравіны!
Тужыць_ браток_не маем часу!
Мой сынок_ Усміхайся, шчаслівыя песні спявай!
| 1.Няправільны выбар знака прыпынку пры зваротках у выпадках, калі эмацыянальнасць выказвання падкрэсліваецца лексічна:
“Алесь.Уцякай хутчэй! — загаласіў сусед.
2.Пастаноўка лішняй коскі пасля часціцы опры зваротку:
О, родны край, не дай забыцца аб радасці сустрэчы.
3.Пропуск косак для выдзялення паясняльных слоў да зваротка пры іх раздзяленні:
Мая рыбка, спі _ залатая!
| 5.Знакі прыпынку пры пабочных словах і сказах
| Пропуск знака прыпынку для выдзялення найбольш ужывальных пабочных слоў, сказаў:
Словам_сабраліся выходзіць удвух.
Спрадвеку_ як людзі сцвярджаюць_праз бор гасцінец ляжаў.
| Няправільны выбар знакаў прыпынку для выдзялення пабочных і ўстаўных канструкцый:
Хлопцы, а іх было чалавек восем, дружна запляскалі Сцёпку.
| 6.Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа
| Памылкі, звязаныя з выдзяленнем знакамі прыпынку адасобленых членаў сказа (акрамя зваротаў з як):
Полымем палае дол_ зарослы пералескамі.
Здзіўлены_ я паволі ўстаю з лаўкі.
Час ад часу бліскала маланка_ асвятляючы паплавы.
| 1.Пропуск другой коскі для выдзялення адасобленага члена сказа перад злучнікам і (ці пасля яго), які спалучае аднародныя члены:
Сонца апусцілася зусім нізка і_ стаміўшыся, пачало хіліцца на захад.
2.Пропуск адасаблення адзіночных дзеепрыслоўяў:
Раз-пораз стукалі_ падаючы_спілаваныя дрэвы.
3.Адасабленне акалічнасцей, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння ці часу:
Лена бегла, не азіраючыся.
4.Адсутнасць знакаў прыпынку для выдзялення адасобленых акалічнасцей, выражаных назоўнікамі з прыназоўнікамі дзякуючы, адпаведна, насуперак, у адпаведнасці з, са згоды і іншымі са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння:
Нягледзячы на трывожны час_ рынак жыў сваім звычайным жыццём.
У адпаведнасці з законам_ кожны мае права на працу.
| 7.Знакі прыпынку пры ўдакладняльных акалічнасцях месца і часу
| Пропуск косак пры выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей месца і часу:
За дваром_ на бярозах_ была пасека.
На другі дзень _зранку_ па вёсцы пранеслася чутка пра дзіўнае здарэнне.
|
| 8.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
| 1.Памылкі ў пропуску знакаў для выдзялення простай мовы:
_Сцяпанка, — сказаў чалавек, — ідзі пасядзі ў цяньку_.
2. Памылкі ў пропуску знакаў для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара, а таксама знакаў у канцы простай мовы:
“Гэй, паромшчык!_ нехта гучна клікаў з другога берага.
Пропуск аднаго з парныхзнакаў ці некалькіх лічыцца за адну памылку.
| 1.Пастаноўка лішніх двукоссяў, коскі замест кропкі пасля слоў аўтара, што разрываюць простую мову, якая складаецца з рознатыпных па мэце выказвання і інтанацыі сказаў, замена двукроп’я кропкай ці коскай пасля слоў аўтара, у якіх ёсць указанне на працяг простай мовы, парушэнне паслядоўнасці размяшчэння знакаў пры іх спалучэнні.
2.Памылковы выбар знака прыпынку пры простай мове:
Стораж загадаў: “Пакіньце памяшканне!”, і выключыў святло.
| 9.Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе
| Пропуск коскі для раздзялення частак складаназлучанага сказа:
Палівае стэпы дожджык бойкі_ ды шумяць высокія пшаніцы.
| Пастаноўка лішняй коскі ў складаназлучаным сказе з агульным даданым членам або агульным пабочным словам ці часціцай:
Праз нейкі час вецер разагнаў хмары, і дождж сціх.
Толькі верхавіны соснаў гулі, ды шалясцелі асіны.
| 10.Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
| 1.Пропуск знака прыпынку для выдзялення даданай часткі:
Мы пайшлі туды_ адкуль чулася песня.
2.Пастаноўка коскі перад злучнікам і, які спалучае аднародныя даданыя часткі ў складаназалежным сказе:
Чуваць было, як цвыркае конік у траве, і як гулка стукае дзяцел.
|
| 11.Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
| 1.Пропуск знака для раздзялення частак бяззлучнікавага складанага сказа:
Цвітуць лугі_ ўздымае жыта каласы.
Падрасцеш вялікі _ раскажу тады.
Усе бачылі _ яна і прыгожая, і ўдалая.
2. Памылковы выбар знака паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа:
Алесь зразумеў – нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу.
Слова сказаў: сякераю адсек.
|
|
|