Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Граматычныя памылкі





Граматычныя — гэта памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы і іх формаў, пабудове словазлучэнняў і сказаў, г. зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагічнай або сінтаксічнай нормаў.

Да тыповых граматычных памылак адносяцца:

I. Памылкі ў структуры слова

1. Пры ўтварэнні слова: стварацель (правільна: стваральнік), Толін (правільна: Толеў), ластаўкаў (правільна: ластаўчын), кароўскае (правільна: каровіна).

2. Пры ўтварэнні формы

а) назоўніка: дзвер (правільна: дзверы), праменні (правільна: праменне), медаллю (правільна: медалём), на жалюзях (правільна: на жалюзі), кусты ажынніка (правільна: ажынніку), пры доктары (правільна: пры доктару), кошык яблык (правільна: яблыкаў);

б) прыметніка: малодшы на пяць гадоў (правільна: маладзейшы), самы большы будынак (правільна: самы вялікі), бачу братава сына (правільна: братавага); сястра вышэй за мяне (правільна: вышэйшая);

в) лічэбніка: дзвюмя камандамі (правільна: дзвюма), стамі вучнямі (правільна: ста), паўтарамі кіламетрамі (правільна: паўтара);

г) займенніка: самаго сябе (правільна: самога), сваяго народа (правільна: свайго); сваі пытанні (правільна: свае);

д) дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя: ідзець (правільна: ідзе), гавора (правільна: гаворыць), змяркаць (правільна: змяркацца), ён было пайшоў (правільна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзіця (правільна: дзіця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнігу (правільна: чытаючы);

е) прыслоўя: свяціў ярчэе (правільна: свяціў ярчэй), паступіў сама наймудрэй (правільна: сама мудра).

II. Памылкі ў структуры словазлучэння

1. Памылкі ў дапасаванні: тры высокіх будынкі (правільна: высокія), два любімых творы (правільна: любімыя), даручыць заданне саміх дзецям (правільна: самім).

2. Памылкі ў кіраванні: дзякаваць настаўніка (правільна: настаўніку), звярнуцца па адрасе (правільна: на адрас), хварэць грыпам (правільна: хварэць на грып), пайсці за хлебам (правільна: па хлеб), загадчык бібліятэкай (правільна: бібліятэкі), заклапочанасць над пытаннямі (правільна: заклапочанасць пытаннямі), тры пятыя гектары (правільна: гектара).

III. Памылкі ў структуры сказа

1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мінск.

2. Парушэнне сувязі паміж дзейнікам і выказнікам: Вакол вогнішча сядзелі і размаўлялі група аднакласнікаў (правільна: сядзела і размаўляла). Большасць кніг прачытаны Андрэем (правільна: прачытана).

3. Парушэнне суаднесенасці трывання і часу дзеяслоўных формаў: Калі пачалася вайна, яго мабілізоўваюць у армію. Ён накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург і з лёгкасцю паступіў у інстытут.

4. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі: Едучы ў цягніку, у мяне прапалі рэчы. Радуючы Максіма, на вуліцы стала марозна і сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлі ў клас.

5. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымі зваротамі: Каля дарогі ляжалі паваленыя дрэвы бурай (правільна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахіленае сонца на захад (правільна: нахіленае на захад сонца або сонца, нахіленае на захад).

6. Памылкі ў пабудове сказаў з аднароднымі членамі: На пасяджэнні савета класа гаварылі пра збор макулатуры, металалому і аб дапамозе шэфам.

7. Памылкі ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькі Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, і ва ўсім гэтым трэба вініць самадзяржаўе.

8. Памылкі пры складанні сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правільна: што хоча працягваць вучобу).

9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў і пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол).

10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскім настроем.

11. Дубліраванне дзейніка: Маці, яна заўсёды намагалася дапамагчы мне.

Граматычныя памылкі, дапушчаныя ў напісанні формаў слоў у дыктантах, пры падліку далучаюцца да арфаграфічных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лічыцца напісанне канчатка ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў воск, жвір, лёд. Але калі дапушчаны памылкі ў выразах тыпу лісце дуба — шафа з дубу, падысці да перахода — не было пераходу праз вуліцу, другога лістапада — у час лістападу дрэвы стаяць аголеныя і падобных, кожную такую памылку трэба лічыць за асобную.

Date: 2015-10-19; view: 6086; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.013 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию