Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Арфаграфічныя памылкі





У пісьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя)памылкі.

Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі, дапушчаныя ў адным і тым жа слове некалькі разоў (напрыклад, земля, да землі) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мілодыя, міладычны).

Памылкі, якія паўтараюцца, лічацца за адну.

Да аднатыпных адносяцца памылкі на адно правіла, калі выбар правільнага напісання вызначаецца аднымі і тымі ўмовамі: зямля, вясна, сцяна (е, ё — я); на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапіс прыслоўяў з прыстаўкай па-, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў) і г. д.

Не кваліфікуюцца як аднатыпныя напісанні, якія вызначаюцца рознымі ўмовамі аднаго і таго правіла: вясна, зямля, сцяна (правапіс я ў першым складзе перад націскам — адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапіс слоў з каранёвым я — другая памылка), сезон, герой, кефір (напісанне е ў запазычаных словах — трэцяя памылка) і г. д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага пасля галосных у пачатку слова — адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходні (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвёртая памылка) і г. д.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная з аднатыпных — як самастойная.

Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі на вывучаныя правілы (перадача акання, якання на пісьме, правапіс о, э, а, е, ё, я ў складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, нескладовага ў і у складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа і мяккага знака, напісанні суфіксаў і канчаткаў розных часцін мовы, не з рознымі часцінамі мовы, напісанні слоў розных часцін мовы разам, асобна або праз злучок і інш.).

Да нягрубых адносяцца арфаграфічныя памылкі:

пры пераносе слоў: а-сака замест аса-ка, сенаў-борка замест се-на-ўбор-ка;

няправільнае ўжыванне вялікай і малой літар у складаных уласных назвах і назвах неславянскага паходжання: Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт замест Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан;

у выбары літары ы, і пасля прыставак на зычны: безідэйны (замест безыдэйны);

у словах-выключэннях з правілаў: бонна, мецца; фатаграфія, матавоз, вустрыца;

у напісанні прыслоўяў і блізкіх да іх па значэнні спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку);

напісанні разам і асобна не з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў ролі выказніка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;

напісанні не, ні ў спалучэннях не хто іншы, як...; ніхто іншы не

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.

Date: 2015-10-19; view: 4865; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию