Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў





Бал Змест Маўленчае афармленне Пісьменнасць
  1. Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта. 2. Парушаны сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі. 3. Дапускаецца больш за 8 недахопаў у змесце. 1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі. 2. Дапускаецца больш за 8 маўленчых недахопаў: парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства. Больш як на 2 балы
  1. Работа не адпавядае тэме. 2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі часта парушаюцца. 3. Дапускаецца не больш за 8 недахопаў у змесце. 1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый. 2. Дапускаецца не больш за 8 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства. ад 7/2 да 10/1 і 10 граматычных памылак
  1. Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку. 2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў некаторых выпадках парушаюцца. 3. Дапускаецца не больш за 7 недахопаў у змесце. 1. Работа вызначаецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый. 2. Дапускаецца не больш за 7 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства. 0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 і 7 граматычных памылак
  1. Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы. 2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў адзінкавых выпадках парушаюцца. 3. Дапускаецца не больш за 6 недахопаў у змесце. 1. Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнікавага запасу і аднатыпнасцю сінтаксічных канструкцый. 2. Дапускаецца не больш за 6 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства. 0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1 і 6 граматычных памылак
  1. Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы. 2. Вытрымліваецца агульнае сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў цэлым захоўваюцца. 3. Дапускаецца не больш за 5 недахопаў у змесце. 1. У рабоце ёсць адзінкавыя выпадкі выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы. 2. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства. 0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 і 5 граматычных памылак
  1. Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы. 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 4 недахопы ў змесце. 1. Работа ў цэлым вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю. 2. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу і стылявога адзінства. 0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1 і 4 граматычныя памылкі
  1. Работа раскрывае тэму і асноўную думку. 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 3 недахопы ў змесце. 1. Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю. 2. Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту. 0/4, 1/3, 2/1, 2/2, 3/0, 3/1 і 3 граматычныя памылкі
  1. Работа раскрывае тэму і асноўную думку. 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 2 недахопы ў змесце. 1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка, разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай лагічнасцю, выразнасцю, стыль работы ў цэлым характарызуецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў. 2. Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы – парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту. 2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3 і 2 граматычныя памылкі або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)
  1. Работа цалкам раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства). 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Дапускаецца не больш за 1 недахоп у змесце. 1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, лагічнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў. 2. Дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп. 1/0, 0/1 і 1 граматычная памылка, або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)
  1. Работа поўнасцю раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства). 2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў. 3. Недахопаў у змесце не дапускаецца. 1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю. 2. Маўленчыя недахопы адсутнічаюць.   0/0, 1/0 (нягрубая), 0/1 (нягрубая), 1–2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)

Date: 2015-10-19; view: 1774; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию