Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Перадтэкставы этап работы над творам





Змест і задачы падрыхтоўкі да ўспрымання тэксту бываюць розныя ўзалежнасці ад тэматыкі і жанру твора. Для правільнага ўспрымання твора школьнікам неабходна мець пэўны запас жыццёвых назіранняў, уяўленняў, а таксама некаторыя веды пра навакольную рэчаіснасць і грамадскае жыццё. У сувязі з гэтым перад чытаннем твора вельмі важна падрыхтаваць вучняў да разумення зместу і вобразаў твора, эмацыянальна настроіць дзяцей. Падрыхтоўчая работа да чытання твора мае на мэце: 1)пашырыць уяўленні вучняў пра факты, падзеі, з'явы, пададзеныя ў творы, паведаміць новыя звесткі для таго, каб дапамагчы свядома ўспрыняць тэкст, стварыць умовы, пры якіх вучні суаднясуць факты, падзеі, з'явы мастацкага твора з тым, што бачылі, назіралі ў жыцці; 2) пазнаёміць з жыццём пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці; 3) падрыхтаваць да эмацыянальнага ўспрымання твора; 4) раскрыць значэнне слоў, без разумення якіх школьнікам цяжка ўспрыняць і засвоіць змест. Мэтазгоднасць правядзення падрыхтоўкі перад чытаннем вызначае сам настаўнік з улікам зместу твора і агульнага развіцця вучняў.

Формы арганізацыі падрыхтоўчай работы абумоўлены перш за ўсё ідэйна-тэматычным зместам твора, наяўнасцю ці адсутнасцю ў вучняў пэўных ведаў, назіранняў, уяўленняў. У школьнай практыцы для падрыхтоўкі вучняў да ўспрымання твора шырока прымяняюцца уступная гутарка, уступнае слова (расказ, паведамленне) настаўніка, экскурсія, праслухоўванне музыкі, песень дэманстрацыя фільмаў. Актыўнаму ўспрыманню мастацкага твора дапамагае ўступная гутарка, якая стварае ў вучняў пэўны настрой, арганізуе думкі і пачуцці. Яна накіравана галоўным чынам на высвятленне асабістага вопыту, уяўленняў і ведаў вучняў пра факты, падзеі, пададзеныя ў тво-ры. У гутарцы выкарыстоўваецца матэрыял з раней прачытаных вучнямі твораў, прагледжаных кінафільмаў. У сувязі з гэтым такая гутарка магчыма пры ўмове, калі ў школьнікаў ёсць пэўныя веды, асабісты вопыт, уяўленні пра тое, што будуць чытаць. Звесткі, якія вучні выкажуць у час гутаркі, настаўнік можа дапоўніць ілюстрацыяй, малюнкам, паказам прадмета, сваім тлумачэннем. Падрыхтоўчая работа часта спалучаецца з паведамленнем ці расказам настаўніка (уступнае слова). Значна павышаецца цікавасць вучняў да мастацкага твора, калі коратка пазнаёміць іх з аўтарам, расказаць пра яго жыццё, заняткі, захапленні, літаратурную і грамадскую дзейнасць. Для гэтага вывешваецца партрэт пісьменніка, рыхтуецца выстаўка кніг розных выданняў з мэтай выхавання любві да чытання. Часам для таго, каб вучні больш глыбока ўспрынялі і зразумелі твор, настаўнік расказвае пра рэальную аснову апісанай у творы падзеі.

Перад чытаннем твораў на сезонныя тэмы (пра родную прыроду) неабходна правядзенне экскурсіі не толькі для таго, каб паглыбіць канкрэтныя веды школьнікаў, а і для выпрацоўкі ў іх уменняў назіраць і апісваць з'явы прыроды. Толькі ў прыродзе (у лесе, у парку, у полі, на рэчцы) можна ўбачыць, заўважыць, падмеціць, пачуць і адчуць усё тое, пра што піша аўтар у творы. Дзеці вучацца з дапамогай вершаваных радкоў прыглядацца і прыслухоўвацца, чуць і бачыць у прыродзе тое, на што раней не звярталі ўвагі.У залежнасці ад зместу твора праводзіцца экскурсія не толькі ў прыроду, а і на будоўлю, прадпрыемства, у музей, да памятных мясцін. У час экскурсіі настаўнік паведаміць вучням некаторыя звесткі, без якіх успрыняць твор ім будзе цяжка, а таксама раскрые сэнс новых слоў, выразаў, якія сустрэнуцца ў тэксце.

Date: 2015-10-19; view: 2717; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию