Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце





Развіццё мовы вучняў – адна з важнейшых задач навучання ўвогуле і ўрокаў граматы ў прыватнасці. Развіваць мову вучняў – г.зн. уздзейнічаць на яе з чатырох бакоў: прывіваць навыкі гукавой культуры мовы; узбагачаць слоўнік; вучыць правілна булаваць сказы; навучыць звязваць сказы паміж сабой у адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае.

Аднак у вуснай мове дзяцей бываюць і недахопы. Гэта:

- выпадкі няправільнага вымаўлення некаторых гукаў;

- перастаноўка або пропуск гукаў гукаў і складоў у словах;

- часта дзеці гавораць паспешліва, невыразна, слаба артыкулюючы гук;

адхіленні ад правільнага моўнага дыхання.

Адсюль вынікаюць задачы па па выхаванні гукавой культуры мовы:

1. устраненне недахопаў у вымаўленні гукаў;

2. работа над правільным вымаўленнем слоў і славесным націскам;

3. выпрацоўка літаратурнага, арфаэпічнага вымаўлення;

4. удасканаленне дыкцыі – выразнасці вымаўлення слоў і іх спалучэнняў;

5. выпрацоўка правільнага тэмпу мовы і якасці голасу;

6. навучанне выразнасці мовы;

7. выпрацоўка моўнага і дыяфрагмальнага дыхання;

8. выхаванне культуры моўных зносін.

Багацце мовы залежыць ад багацця слоўніка. Пашырэню слоўніка садзейнічае ўжо само навучанне чытанню і пісьму. Аднак гэтага недастаткова. Настаўнік праводзіць яшчэ цэлы шэраг спецыяльных практыкаванняў, якія накіраваны на ўзбагачэнне слоўніка дзяцей: выдзяленне слоў са сказаў; актывізацыя слоўніка (у працэсе слоўнікавай работы вучань не толькі дабіваецца больш глыбокага разумення сэнсу слоў, але і навучаецц ўжываць гэтыя словы ў сваёй моўнай практыцы); тлумачэнне значэння незразумелых слоў (неабходна дабівацца, каб ніводнае незразумелае слова ў буквары не заставалася не растлумачаным.

Асноўная задача слоўнікавай работы, якая праводзіцца на ўроках граматы, - навучыць першакласнікаў суадносіць словы з прадметамі і з’явамі акаляючай рэчаіснасці, умець выбіраць патрэбнае слова. Аднак словы – гэта толькі будаўнічы матэрыял. Вось чаму адначасова з лексічнай работай павінна інтэнсіўна праводзіцца і работа над сказам. Найбольш тыповымі відамі практыкаванняў з’яўляюцца: выдзяленне сказа са звязнай мовы; навучанне правільнаму інтанаванню сказаў; пабудова сказаў па пытаннях; “рэдагаванне” сказаў (выпраўленне недахопаў у выбары, размяшчэнні слоў).

Звязная мова ў асноўны перыяд навучання грамаце – гэта пераказ букварнага тэксту, складанне па малюнках, па назіраннях, на аснове творчых уяўленняў апавяданняў, расказванне, інсцэніраванне казак, дэкламацыя вершыў, баек, тлумачэнне сэнсу прыказак, прымавак.

Лягчэй за ўсё складаць звязнае апавяданне па серыі малюнкаў. Менавіта з гэтага пачынаецца работа ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. На асноўным этапе дзеці вучацца складаць апавяданні на аснове асабістага вопыту (па назіраннях, па ўспамінах). Настаўнік ставіць некалькі паслядоўных пытанняў, а вучні, апіраючыся на іх, складаюць апавяданне.

Выдатным матэрыял для развіцця мовы і мыслення першакласнікаў з’яўляюцца малыя жанры фальклору: скорагаворкі, прыказкі, загадкі. Кожная з іх утрымлівае лагічнае заданне, з якім неабходна справіцца, а потым выказаць сэнс загадкі словамі нашай мовы.

Вялікі прастор для развіцця мовы маецца і на ўроках пісьма. Напрыклад, запісу таго ці іншага слова ці сказа папярэднічае слоўніквая работа. Вучні асэнсоўваюць сказ як камунікатыўную адзінку мовы ў ходзе такой работы над сказам, як аналіз сказаў, пераканструяванне сказаў, “рэдагаванне” сказаў, канструяванне сказаў.

Работа над культурай вуснай мовы, над словам, сказам і звязнай мовай праводзіцца адначасова не толькі на ўроках чытання, пісьма, але і на іншых, а таксама і ў пазакласнай рабоце.

 

Date: 2015-10-19; view: 4315; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию