Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення





Навык чытання характарызуецца наступнымі якасцямі: правільнасцю, свядомасцю, бегласцю i выразнасцю. Праграма пачатковых класаў вызначыла патрабаванні да чытання вучняў па гадах навучання. Авалоданне навыкам чытання – важ­нейшая ўмова паспяховага навучання ў школе па ўcix прадметах, адзін з асноўных спосабаў набыцця ведаў, звестак самастойна.

Пад правільнасцю чытання разумеецца беспамылковае i плаўнае чытанне слоў i сказау, г. зн. чытанне без перастаноўкі i без пропуску слоў, складоў, гукаў, чытанне з захаваннем норм літаратурнага вымаулення.

Пры выпрацоўцы правільнасці чытання можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы: раскрыццё лексічнага значэння слова, без разумення якога цяжка успрыняць тэкст; папярэдняе паскладовае чытанне слоў (шматскладовых, са збегам зычных, з незасвоеным націскам); чытанне тэксту сам сабе з мэтай усведамлення зместу i падрыхтоўкі да чытання ўслых; складанне цяжкix для чытання слоў з разразной азбукі; чытанне асобных цяжкіх слоў, надрукаваных на плакаце ці на дошцы; чытанне цяжкіх слоў па складовай табліцы; склада-літарны i гукавы аналіз слоў; практыкаванні ў артыкуляцыі гукаў; харавое паўторнае чытанне цяжкіх слоў, словазлучэнняў i сказаў; сістэматычны кантроль настаўніка i вучняў за чытаннем; своечасовае выпрауленне памылкі з улікам яе характару; чытанне i завучванне скорагаворак.

Правільнасць чытання дапамагае развіццю свядомасці чытання. Паміж правільнасцю i свядомасцю чытання існуе самая цесная сувязь.

Свядомасць чытання прадугледжвае разуменне вучнямі зместу твора, яго ідэйнай накіраванасці, вобразаў, а таксама ўстанаўленне ўласных адносін да герояў, падзей, з'яу, фактаў, пададзеных у творы. Для таго каб чытанне было свядомым, вучні павінны разумець значэнне ўcix слоў, сэнс сказаў, з якіх складаецца тэкст, cyвязi (часавыя, прычынныя, прасторавыя) частак тэксту, галоўную думку, асноўны змест твора i лагічныя ўзаемасувязі асобных частак.

Выпрацоўцы свядомасці чытання дапамагаюць розныя віды заняткаў на уроках чытання: падрыхтоўка да ўспрымання твора (уступная гутарка, расказ, паведамленне настаўніка), слоунікавая работа, работа з нагляд­нымі дапаможнікамі, праверка непасрэдных уражанняў ад прачытанага, чытанне i аналіз твора, работа з вобразнымі сродкамі мовы, усведамленне ідэйнага зместу, дзяленне твора на часткi, падбор загалоўкаў, складанне плана, падрыхтоўка розных відаў пераказаў, выразнае чытанне, абагульняльная гутарка, творчыя работы. Паслядоунасць відаў заняткаў можа змяняцца, а выбар ix залежыць ад асаблівасцей твора i мэты ўрока.

Бегласцю чытання называецца самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без пауз паміж складамі, словамі, сказамі, чы­танне лёгкае, без асаблівага напружання называецца беглым.

Для таго, каб развіць у вучняў высокі тэмп чытання, трэба ствараць умовы, пры якіх яны будуць вымушаны многа чытаць. У сувязі з гэтым выпрацоўка хуткасці чытання патрабуе правільнай арганізацыі шматразовага чытання тэксту на ўроку ў адзінстве з усведамленнем яго зместу, вобразаў, малюнкаў прыроды, выяўленчых сродкаў.

Метадычная літаратура прапануе розныя віды занят­каў i прыёмы выпрацоўкі хуткасці чытання: 1. Практыкаванні папераджальнага характару, якія садзейнічаюць выпрацоўцы правільнасці чытання. 2. Захаванне гігіены чытання (правільная поза, нармальная адлегласць паміж вачамі i кнігай). 3. Узорнае чытанне настаўніка ў тэмпе, якога легка дасягнуць вучням. 4. Штодзённыя практыкаванні ў чытанні пад кантролем вучняў класа i настаўніка. Цікавым i спрыяльным матэрыялам для паўторнага чытання будуць казкі, для завучвання на памяць — вершы, байкі, прыказкі, загадкі, скорагаворкі. 5. Чытанне вучнямі сказаў, аб'яднаных тэмай, на дошцы, табліцы. 6. Чытанне вучнямі тэксту па картках на працягу пэунага часу. 7. Падбор з прапанаваных трох-чатырох сказаў пункта плана да пэўнай часткі тво­ра. 8. Спаборніцтва ў чытанні часткі твора. Па сігнале настаўніка вучні пачынаюць i канчаюць чытаць, а затым адказваюць на пытанні.

Выпрацоўваць хуткасць чытання неабходна з улікам індывідуальных асаблівасцей школьнікаў рознага ўзросту.

 

Date: 2015-10-19; view: 5335; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию