Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце





Навучанне грамаце – адзін з найбольш важных і адказных этапаў у жыцці дзяцей. Гэты этап характэрызуецца: развіццём мовы і мыслення; пачаткам свядомых адносін да працы і разумення абавязкаỳ вучня; развіццё асобы дзіцяці.

Існуюць наступныя перыяды навучання грамаце:

1-ы перыяд – падрыхтоўчы.

2-і перыяд – букварны.

3-і перыяд – паслябукварны.

Выдзяляюць наступныя задачы падрыхтоўчага перыяду навучання грамаце:

1. Падрыхтаваць дзяцей да фарміравання навыка чытання і пісьма праз знаёмства з лінгвістычнымі паняццямі: мова, сказ, слова, гук, склад, націск.

2. Пазнаёміць з сістэмай зычных і галосных гукаў беларускай мовы.

3. Навучыць устанаўліваць гукавы склад у мове і паслядоўнасць гукаў у слове.

4. Адпрацаваць сувязь паміж гукам і літарным знакам.

5. Падрыхтаваць да фарміравання навыку чытання цэлымі словамі.

6. Развіваць мову і мысленне дзяцей.

У падрыхтоўчым перыядзе выдзяляюць дзве ступені:

1-я – безлітарная (с. 3 – 9 Буквара)

2-я – літарная (с. 10 – 60 Буквара)

У падрыхтоўчы (перадтэкставы) перыяд навучання грамаце (1-я ступень) вучні выпрацоỳваюць прывычку правільна сядзець за партай, засвойваюцца правілы камунікатыўных паводзін:

- уменне слухаць настаўніка і аднакласнікаў;

- правільна ўключацца ў размову;

- карыстацца правільна голасам;

- правільна паводзіць сябе на ўроку.

На першай ступені навучання дзеці дзеляць мову на сказы, сказы на словы, абазначаюць графічна схемамі, прыдумваюць сказы з зададзенай колькасцю слоў з апорай на схему. Даецца паняцце аб гуках мовы, выдзяляюць зычныя гукі ў пачатку слова, вучацца дзяліць зычныя гукі на цвёрдыя і мяккія.

На другой ступені падрыхтоўчага перыяду вывучаецца 19 зычных літар. Чытаюць на слоўных схемах словы з надрукаванай на іх першай літарай, выдзяляюць зычныя ў канцы слова, вучацца вымаўляць словы са збегам зычных у пачатку слова і паказваць іх літарную адпаведнасць.

Падзяляюць словы на склады, вызначаюць месца пэўнага склада ў слове, націскны склад, выдзяляюць галосныя ў слове, дзе яны самастойна ўтвараюць склад, характарызуюць галосны гук, яго вымаўленне.

На літарнай ступені фарміруецца ўменне чытаць склад, прамы, адкрыты (ЗГ). Прынцып чытання такога складу – чытанне па аналогіі: да адной галоснай літары далучаюцца 19 зычных гукаў. Паказаўшы на першых 3 – 4 складах злііццё літары зычнай з галоснай, астатнія склады дзеці вымаўляюць па інтуіцыі, бо артыкуляцыйнае афармленне склада аднолькавае.

На гэтай ступені настаўнік праводзіць два тыпы ўрокаў:

  1. Знаёмства з літарай зычнага ці галоснага гука.
  2. Урок чытання слоў.

 

Date: 2015-10-19; view: 6720; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию