Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асаблівасці работы над казкай





Казка – апавядальны твор, у якім на нерэальна існуючай аснове аб нечым расказваецца.

Казка – адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Дзеці любяць яе за жывасць апавядання, яркасць вобразаў, выразнасць і акрэсленнасць характараў, за прастату зместу і багатую каларытную народную мову. Казкі вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасць і іншыя недахопы людзей. Усё гэта робіць казку магутным сродкам выхавання ў нашых дзяцей лепшых чалавечых якасцей і дае ім веру ў творчыя сілы працоўнага народа.

У народных казках адлюстраваліся стагоддзямі накопленная мудрасць, багацце душэўных сіл народа, яго гумар, у іх расказваецца пра жыццё, працу, бяду, гора, радасць простага чалавека, раскрываюцца яго думы, мары. Усё гэта дапамагае лепш уявіць жыццё народа ў той ці іншы перыяд.

Важнае значэнне мае казка і як сродак развіцця мовы вучняў. Яе змест для дзяцей – першы ўзор мастацкага слова. Яна найбольш адпавядае свету дзіцячых уяўленняў, гульняў. Яны з вялікай ахвотай расказваюць казкі дома, у класе, сябрам, вучацца складаць іх па аналогіі з прачытаннай.

Вучні пачатковых класаў адпаведна праграме практычна знаёмяцца з асаблівасцямі казкі як жанру. Настаўнік паказвае вучням кампазіцыйныя і моўныя асаблівасці казак, вучыць вызначаць іх і адрозніваць казкі ад іншых мастацкіх твораў з улікам усіх прымет гэтага жанру.

У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Бытавыя казкі чытаюцца і аналізуюцца ў пачатковых класах, як рэалістычныя апавяданні. На ўроку праводзіцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, складанне плана, чытанне па асобах, расказванне казкі, інсцэніраванне, складанне казкі па аналогіі з прачытанай і інш.

Пры чытанні і аналізе казкі вучні павінны зразумець пададзеныя ў ёй вобразы. У падрыхтоўчай рабоце да чытання трэба падвесці дзяцей да ўсведамлення яе вобразаў, а часам да раскрыцця маральнай ідэі у ёй, аднак не варта тут гаварыць ім, што казка – гэта выдумка. Няхай падыходзяць да яе, як да рэалістычнага апавядання.

У казках пра жывёл у алегарычнай форме адлюстроўваюцца адносіны паміж людзьмі ў грамадстве, іх жыццёвы вопыт. Пры чытанні і аналізе такіх казак нельга парушыць казачны свет. У сувязі з гэтым спачатку казка аналізуецца, як рэалістычнае апавяданне. Усе віды заняткаў на ўроку чытання павінны дапамагчы вучням успрыняць канкрэтны змест, правільна ўявіць сабе развіццё сюжэта, матывы паводзін персанажаў, іх узаемаадносіны.

Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на характар персанажаў, на матывы іх паводзін, учынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы:заўважаць парушэнне парадку слоў у сказе (інверсію), таўталагічныя спалучэнні, вучыць сказавай манеры яе перадачы.

Для таго каб дзеці зразумелі змест казкі, варта паказаць у ёй супрацьпастаўленні: злосная мачыха і добрая падчарыца, дурны пан і разумны мужык. Усё гэта дае магчымасць настаўніку з першых крокаў знаёмства з казкай вучыць дзяцей прыёмам элементарнай характарыстыкі дзебчых асоб.

Казка – твор вуснай народнай творчасці, таму натуральнай формай перадачы яе зместу будзе расказ, пераказ, блізкі да тэксту. Добра, калі першы раз настаўнік не чытае, а расказвае казку, эмацыянальна, выразна перадаючы голасам мову кожнага героя. Карысна выкарыстаць на ўроку магнітафон ці прайгравальнік, даць паслухаць вучням запіс казкі ў выкананні артыста. Дзеці таксама вучацца расказваць казку падрабязна, блізка да тэксту, з выкарыстаннем вобразных слоў, выразаў, паўтораў, вершаваных уставак, з захаваннем сказавай інтанацыі, зачыну, канцоўкі.

Расказванне казкі настаўнікам, артыстам, падрыхтаваным вучнем служыць узорам жывой звязнай мовы. Выклікае ў дзяцей думкі, пэўныя пачуцці, жаданне расказваць выразна, прыгожа, талкова, выхоўвае любоў да роднага слова, да чытання, развівае мастацкі густ.

Уся работа над казкай вядзецца, як над рэалістычным апавяданнем, без тлумачэння, што такога ў жыцці не бывае.

 

Date: 2015-10-19; view: 3756; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию