Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Тлумачэнне новага матэрыялу





1.Слова настаўніка.

Наш родны край вельмі багаты на славутых людзей. Сапраўды, нам ёсць кім ганарыцца. У часы ліхалецця нашы продкі са зброяй у руках мужна абаранялі ад ворага сваю зямлю. Будавалі вёскі і гарады, узводзілі велічныя храмы, неслі Божае слова ў асяроддзе вернікаў, засявалі ніву асветы зярнятамі ведаў. Асобай пашаны заслугоўвае наша знакамітая зямлячка Ефрасіння Полацкая.

2.Паведамленні вучняў.

- Некаторыя вучні падрыхтавалі свае паведамленні пра жыццё Ефрасінні Полацкай. (Вучні зачытваюць загадзя самастойна падрыхтаваныя паведамленні.)

3.Паведамленне настаўніка.

У манастыры Ефрасіння пачала перапісваць царкоўныя кнігі, а частку грошай, атрыманых ад іх продажу аддавала жабракам. Акрамя гэтага Ефрасіння адкрыла школу для дзяўчынак, дзе вучыла іх чытаць і пісаць, рабіць розную хатнюю справу: шыць, гатаваць ежу, вышываць. Манашкі сваімі набыткамі дзяліліся з беднымі людзьмі, давалі прытулак падарожным.

На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзйсніць подзвіг-паломніцтва ў Іерусалім – святую зямлю.

Вясной у 1173 г. яна дасягнула Іерусаліма. Захварэўшы ў дарозе памерла і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры святога Феадосія. Праз 14 гадоў праваслаўныя манахі перанеслі яе дамавіну ў Кіеў і перапахавалі ў Кіева-Пячорскай Лаўры.

 

4.Самастойная праца з падручнікам і абмеркаванне прачытанага.

-Адкрыйце падручнік на стар.56, прачытайце самастойна матэрыял і адкажыце на пытанне:

- З якімі звесткамі пра жыццё Ефрасінні Полацкай мы яшчэ не знаёміліся?

 

- Аб чым новым даведаліся, прачытаўшы тэкст?

Накіроўваць адказы вучняў да наступных выказванняў:

-слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася за межы Полацка.

-людзі дзякавалі за дабро, якое яна рабіла для іх.

-вучыла людзей паважаць адзін аднаго.

-заклікала спыніць крывавыя войны.

-зброя, казала яна, прыносіць у хаты горач ды слёзы.

-па яе загаду была пабудавана Спаса-Ефрасіннеўская царква.

5.Складанне вуснага апісання.

- Спаса-Ефрасіннеўская царква – гэта адзін з самых прыгожых будынкаў 12 ст., якія захаваліся да нашага часу. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу Ефрасіні ўявілася нібыта перад ёй з явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў сяльцы на рацэ Палаце. І Ефрасіння адразу пачала дзейнасць па будаўніцтву храма.

Звярніце ўвагу на малюнак царквы. Давайце паспрабуем апісаць яе знешні выгляд, выкарыстоўваючы наступныя словы: прыгожая, белакаменная, купал. (Словы запісаны на дошцы)

Спаса-Ефрасіннеўская царква была змуравана вельмі хутка, усяго за 30 тыдняў. Яна нагадвае белую птушачку, якая нібыта адпачывае на зялёным лузе. Царква пабудавана так, што здаецца, быццам бы яна імкнецца ў неба. Сцены царквы ў сярэдзіне пакрыты дзівоснымі малюнкамі, якія захаваліся да нашых дзён. Спаса-Ефрасінеўская царква знайходзіцца на тэрыторыі манастыра, дзе жыла Ефрасіння.

Date: 2015-07-25; view: 1783; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.01 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию