Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Эўхарыстыя з’яўляецца крыніцаю і вяршыняю нашай веры





Эўхарыстыя з’яўляецца крыніцаю і вяршыняю нашай веры.

Катэхет можа прывесці ў прыклад сваё сведчанне або сведчанне іншых людзей пра ролю Эўхарыстыі ў іх жыцці.

Катэхет прапануе вучням закончыць сказы (у сшытку заданне № 4):

Эўхарыстыя для мяне …

Святую Камунію не можа прымаць чалавек …

Без святой Камуніі …

Святую Камунію я прымаю …

Святая Камунія дае мне …

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Як часта ты дзякуеш Пану Езусу за дар Эўхарыстыі?

— Ці не прапускаў ты святой Імшы ў нядзелю і святы?

— Ці не губляў час замест святой Імшы на неабавязковыя заняткі і прыемнасці (доўгі сон, адведзіны сяброў, гульня на камп’ютары, прагляд фільмаў)?

— Ці не спазнаўся ты на святую Імшу?

— Ці належным чынам удзельнічаў у святой Імшы, адказваючы, стараючыся лепш зразумець сутнасць і значэнне паасобных яе частак?

— Ці ўшаноўваў ты Найсвяцейшы Сакрамэнт у касцёле (укленчваючы) альбо праходзячы каля касцёла?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам тое, што ты даведаўся пра сакрамэнт Эўхарыстыі, пра значэнне святой Камуніі ў жыцці хрысціяніна.

— Напішы, у якой інтэнцыі ты будзеш маліцца і прымаць святую Камунію ў бліжэйшую нядзелю.

Заключная малітва

Калі касцёл знаходзіцца блізка ад класа, у якім праводзяцца заняткі, лепш за ўсё закончыць катэхезу ў касцёле словамі малітвы:

 

О Пане, Ты мне вельмі патрэбны. Мне патрэбна Тваё святло, каб я мог што-небудзь разумець; патрэбна Твая любоў, каб я мог любіць; патрэбна Тваё прабачэнне, каб я мог дасягнуць ласкі вечнага збаўлення; мне патрэбны Твой Хлеб, каб я мог наталіць голад сваёй душы; патрэбна Тваё кіраванне, каб я не згубіўся ў дарозе да неба; патрэбна Твая падтрымка, каб я не ўпаў пад цяжарам грахоў. Выслухай мяне, Езу, бо Ты — сама Дабрыня.

Дарагі Збаўца, памнож маю веру і напоўні маё сэрца радасцю з Тваёй прысутнасці. Я ведаю, што Ты ніколі не пакінеш мяне ў самоце. Ты спадарожнічаеш мне і дапамагаеш, ахоўваеш і вядзеш мяне. Ты штодня са мною і любіш мяне такім, які я ёсць. Якая ж вялікая Твая дабрыня, о Пане!

 

 


 

Date: 2016-05-13; view: 605; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию