Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Езус прыйшоў абвясціць нам пра надыход цалкам новага свету, дзе не будзе граху, хваробаў і смерці





Езус прыйшоў абвясціць нам пра надыход цалкам новага свету, дзе не будзе граху, хваробаў і смерці. Гэты свет ужо аб’яўлены праз уваскрасенне Езуса Хрыста, але канчаткова ён надыдзе пасля Яго другога прыйсця. Тады Пан Бог вытра апошнюю слязу з нашых вачэй, не будзе пакутаў, болю і смерці.

Адзін з учынкаў міласэрнасці для цела бліжняга вучыць нас наведваць хворых. Клопат, спачуванне і малітва — менавіта праз гэта мы можам праявіць сваю любоў да хворых і салідарнасць з імі. У сакрамэнце намашчэння хворых Езус Хрыстус прыходзіць на дапамогу хворым людзям, дае ім асаблівую ласку, якая цесна яднае хворых з пакутамі Езуса, прыносіць ім суцяшэнне, спакой і мужнасць, каб яны змаглі вытрымаць усе цяжкасці. А калі хворы ужо не ў стане паспавядацца, прыняты сакрамэнт дае адпушчэнне грахоў.

Выкарыстоўваючы словы акраверша, адкажыце на пытанне (заданне ў сшытку № 3):

— Што мы можам зрабіць для хворага чалавека?

 

                Х                
                В                
                А                
                Р                
                О                
                Б                
                А                

 

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Да каго ты звяртаешся, калі хварэеш і пакутуеш?

— Як ты ставішся да хворых людзей?

— Як ты ставішся да інвалідаў?

— Як часта ты молішся за хворых людзей?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

 

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

 

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра цуды Езуса Хрыста.

— На працягу гэтага тыдня памаліся за хворых. Калі ўзнікне такая неабходнасць, наведай хворага.

 

Заключная малітва

Малітва за хворага

Пане Езу, падчас свайго зямнога жыцця Ты аказваў Сваю любоў церпячым, не мог заставацца абыякавым да чалавечага болю i столькi разоў вяртаў здароўе хворым, а iх сем’ям — радасць i надзею. Наш N. (імя) вельмi хворы. Мы апякуемся iм i робiм усё, што можам, але адчуваем сябе бяссiльнымі, бо ведаем, што яго жыццё не знаходзiцца ў нашых руках. Ахвяруем Табе нашае з iм цярпенне, далучаючы яго да Тваёй мукi. Учынi, каб гэтая хвароба дапамагла нам лепей зразумець сэнс жыцця, а на нашага хворага N. спашлi дар здароўя, каб мы маглi заўсёды Табе дзякаваць i праслаўляць Тваю велiч. Няхай станецца паводле Тваёй волi. Амэн.

 


 

Date: 2016-05-13; view: 465; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию