Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Богу. Для таго, каб прыняць слова Божае, нам неабходны высілак не толькі розуму, але волі і сэрцаДля таго, каб прыняць слова Божае, нам неабходны высілак не толькі розуму, але волі і сэрца. Слова Божае мы павінны захоўваць у сваім сэрцы, як Марыя. Каб яно прынесла багаты плён у нашым жыцці, мы павінны не толькі пачуць яго, але таксама зразумець, прыняць і жыць згодна з праўдай, якую яно нам адкрывае. І толькі тады ў нашым жыцці будзе сапраўдны плён. Катэхет прапаноўвае вучням намаляваць карту свайго сэрца (заданне ў сшытку № 4): — Колькі ўрадлівай зямлі ёсць у тваім сэрцы? — Намалюй у сваім сэрцы ўчастак, на якім растуць церні. — Намалюй камяністыя месцы ў сваім жыцці. — Намалюй стаптаныя дарогі, на якія прыходзіць злы дух і крадзе зерне слова Божага, каб мы не паверылі і не збавіліся.
Вучні паказваюць сваю творчасць. Разважанне Катэхет задае вучням пытанні: — Як ты прымаеш слова Божае на святой Імшы? — Як часта ты індывідуальна чытаеш Святое Пісанне? — Ці выконваеш ты ў сваім жыцці тое, пра што даведваешся на катэхезе? — Што ты можаш зрабіць для таго, каб лепш разумець і выконваць слова Божае? — Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім? Пастанова Катэхет: Пастанову запішыце ў сшытак. Хатняе заданне — Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам значэнне прыпавесці пра сейбіта. — На працягу гэтага тыдня знайдзі час на індывідуальнае чытанне Святога Пісання. Запішы ў сшытак словы, якія табе больш за ўсё запомніліся. Звярні ўвагу на тое, як уважліва ты слухаеш слова Божае на святой Імшы і як ты яго выконваеш у сваім жыцці (занатуй гэта ў рубрыку «Мае тэксты – мой скарб») Заключная малітва
Песня «Слова Тваё — светач для стоп маіх»
Рэфрэн: Слова Тваё —светач для стоп маіх, Святло на сцежцы маёй (х2).
1. Як люблю я Твой закон, Пане, Увесь дзень ён у думках маіх. Як салодкі Твае словы, Пане, Саладзей за мёд вуснам маім.
2. Як душа мая сумуе, Пане, Па збаўленні Тваім. Як сумуюць мае вочы, Пане, Па слове Тваім.
|