Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






ІV. Сакрамэнты служэння супольнасці і місіі





 

 

Тэма № 18, VIII кл.

СЛУЖЭННЕ СУПОЛЬНАСЦІ

 

Дыдактычная мэта: перадаем моладзі праўду аб тым, што хрысціянства звязана са служэннем, як у адносінах да супольнасці веруючых, так і да ўсяго грамадства.

Выхаваўчая мэта: фарміруем у моладзі імкненне ахвотна служыць іншым, у тым ліку і супольнасці Касцёла.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 25, 31. 34–40. Плаказ з сэрцам, карткі з маркерамі ці каляровая крэйда для вучняў.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Ойча наш.

Чалавек пытае

Кожны з нас жыве і расце ў сям’і, аднак гэта не адзіная супольнасць, да якой мы належым. У склад яшчэ якіх супольнасцяў уваходзіце вы? (Клас, гурт, парафія, дзяржава.) Кожны з нас штосьці атрымлівае з гэтых супольнасцяў і штосьці ў іх прыносіць, дае ад сябе. З моманту нашага хросту мы належым да супольнасці Касцёла, мы сталі хрысціянамі. Хрысціянін не можа ізалявацца ад свету, бо гэта пярэчыла б самой сутнасці хрысціянства. Хрысціянства заўсёды звязана са служэннем, як у адносінах да супольнасці веруючых, так і да ўсяго грамадства, у якім мы жывем. Нашая сённяшняя тэма: Служэнне супольнасці. На сённяшніх занятках мы пашукаем адказ на пытанне: Хто сёння патрабуе маёй дапамогі? (Гэта пытанне К. запісвае на дошцы.)

 

Бог адказвае

Чытаючы Святое Пісанне, мы заўважаем, што Езус не толькі абвяшчае вучэнне аб збаўленні, але аказвае клопат і вялікую любоў да кожнага чалавека. Езус абвяшчае, што асновай супольнага жыцця людзей з’яўляецца любоў.

Хтосьці з вучняў чытае тэкст з Евангелля. Спачатку вучні чытаюць тэкст самастойна, затым па ролях. Словы Езуса чытае К.:

«Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. (...) Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны,
і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму справядлівыя: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?” І Валадар скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі ”» (Мц 25, 31. 34–40).

— З кім Езус атаясамляе сябе?

Езус заклікае нас, каб у кожным чалавеку мы стараліся ўбачыць Яго. На падставе прачытанага Евангелля адкажыце на пытанне, пастаўленае на пачатку заняткаў: каму сёння патрэбна мая дапамога?

К. змяшчае на дошцы плакат з сэрцам, а вучні яго дапаўняюць. Затым такі самы малюнак яны робяць у сваіх падручніках.

Date: 2016-05-13; view: 454; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию