Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы





 

Беручы пад увагу словы Езуса, вучэнне Касцёла, словы Яна Паўла ІІ, а таксама на падставе ўласнага вопыту паспрабуем канкрэтна акрэсліць формы і спосабы апостальства ў нашым асяроддзі.

Вучні працуюць у 4-х групах. Кожная група атрымлівае вялікі аркуш паперы, фламастэры і выпісвае канкрэтныя магчымасці давання сведчання веры — апостальства — ў тым асяроддзі, дзе жывуць:

І група — ў школе;

ІІ група — ў сям’і;

ІІІ група — ў парафіі;

IV група — сярод сяброў.

Прэзентацыя працы вучняў.

Адказнасць за развіццё Касцёла ляжыць на кожным хрысціяніне, незалежна ад таго, якое месца ён займае ў супольнасці Божага народу.

Разважанне:

Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго любові, якая не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Быць сведкам Хрыста — гэта быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым.

 

— Як я абвяшчаю Хрыста жыццём?

— Што значыць для мяне быць адказным за Хрыстовы Касцёл?

— Як я выконваю заданні, якія Хрыстус мне даручыў?

— Як я сведчу пра Хрыста ў тым асяроддзі, дзе жыву?

— Што я раблю для развіцця сваёй парафіі?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

Напішы, як ты разумееш словы Езуса: «Вы — соль зямлі».

Заключная малітва:

Божа, перамяні нашыя сэрцы!

Спашлі свайго Духа Святога ў нашыя сэрцы

І аднаві ў нас ласку хросту.

Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх,

каб з радасцю давалі сведчанне Евангеллю.

Дапамажы нам паглыбіць нашу веру,

каб мы ў еднасці і любові

маглі служыць Табе і адзін аднаму.

(Молімся з Янам Паўлам ІІ. – Варшава, 1997, стар. 19)

 

 

Тэма № 20, VIII кл.

СВЯТАРСТВА Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ.

Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра старазапаветнае святарства і пра Святарства Хрыста.

Мэта выхаваўчая: заахвочваем вучняў да ўдзячнасці за святароў.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Лчб 1, 48-53; Мал 2, 7; Вых 19, 5-6. Каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: аналіз тэксту

 

Ход заняткаў

Малітва: Пс 23(22), 1-3

Яшчэ ў часе Старога Запавету Бог, клапоцячыся пра збаўлення чалавека, устанаўлівае святарскую службу. Тэма нашага сённяшняга занятку: Святарства ў Старым Запавеце. ”.

 

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Праз першародны грэх чалавек адыйшоў ад Пана Бога. Патрэбны быў «пасрэднік» у дыялогу з Богам. З ізраэльскага народу Пан Бог выбірае тых, каму даручае гэтую асаблівую функцыю быць святарамі.

- Як паўстала святарства ў Старым Запавеце?

- Кім былі гэтыя людзі і якія заданні яны выконвалі?

На гэтыя пытанні мы будзем шукаць адказ у Святым Пісанні.

ПАН БОГ АДКАЗВАЕ

(адзін з вучняў чытае тэкст)

Калі вы будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць запавет Мой, то станеце Маёй уласнасцю сярод усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым ”. Зых 19, 5-6

- Каго Бог называе “царствам святароў”?

Як бачыце, спачатку Пан Бог выбірае народ ізраэльскі, каб ён вызнаючы адзінага Бога, жыў паводле Яго загадаў і абвяшчаў Яго хвалу сярод іншых народаў. Затым з народа ізраэльскага Бог выбірае адно з дванаццаці кален, даючы ім асаблівае заданне.

Адзін з вучняў чытае тэкст.

«І наказаў Пан Майсею сказаць: “Толькі племя Лявія не ўнось у перапіс
і не лічы іх разам з сынамі Ізраэля; а даручы лявітам скінію сведчання і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй
Няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой; і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе левіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе левіты; а калі падступіцца хто чужы, аддадзены будзе смерці. Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў лагеры сваім і кожны пры сваім сцягу, рушэннямі сваімі; а левіты павінны разбіць лагер каля скініі адкрыцьця, каб не было гневу на супольства сыноў зраілевых, і будуць левіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця ”. (пар. Лчб 1, 48-53)

«Бо вусны святара павінны захоўваць веды, а закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён веснік Пана Магуццяў» (пар. Мал 2, 7).

Date: 2016-05-13; view: 376; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию