Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 19. Езус дае нам сваё Цела





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучня з біблійнымі гісторыямі пра памнажэнне хлябоў і пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі; дапамагчы вучням зразумець, што сакрамэнт Эўхарыстыі з’яўляецца крыніцаю і вяршыняю нашай веры.

Выхаваўчая мэта:

выхоўваць у вучнях пачуццё ўдзячнасці Богу за сакрамэнт Эўхарыстыі і заахвоціць вучняў, каб яны прымалі поўны ўдзел у святой Імшы.

Матэрыялы:

Біблія: Мц 14, 14–21; Лк 14, 17–19; Ян 6, 47–59.

Ілюстрацыі:

1) малюнак (фотаздымак) з дзецьмі, якія галадаюць;

2) «Памнажэнне хлябоў», надпісы да ілюстрацыі: «І, загадаўшы народу сесці на траву, Ён узяў пяць хлябоў і дзве рыбіны, паглядзеў на неба, благаславіў і, разламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні — людзям» (Мц 14, 19); «Гэта чыніце на Маю памяць» (Лк 22, 19); «Бо Цела Маё — праўдзівы спажытак, а Кроў Мая — праўдзівы напой» (Ян 6, 55).

Фрагменты з фільма, прысвечаныя біблійным гісторыям пра памнажэнне хлябоў і пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — біблійны рэпартаж.

Ход занятку

Малітва

Эўхарыстычная песня.

Праверка хатняга задання

Катэхет прапануе вучням падзяліцца тым, як у іх атрымалася на працягу мінулага тыдня быць бліжнімі для тых людзей, якіх яны сустрэлі.

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 18).

Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытаецца

На дошцы прымацаваная ілюстрацыя дзяцей, якія галадаюць. Катэхет прыносіць на занятак хлеб, паказвае яго вучням і задае пытанні:

— Што гэта?

— Навошта людзям хлеб?

— Чаму мы яго ядзім?

— Што адбудзецца, калі людзям не хопіць хлеба?

Бог адказвае

Ствараючы свет, Пан Бог паклапаціўся пра чалавека і даў яму хлеб. Кожны дзень Пан клапоціцца пра нас, каб мы мелі хлеб штодзённы. Сёння мы з вамі пагаворым пра Хлеб Нябесны, які дае нам нябесны Айцец.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Памнажэнне хлябоў», надпісы да ілюстрацыі: «І, загадаўшы народу сесці на траву, Ён узяў пяць хлябоў і дзве рыбіны, паглядзеў на неба, благаславіў і, разламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні — людзям» (Мц 14, 19); «Гэта чыніце на Маю памяць» (Лк 22, 19); «Бо Цела Маё — праўдзівы спажытак, а Кроў Мая — праўдзівы напой» (Ян 6, 55).

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс трох урыўкаў з Бібліі: Мц 14, 14–21; Лк 14, 17–19; Ян 6, 47–59.

Катэхет паказвае вучням фрагменты з фільма, прысвечаныя біблійным гісторыям пра памнажэнне хлябоў і пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі.

Катэхет дзеліць вучняў на тры групы і прапануе напісаць рэпартаж з месцаў біблійных падзей (у сшытку заданне № 1).

 

I група: Мц 14, 14–21.

II група: Лк 14, 17–19.

III група: Ян 6, 47–59.

 

Вучні павінны стварыць рэпартаж, у якім апісваецца:

1. Месца здарэння.

2. Удзельнікі здарэння.

3. Сама падзея.

4. Уражанні ўдзельнікаў падзеі.

5. Уражанне самога карэспандэнта ад пачутых слоў і дзеянняў Езуса.

 

Вучні прадстаўляюць сваю творчасць.

 

Катэхет задае вучням пытанні:

— Што ёсць агульнага паміж гэтымі падзеямі?

— Пра які хлеб Езус гаварыў у сінагозе ў Кафарнаўме?

— Што з’яўляецца сапраўдным хлебам і напоем для хрысціянаў?

— Што нам дае сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста пад выглядам хлеба і віна?

— Што адбудзецца з людзьмі, якія не прымаюць святую Камунію?

— Кім жыве чалавек, які прымае святую Камунію?

— Хто жыве ў нас, калі мы прымаем святую Камунію?

Карыстаючыся фрагментам са Святога Евангелля паводле Лукі (14, 17–19), выпішы словы, якімі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (у сшытку заданне № 3).

 

Date: 2016-05-13; view: 446; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию