Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 17. Езус паказвае нам міласэрнага Айца





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра міласэрнага айца; дапамагчы вучням зразумець, што міласэрны Бог ахвотна прабачае нам нашы грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне да пакаяння і штодзённага рахунку сумлення, каб вучні не баяліся сваёй грахоўнасці, але імкнуліся ў пакоры і праўдзе стаяць перад абліччам міласэрнага Бога.

Матэрыялы:

Біблія: Лк 15, 11–32.

Галінкі з чырвонымі стужкамі.

Ілюстрацыя: «Вяртанне марнатраўнага сына», надпісы да ілюстрацыі: «Пан Бог Міласэрны, таму што Ён ахвотна прабачае нам нашы грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся»; «Будзем есці і весяліцца, бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся» (Лк 15, 23–24).

Фрагмент з фільма, прысвечаны прыпавесці пра міласэрнага айца.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — сачыненне-выказванне ад імя біблійнага персанажа, шыфраванне.

Ход занятку

Малітва

Ойча наш...

Праверка хатняга задання

Катэхет прапаноўвае вучням распавесці пра канкрэтныя словы і дзеянні, якімі на працягу мінулага тыдня яны выказвалі зычлівасць да непрыяцеляў.

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 16).

Чалавек пытаецца

Чырвоныя стужачкі

У адной беларускай вёсцы жыла сям’я: тата, мама і сын, якога звалі Паўлікам. Хлопчык з дзяцінства быў вельмі прыгожы. Падрастаючы, ён радаваў бацькоў сваёй паслухмянасцю, ветлівасцю, любоўю да Бога і Касцёла. Потым сын вырас і паехаў вучыцца ў вялікі горад. Там у Паўла з’явілася шмат знаёмых, якія паводзілі сябе зусім не так, як бацькі вучылі яго ў сям’і. Паступова і Павел уцягнуўся у такі лад жыцця: перастаў маліцца і хадзіць у Касцёл, стаў паліць і выпіваць, замест вучобы бавіў час у клубах і барах. А паколькі грошай пачало не хапаць, то разам са сваімі знаёмымі ён вырашыў красці тавар у супермаркеце. Але гэта працягвалася нядоўга. Аднойчы яго злавілі ахоўнікі і выклікалі міліцыю. Так Павел апынуўся ў судзе, а потым і ў турме.

Бацькі моцна перажывалі за сына, увесь час маліліся за яго. Але Павел, седзячы ў турме, не ведаў пра гэта. Ён думаў, што яны яго ніколі не прабачаць. Набліжаўся час вызвалення. Куды было ісці юнаку? Нягледзячы на страх і сорам, ён адважыўся напісаць ліст дадому. Павел папрасіў, каб бацькі, калі яны яго чакаюць, завязалі на яблыню каля хаты чырвоную стужку. Ён прыйдзе ў вёску і ўсё зразумее...

І вось Павел на волі. Дайшоў да вакзала, купіў білет на цягнік. Навокал была прыгожая вясна, але юнак нічога не заўважаў. Ён думаў толькі пра тое, ці чакаюць яго дома. Чым бліжэй цягнік пад’язджаў да яго вёскі, тым мацней у хлопца калацілася сэрца. Калі ён ужо ішоў па роднай вуліцы, баяўся нават узняць вочы, каб паглядзець на яблыню каля бацькоўскай хаты. Нарэшце асмеліўся... Перад ім стаяла яблыня, на якой не было відаць лісця ад чырвоных стужак...

 

У якасці нагляднага матэрыялу можна выкарыстаць галінкі з чырвонымі стужкамі...

Катэхет задае вучням пытанне:

— Што вы зразумелі з гэтай гісторыі?

Бог адказвае

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю: «Вяртанне марнатраўнага сына», і надпісы: «Пан Бог Міласэрны, таму што Ён ахвотна прабачае нам нашы грахі, калі мы ў іх шчыра раскайваемся»; «Будзем есці і весяліцца, бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся» (Лк 15, 23–24).

Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс біблійнага тэксту (Лк 15, 11–32).

Можна паказаць фрагмент з фільма пра міласэрнага айца (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

 

Святое Евангелле паводле Лукі (15, 11–32)

«І сказаў яшчэ [Хрыстус]: „У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: „Ойча, дай належную мне частку маёмасці“. І той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. А калі аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў яму. Апамятаўшыся, ён сказаў: „Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да айца майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх“. І ён устаў, і пайшоў да свайго бацькі.

А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся; і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: „Ойча, зграшыў я супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам“. Бацька ж сказаў слугам сваім: „Прынясіце хутчэй найлепшыя шаты і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі. Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці і весяліцца, бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся“. І пачалі весяліцца.

А яго старэйшы сын быў на полі. І калі, вяртаючыся, падышоў да дому, пачуў музыку і танцы. Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся, што гэта такое. Той адказаў яму: „Брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў адкормленае цяля, бо атрымаў яго назад здаровым“. І разгневаўся ён, і не хацеў уваходзіць. Тады выйшаў бацька ягоны і пачаў прасіць яго. Але ён адказаў свайму бацьку: „Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне нават казляняці, каб я павесяліўся з маімі сябрамі. А калі вярнуўся гэты сын твой, які змарнаваў тваю маёмасць з распусніцамі, ты зарэзаў для яго адкормленае цяля“. Ён жа адказаў яму: „Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё. А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся“».

 

Катэхет дзеліць вучняў на тры групы.

 

І група

Распавядзіце гісторыю пра міласэрнага айца ад імя марнатраўнага сына.

 

ІІ група

Распавядзіце гісторыю пра міласэрнага айца ад імя старэйшага сына.

 

ІІІ група

Распавядзіце гісторыю пра міласэрнага айца ад імя самога айца.

 

Вучні прэзентуюць сваю творчасць на форуме. Гэта можа быць у выглядзе інсцэніроўкі ці маналогу (форму выбіраюць самі вучні).

 

Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне №2):

 

— Як вы сябе адчувалі ў ролі марнатраўнага сына?

— Чаму вы навучыліся ад марнатраўнага сына?

— Як вы сябе адчувалі ў ролі старэйшага сына?

— Што б вы параілі старэйшаму сыну?

— Як вы сябе адчувалі ў ролі міласэрнага айца?

— Чаму вас вучыць міласэрны айцец?

— Якую важную праўду Езус хоча нам перадаць праз гэтую прыпавесць?

 

Date: 2016-05-13; view: 428; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию