Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 16. Езус сустракаецца з фарысеямі





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі пра сустрэчы Езуса з фарысеямі; дапамагчы вучням зразумець, што «фарысейская закваска» —крывадушнасць і сябелюбства, якія з’яўляюцца наступствам знешняй праведнасці, прывялі фарысееў да таго, што яны сталі ворагамі Езуса; дапамагчы вучням убачыць адносіны Езуса да сваіх ворагаў.

 

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне да сапраўднай праведнасці — шанавання Бога ўсім сэрцам, а не толькі вуснамі; выхоўваць у вучнях добразычлівыя адносіны да ворагаў.

Матэрыялы:

Біблія: Мц 9, 34–35; Мц 22, 15; Мк 8, 11; Лк 5, 30; Мц 12, 14; Ян 7, 32; Мц 15, 8; Мц 23, 25–28. 33; Мц 5, 44–45; Лк 23, 33–34.

Ілюстрацыі:

1) «Езус і фарысеі», надпіс да ілюстрацыі: «Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку» (Мц 23, 26);

2) «Езус на крыжы», надпісы да ілюстрацыі: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23, 34); «А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас» (Мц 5, 44).

Карткі для запісу

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — чытанне тэксту па ролях.

Ход занятку

Малітва

Ойча наш...

Праверка хатняга задання

Катэхет выпісвае словы на дошцы і прапаноўвае вучням выбраць правільныя адказы на пытанне:

— Як дапамагчы бліжнім, якія завязлі ў грахах?

Асудзіць

Маліцца

Запужаць

Даць параду

Праклінаць

Помсціць

Прабачаць

Ненавідзець

Наставіць

Прасіць

Ігнарваць

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 15).

Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытаецца

У старажытнасці помста лічылася святой. «Вока за вока, зуб за зуб» — так гаварылася ў Старым Запавеце.

Цяпер уявім сабе, што сучасныя людзі жывуць паводле гэтага закону. Такі закон валадарыць у нашых дамах, у нашых школах, у нашай краіне... (Заданне ў сшытку № 1)

— Як выглядаў бы свет?

— Якія адносіны панавалі б паміж людзьмі?

— Якая атмасфера панавала б у нашым свеце без прабачэння?

Бог адказвае

Сёння мы з вамі даведаемся пра непрыяцеляў Езуса, пра Яго вучэнне, якое датычылася ворагаў, і пра тое, як Езус сам адносіўся да сваіх ворагаў.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі:

1) «Езус і фарысеі», надпіс да ілюстрацыі: «Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку» (Мц 23, 26);

2) «Езус на крыжы», надпісы да ілюстрацыі: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23, 34); «А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас» (Мц 5, 44).

Катэхет прапаноўвае вучням прачытаць па ролях тэкст, які складаецца з фрагментаў Евангелля.

 

Аўтар: А фарысеі казалі:

Фарысеі: Князем злых духаў Ён выганяе злых духаў.

Аўтар: І хадзіў Езус па ўсіх гарадах і паселішчах, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле Валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач. Тады Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на слове. І выйшлі фарысеі, і пачалі спрачацца з Ім, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго. Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў:

Езус: Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму.

Аўтар: Пасля Ён пакінуў вучняў, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок. І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы вучням Ягоным:

Фарысей: Чаму вы ясце і п’яце з мытнікамі і грэшнікамі?

Езус: Не здаровым патрэбны лекар, а хворым. Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў.

Аўтар: Фарысеі ж выйшлі і мелі нараду супраць Езуса, як бы загубіць Яго. Але Езус, даведаўшыся, адышоў адтуль.

Фарысеі ж пачулі, як народ абураецца, і паслалі першасвятары і фарысеі слуг схапіць Яго.

Езус: Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрца іхняе далёка ад Мяне.

Гора, вам кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці! Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці! Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня. Вужы, пакаленне змяінае, як вы пазбегнеце прысуду да геены?

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Аўтар: І калі прыйшлі на месца, званае Чэрап, там укрыжавалі Яго і злачынцаў, аднаго з правага, другога з левага боку. А Езус сказаў:

Езус: Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць.

Аўтар: І, дзелячы вопратку Ягоную, кідалі лёсы.

 

Катэхет дзеліць вучняў на тры групы, раздае карткі з біблійнымі тэкстамі і прапаноўвае вучням самастойна папрацаваць з імі (заданне ў сшытку № 2).

 

І група

Знайдзіце наступныя фрагменты з Евангелля: Мц 9, 34–35; Мц 22, 15; Мк 8, 11; Лк 5, 30; Мц 12, 14; Ян 7, 32.

Пісьмова адкажыце на пытанні:

— Як фарысеі адносіліся да Езуса?

— Што яны хацелі ўчыніць з Езусам?

— Як Езус адказваў на дзеянні фарысеяў?

 

ІІ група

Знайдзіце наступныя фрагменты з Евангелля: Мц 15, 8; Мц 23, 25–28. 33.

Пісьмова адкажыце на пытанні:

— Што Езусу не падабалася ў адносінах фарысеяў да Бога?

— Як Езус называў фарысеяў? Чаму?

— Як ты разумееш слова «крывадушнасць»?

— Ад чаго Езус Хрыстус хоча засцерагчы фарысеяў і кніжнікаў?

— Да чаго крывадушнасць можа давесці чалавека?

— Ад чаго хоча засцерагчы нас Езус?

 

ІІІ група:

Знайдзіце наступныя фрагменты з Евангелля: Мц 5, 44–45; Лк 23, 33–34. Запоўніце табліцу:

 

Як мы павінны адносіцца да ворагаў? Што Езус казаў пра людзей, якія ўкрыжавалі Яго і дзялілі паміж сабой Яго вопратку?
   

 

Вучні працуюць у групах і затым дзеляцца сваімі адказамі.

 

Хоць фарысеі і апынуліся ў ліку ворагаў Езуса, аднак мы маем выразнае сведчанне бязмернай любові Божай. Паміраючы на крыжы, Езус маліўся: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць».

Мы, хрысціяне, павінны вучыцца прабачаць сваім крыўдзіцелям, любіць ворагаў, рабіць дабро тым, хто ненавідзіць нас, благаслаўляць тых, хто праклінае нас, і маліцца за тых, хто зневажае нас, каб такім чынам стаць сынамі нашага Нябеснага Айца. «Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых». Таму што ў нянавісці няма ні будучыні, ні жыцця.

Date: 2016-05-13; view: 484; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию