Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 8. Езус выбірае АпосталаўДыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра тое, як Хрыстус выбраў Апосталаў; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус з’яўляецца ініцыятарам паклікання, Ён кліча тых, каго пажадае, а наша місія заключаецца ў тым, каб з даверам і вернасцю ісці за Хрыстом. Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў імкненне верна ісці за голасам свайго хрысціянскага паклікання. Матэрыялы: Біблія: Мк 1, 16–20; Мк 3, 13–19. Ілюстрацыя: «Выбранне Апосталаў», надпісы да ілюстрацыі: «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў» (Мк 3, 13); «Ідзіце за Мной» (Мк 1, 17). Фрагмент з фільма пра выбранне Апосталаў. Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагменту з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на над пытаннямі, спеў. Ход занятку Малітва Акт веры… Праверка хатняга задання Вучні дзеляцца сваімі адказамі на пытанне: «Як я сёння прымаў і выконваў волю Божую?». Пры паўтарэнні дамашняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 7). Чалавек пытаецца Катэхет піша на дошцы выраз «Нашы настаўнікі» і прапануе вучням адказаць на пытанне (у сшытку заданне № 1): — Нашы настаўнікі… Хто яны і чаму мы ад іх вучымся? Вучні запісваюць свае адказы на дошцы. Катэхет падсумоўвае. Бог адказвае Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Выбранне Апосталаў», а таксама надпісы: «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў» (Мк 3, 13); «Ідзіце за Мной» (Мк 1, 17). Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, што ў Бібліі гаворыцца пра выбранне Апосталаў. Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс двух фрагментаў з Бібліі: Мк 1, 16–20; Мк 3, 13–19. Можна паказаць вучням фрагмент з фільма пра выбранне Апосталаў (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт). Катэхет дзеліць вучняў на групы і прапануе самастойна папрацаваць з біблійнымі тэкстамі (у сшытку заданне № 2):
І група. Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Марка (1, 16–20) і адкажыце на пытанні: 1. Дзе Езус паклікаў першых Апосталаў? 2. Чым яны займаліся, калі Езус іх паклікаў? 3. Што Езус ім сказаў? 4. Што зрабілі Пётр і Андрэй? 5. Што зрабілі Якуб і Ян? 6. Як вы разумееце выраз: «Я зраблю вас рыбакамі людзей»?
ІІ група. Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Марка (3, 13–19) і адкажыце на пытанні: 1. Паводле якога прынцыпу Езус выбіраў Апосталаў? 2. Якую місію ўсклаў Езус на Апосталаў? 3. Як вы разумееце выраз: «І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць»? 4. Як вы разумееце выраз: «Каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў»? 5. Хто надзяліў Апосталаў уладай і моцай? 6. Пералічыце імёны Апосталаў.
Вучні дзеляцца сваімі адказамі. Катэхет падсумоўвае адказы вучняў, расказвае пра далейшы лёс Апосталаў (матэрыял у падручніку). Катэхет прапануе вучням знайсці імёны Апосталаў (у сшытку заданне № 3):
|