Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Хрост Езуса глыбока раскрывае сэнс нашага хросту





Хрост Езуса глыбока раскрывае сэнс нашага хросту. Дзякуючы гэтаму сакрамэнту мы сталі ўмілаванымі дзецьмі Божымі, членамі святога каталіцкага Касцёла.

Многія з нас не памятаюць свайго хросту, але мы можам цяпер заплюшчыць свае вочы і ў думках апынуцца на сваім хросце. Уявім сабе парафіяльны касцёл, куды прынеслі нас шчаслівыя бацькі, уявім нашых хросных бацькоў… Цяпер паспрабуем абудзіць ва ўяўленні ўрачысты момант хросту, калі святар называе наша імя і, вымаўляючы словы: «Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн», тройчы палівае нашу галаву вадой. Паўтары гэтыя словы павольна пра сябе… Пан Бог стаў тваім нябесным Айцом, а ты стаў умілаваным Божым дзіцём.

Што ты пры гэтым адчуваеш?

Вучні дзеляцца сваімі пачуццямі.

Катэхет прапаноўвае вучням зрабіць паштоўкі, якія будуць нагадваць пра тое, што мы любімыя Божыя дзеці. Вучні атрымліваюць каляровую паперу фармату А6 і робяць паштоўку са словамі: «N. (Імя вучня) — сын/дачка Мой/Мая умілаваны/-ая, якога/-ую Я ўпадабаў». Вучні ўпрыгожваюць паштоўкі. Адбываецца прэзентацыя паштовак.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ці памятаеш ты дату свайго хросту?

— Ці ўдзячны ты Богу за дар Хросту і веры? У чым гэта праяўляецца?

— Якія твае ўчынкі кажуць пра тое, што ты — любімае Божае дзіця?

— Якія твае думкі, словы і ўчынкі аддаляюць цябе ад Бога?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

 

Пастанова

Катэхет:

Пастанову запішыце ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра хрост Езуса Хрыста.

— Зрабі паштоўку са словамі: «N. (Імя сябра/сяброўкі) — сын/дачка Мой/Мая умілаваны/-ая, якога/-ую Я ўпадабаў» і падары яе свайму сябру ці сяброўцы, якія забыліся пра тое, што праз таямніцу хросту яны сталі дзецьмі Пана Бога.

Заключная малітва

Спеў

Date: 2016-05-13; view: 434; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию