Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Для цела бліжняга для душы бліжняга





1. Накарміць ……………. 1. ……………………….. грэшнікаў

2. ……………. сасмаглых 2. Вучыць ……...………………….

3. Адзець ……..……….…. 3. Раіць …………………………….

4. ………..... у дом падарожных 4. Суцяшаць …………….……..……

5. Адведаць ………………. 5. Зносіць ….…………..…………

6. Суцяшаць ……………………. 6. Дараваць..………………………...

7. …………. памерлых 7. Маліцца …………………………..

 

За жывых і памерлых, тым, хто сумняваецца, галодных, цела, вязняў, напаіць, настаўляць, нагіх, пахаваць, засмучаных, хворых, цярпліва знявагу, душы, прыняць, ахвотна крыўду, тых, хто не ведае.

 

К. дзеліць дзяцей на 3 групы і прапаноўвае ім падрыхтаваць кароткія сцэнкі:

Група 1

1. Настаўляць грэшнікаў

2. Вучыць тых, хто не ведае

Група 2

3. Раіць тым, хто сумняваецца

4. Суцяшаць засмучаных

Група 3

5. Зносіць цярпліва знявагу

6. Дараваць ахвотна крыўду

7. Маліцца за жывых і памерлых

Вучні дзеляцца ўражаннямі ад сцэнкі.

Разважанне:

- Як я стаўлюся да бліжніх?

- Ці быў я ветлівым і зычлівым? У чым гэта выяўляецца?

- Ці я цікаўлюся патрэбамі іншых?

- Якія ўчынкі міласэрнасці я зрабіў для бліжніх?

- Каму я дапамог?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра міласэрнага Тобія і яго сям’ю.

2. Напішы малітву, у якой ты папросіш Пана Бога, каб ён дапамог табе заўсёды чыніць учынкі міласэрнасці.

3. Напішы, якія ўчынкі міласэрнасці удалося табе здзейсніць на працягу тыдня.

Заключная малітва:

Малітоўнік “Ойча наш”, “Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі” стр. 85

Тэма № 19. Самуэль – суддзя выбранага народу

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійным тэкстам аб пакліканні Самуэля. Вучань выражае гатоўнасць служыць Богу і бліжнім.

Выхаваўчая мэта:

Фарміруем у вучню імкненне слухаць Пана Бога і выконваць Яго волю.

Матэрыялы:

Біблія 1 Кніга Самуэля 3, 1-14, ілюстрацыя, паказваючая падзеі біблійнага тэксту або фільм.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія. Сцэнка. Дапаможнік.

Ход заняткаў

Малітва:

Малітва да Духа Святога, “Ойча наш” стр. 46

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

- Хто такі суддзя?

- Добры суддзя … /закончы сказ/.

К. раздае вучням аркушы для адказаў і просіць, каб кожны вучань насупраць учынка, зробленага нейкім чалавекам, напісаў адно з пакаранняў, якое ён лічыць найбольш справядлівым:

1. Штраф

2. Вязніца

3. Цялеснае пакаранне

4. Ссыланне за межы краіны

5. Не караць

УЧЫНАК ШТРАФ СУМА ЦЯЛЕСНАЕ ПАКАРАННЕ ЯКОЕ ВЫГНАННЕ З КРАІНЫ НА КОЛЬКІ ВЯЗНІЦА ТЭРМІН НЕ КАРАЦЬ НАОГУЛ
КРАДЗЕЖ АЎТО          
НАНЯСЕННЕ ЦЯЖКІХ ЦЯЛЕСНЫХ ПАШКОДЖАННЯЎ          
ЗАБОЙСТВА          
КРАДЗЕЖ РЭЧАЎ З КВАТЭРЫ          
КРАДЗЕЖ У ГРАМАДСКІМ ТРАНСПАРЦЕ          
АБРАЗА АСОБЫ          
ПАКЛЁП          

Вучні абменьваюцца сваім меркаваннем. К. пытае:

- Ці лёгка быць справядлівым суддзёй?

- Што аблягчае, а што ўскладняе справядлівыя дзеянні ў дадзенай справе?

- Якая інфармацыя неабходна для таго, каб дзейнічаць больш справядліва?

Бог адказвае:

Сягоння мы даведаемся пра чарговага старазапаветнага героя Самуэля, якога Пан Бог выбраў Суддзёю ізраэльскага народа. У ізраэльцян не было зямных каралёў, як у іншых народаў. Пан Бог быў адзіным і сапраўдным Каралём ізраэльскага народа. Але, каб дапамагчы Свайму народу, Пан заклікаў “Суддзяў”, якія ратавалі ізраэльцян ад рук ворагаў і клапаціліся аб тым, каб народ быў верны Богу і жыў паводле Божых Загадаў. Анна, маці Самуэля, доўгі час заставалася бяздзетнай. Кожны год, у прызначаны час, яна хадзіла са сваім мужам Элканам у Сілон пакланіцца і прынесці ахвяру Пану. Аднойчы, калі яны зноў прыйшлі ў храм Пана, Анна расплакалася, і пачала слёзна маліцца і прасіць у Пана Бога аб нараджэнні сына. Яна абяцала Богу, што, калі ў яе народзіцца сын, яна аддасць яго на служэнне Пану Богу. Святар Ілля, які ў той час знаходзіўся ў храме, сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, і Бог здзейсніць тваё прашэнне». Праз год у яе нарадзіўся сын, яна назвала яго Самуэлем. Калі хлопчык падрос, яна прывяла і аддала яго ў храм святау Іллі на служэнне Пану Богу.

К. Пытае:

- Чаму плакала Анна, аб чым яна прасіла Бога і што Яму абяцала?

- Што адказаў святар Ілля Анне?

- Як Пан Бог адказаў на малітву Анны?

- Як выканала сваё абяцанне Анна?

Самуэль жыў у храме Пана, дзе знаходзіўся каўчэг Божы. Каўчэг Божы для ізраэльцян - Святое святых, бо ў ім захоўваліся скрыжалі Запавету, на якіх былі напісаны дзесяць Божых Запаведзяў. К. чытае 1 Самуэля 3, 1-14, пытае:

1. Чаму Самуэль прачнуўся?

2. Што зрабіў Самуэль, калі пачуў заклік?

3. Што Ілля адказаў яму?

4. Колькі разоў паўтаралася гэта сітуацыя?

5. Што Ілія параіў Самуэлю?

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік:

Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой.

- Што пачуў Самуэль, калі сказаў Пану: Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой?

- Чаму нас вучыць прыклад Самуэля?

Самуэль быў паслухмяным Богу і быў гатовы заўсёды служыць яму, таму быў добрым Суддзёю ізраэльцян. Пан Бог даваў яму сілу і мудрасць прымаць справядлівыя і правільныя рашэнні.

К. тлумачыць, што кожны чалавек атрымлівае ад Пана Бога асаблівае заданне, напрыклад: стаць суддзёю, урачом, настаўнікам, кандытарам, мастаком, ваенным … Кожны чалавек павінен адкрыць у сабе Божую іскру, як гэта зрабіў Самуэль. Акрамя асаблівага задання кожны чалавек атрымлівае ад Пана Бога асаблівае пакліканне:

1. Стварыць сям’ю, быць айцом або маці

2. Стаць святаром або законнай сястрой

3. Застацца ў самоце, прысвяціць сябе любімай прафесіі

Чалавек адказвае Богу:

Мы павінны пачуць голас Божага паклікання і верна ісці за ім. А, каб яго пачуць, неабходна маліцца. У гэтым заключаецца шчасце кожнага чалавека: «Адкрыць свой шлях, прыгатаваны Панам Богам і верна прытрымлівацца Божага паклікання».

- Да чаго заклікае нас Пан Бог? /любіць, чыніць добрыя справы, паслухмянасць Богу, дапамога бліжнім …/

Сцэнка «У кожнага сваё пакліканне»

Акцёры МАЛАТОК, ПІЛА, ВІНТ, РУБАНАК, ЛІНЕЙКА, НАЖДАЧНАЯ ПАПЕРА.

Дзеянне: на сцэну выходзяць інструменты: МАЛАТОК, ПІЛА, ВІНТ, РУБАНАК, ЛІНЕЙКА, НАЖДАЧНАЯ ПАПЕРА. Яны ажыўлена спрачаюцца паміж сабой.
АЎТАР: У майстэрні ішоў дзелавы сход, удзельнічалі ўсе інструменты, кіраваў брат МАЛАТОК.
МАЛАТОК: Дысцыпліны няма! Дысцыпліна – самае галоўнае! Колькі можна пра гэта казаць! (стукае кулаком па стале).
АЎТАР: За пастаянны шум і грук вырашылі брата МАЛАТКА выдаліць. Брат МАЛАТОК нічога не пярэчыў, але ўсё ж заўважыў, што павінна выйсці і сястра ПІЛА.
МАЛАТОК: Хай ужо і сястра ПІЛА выходзіць. Гэтая зануда ўсё піліць і піліць сваімі павучаннямі (паказвае, як быццам піліць). Усім надакучыла! Быццам бы яна – святая! Фарысейка сапраўдная.
ПІЛА: Не фарысейка я, не фарысейка. А справядлівая. Усё па тэме пілю, г.зн. гавару. Вам калі не гаварыць, дык вы і рабіць нічога не будзеце. Вось, напрыклад, брат ВІНТ, яго калі не круціць, то ён і з месца не ссунецца.
АЎТАР: Брат ВІНТ у сваю чаргу, звярнуў увагу на брата РУБАНКА.
ВІНТ: Я дык затое, калі працую, то ўглыб бяру. А вось брат РУБАНАК як робіць? Ён жа ўсё па паверхні, па паверхні (паказвае, як працуюць рубанкам)
РУБАНАК: Гэта я ды па паверхні? Ды вы лепш звярніце ўвагу на сястру ЛІНЕЙКУ. Яна толькі і робіць, што ходзіць ад аднаго да другога і ўсіх па сабе мерае.(РУБАНАК падыходзіць то да аднаго, то да другога і, стаўшы побач, спрабуе быць з гэтым чалавекам аднаго росту, дакладней, усіх мерае). Дакладна, толькі яна вы ўсім правая. Не так сказаў, не так зрабіў! А ужо сама сябе любіць расхвальваць! На фоне чужых недахопаў лепшай становіцца.
ЛІНЕЙКА: Так, я такая. Ну дык што? Затое я магу знаходзіць падыход да людзей, а вось сястра НАЖДАЧНАЯ ПАПЕРА вельмі рэзкая і вострая, усіх супраць шэрсці гладзіць.
НАЖДАЧНАЯ ПАПЕРА: Я крытыкую ўсіх шчыра, усім у вочы праўду кажу. Папраў кашулю (звяртаючыся да аднаго з братоў).
Інструменты ўсе разам пачынаюць спрачацца паміж сабой, але пры першых словах АЎТАРА змаўкаюць. Яны становяцца ў лінію і апускаюць галовы.
АЎТАР: Але тут у майстэрню зайшоў Сам Цясляр з Назарэту. Увайшоў, каб скончыць пачатую працу. Надзеў фартух, падыйшоў да варштата. І для сваёй працы Ён выкарыстоўваў і вінт, і наждачную паперу, і пілу, і лінейку, і малаток, і рубанак (Пры гэтых словах інструменты адзін за адным падымаюць галовы). Па заканчэнні працоўнага дня ўстала сястра ПІЛА і сказала астатнім.
ПІЛА: Браты і сёстры! Як бачна, у кожнага з нас асаблівае заданне, усе мы патрэбныя Богу
АЎТАР: Як гэта правільна! Як шмат людзей падобныя да гэтых інструментаў: хвалююцца, сварацца, і прыдзіраюцца адзін да аднаго, лічачы сябе больш важнымі і карыснымі, чым іншыя. Але Цясляр з Назарэту прымірыў усіх. Бо кожны важны і незаменны для Бога.

УСЕ разам: Мы ўсе патрэбныя Богу і патрэбныя адзін аднаму!

К. абмяркоўвае сцэнку з вучнямі.

Разважанне:

- Дзе я слухаю Божае слова?

- Да чаго кліча мяне Пан Бог? /любіць, чыніць добрыя справы …/

- Як я здзяйсняю Слова Божае?

- Чым я люблю займацца?

- Што ў мяне атрымліваецца найлепш?

- Як я выконваю свае абавязкі дома і ў школе?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра Самуэля.

2. Інтэрв’ю. Выберы адну з тэм: «Пакліканне айца», «Пакліканне маці», «Пакліканне святара», «Пакліканне законнай сястры», «Прысвяціць сябе любімай прафесіі». Трэба ўзяць інтэрв’ю ў героя, які мае адпаведнае тэме пакліканне. У ім ты павінен раскрыць і паказаць прыгажосць паклікання.

3. Напішы малітву, у якой ты падзякуеш Богу за тое, што Ён давярае табе
і папросіш, каб ты заўсёды слухаўся Яго і адкрываў сваё пакліканне.

Заключная малітва

“Адданне сябе Богу”, “Ойча наш” стр. 45


 

Date: 2016-05-13; view: 437; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию