Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 22. Прарок Ілля – сведка сапраўднага Бога





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійным тэкстам пра пакліканне прарока Іллі. Вучань разумее пакліканне і місію прарока – сведку сапраўднага Бога.

Выхаваўчая мэта:

Фарміруем у вучню свядомасць таго, што Пан Бог дапамагае заўсёды грэшніку, каб ён навярнуўся. Бог заўсёды шукае шляхі да сэрца чалавека.

Матэрыялы:

Біблія 1 Валадарстваў 18, 18-39, ілюстрацыя, паказваючая падзеі біблійнага тэксту або фільм.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія. Пантаміма.

Ход заняткаў

Малітва:

Не нам, Пане, не нам, але імені Твайму дай славу, за міласэрнасць Тваю
і вернасць. Навошта, каб язычнікі казаді: Дзе ж іхні Бог? Бог наш
у нябёсах, чыніць усё, што захоча. Іхнія ідалы – гэта срэбра і золата, справа рук чалавечых. Маюць вусны, але не гавораць, маюць вочы, але не бачаць.

Псальм 115 (113В), 1-5

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. Я хачу вам расказаць праўдзівую гісторыю пра дзяўчынку Насцю. Ёй было 8 гадоў, яна вельмі часта хварэла, яе бацькі і бабуля часта вадзілі яе да бабак-шаптух, ім здавалася, што яны могуць дапамагчы вярнуць здароўе Насці. Яна яшчэ не ўмела маліцца і не хадзіла ў касцёл. Як толькі Насця заходзіла ў пакой, дзе знаходзілася бабка, яе ахопліваў незразумелы страх, яна хацела, каб бацькі абаранілі яе ад страху, але яны яе не разумелі. Ёй было вельмі непрыемна, балюча, самотна і страшна. Яна прасіла бацькоў не вадзіць яе да бабак і казала ім пра свой страх, але бацькі не згаджаліся. У 10 гадоў Насця прыступіла да Святой Камуніі, яна ужо ведала, што ў яе з’явіўся новы ўсемагутны сапраўдны Сябар, да Якога яна звярталася са сваімі просьбамі ў малітве. Аднойчы яе бабуля абяцала ёй, што павядзе яе да бабкі апошні раз, і Насця згадзілася. Яна вельмі моцна ўзрадавалася, што больш яе не будуць прымушаць ісці да бабак. Зайшоўшы ў пакой, яна зноў адчула гэта пачуццё незразумелага страху пачала пра сябе шчыра ад усяго сэрца маліцца, бо яна знала, што толькі Пан Бог можа дапамагчы ёй па-сапраўднаму. Бабка пачала нешта шаптаць, але ў яе нічога не атрымлівалася і ўрэшце яна сказала, што яна перад Насцяй – бяссільная, апраўдваючы гэта нейкай незразумелай моцай, якую назваць па імені яна баялася. З той пары Насцю па бабках-шаптухаха больш не вадзілі.

К. абмяркоўвае з вучнямі гэту гісторыю. Акцэнтуе ўвагу на тым, што толькі Пан Бог можа дапамагчы чалавеку, што забабоны, варажба, загаворы з’яўляюцца грахом, і яны выклікаюць на чалавека страшную бяду, яны наклікаюць на чалавека злога духа.

Бог адказвае:

Пасля смерці караля Саламона вера ізраэльцян аслабла. Яны не клапаціліся аб сваёй святыні, рэдка яе наведвалі, мала маліліся, не слухалі Божае слова, якое заўсёды чыталася ў святыні. Людзі пачалі забываць пра Пана Бога і пра Яго запаведзі. Яны нават пабудавалі сабе іншую святыню,
у якой пакланяліся нежывому ідалу, якога звалі Баал, яго зрабілі з дрэва. Пан Бог, аднак, не пакінуў людзей у граху, але прыйшоў да іх з дапамогай. Ён паслаў да ізраэльцян вернага чалавека, свайго выбранніка Іллю, які заклікаў усіх звярнуцца да жывога і сапраўднага Бога. К. пытае:

- Хто такія прарокі?

- Якая іх асноўная місія?

Прарок Ілля нагадваў людзям аб Божай любові, аб цудах, якія ўчыніў Пан для свайго народу, але яго не хацелі слухаць, а некаторыя прыхільнікі Баала нават хацелі яго забіць. К. чытае 1 Валадарстваў 18, 18-39. К. пытае:

- Што пабудавалі святары Баала?

- Аб чым яны прасілі свайго бога?

- Чаму Баал не адказаў на іх просьбу?

- Аб чым Ілля прасіў сапраўднага і жывога Бога?

- Як Бог адказаў на яго просьбу?

 

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік, на якім паказаны фрагмент, як пан Бог дае агонь з неба.

--Што сказалі пра Пана Бога людзі, якія бачылі ўсё, што адбывалася?

 

Адказ вучні запісваюць на дошцы.

К. пытае:

- Чаму навучыў ізраэльцян цуд, які здзейсніў Пан?

 

Чалавек адказвае Богу:

- Якую запаведзь парушылі ізраэльцяне, пакланяючыся ідалу Баалу?

К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік:

 

Я – Пан Бог твой, не будзе ў цябе іншых багоў апроч Мяне

К. пытае:

- Калі мы выконваем першую Божую запаведзь? (Любім Пана Бога, верым у пана Бога, прымаем Яго ў Святой Камуніі, слухаем пана Бога, размаўляем з Ім у малітве, пазнаём Бога праз чытанне Бібліі на занятках па рэлігіі, калі чытаем кнігі і рэлігійныя часопісы, калі не верым у забабоны і не звяртаемся да варажбітаў).

- Калі мы парушаем першую Божую запаведзь?

- Каго Пан Бог пасылае да нас сягоння, каб нагадаць нам аб Сабе, аб Сваёй любові да нас?

Разважанне:

- Чаму я навучыўся з біблійнай гісторыі пра прарока Іллю?

- Як я выконваю першую Божую запаведзь? (можна выкарыстоўваць пытанні з малітоўніка «Ойча наш» стар. 227-230)

- Да каго мяне пасылае Бог, каб я гаварыў аб Яго любові?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Выканай місію прарока для сваёй сям’і і сяброў, раскажы ім пра прарока Іллю і пра першую Божую запаведзь.

2. Намалюй малюнак на тэму: «Першая запаведзь у маім жыцці»

 

Заключная малітва:

Аднаўленне абяцанняў, дадзеных падчас хросту.

Малітоўнік “Ойча наш”, “Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі” стр. 85

 


 

Date: 2016-05-13; view: 493; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.012 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию