Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 4. Чалавек праз непаслухмянасць разрывае сувязь з Богам





Дыдактычная мэта:

Вучань разумее сутнасць граху – гэта недахоп любові, які выражаецца ў непаслухмянасці Богу. Грэх разбурае адносіны з Богам. Жаданне пастаяннага навяртання, вяртання да Бога, праз таямніцу Пакаяння.
У таямніцы хросту Пан Бог вызваляе чалавека ад першароднага граху напаўняе асвячальнай ласкай і робіць нас Дзецьмі Божымі.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях імкненне жыць у стане асвячальнай ласкі.

Матэрыялы:

Біблія, Быцця 2, 8-10, 15-17; 3, 1-14, ілюстрацыя і фрагмент з фільма, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Ілюстрацыі: хрост дзіцяці, выгнанне з раю. Чорная тканіна. Дапаможнік: супраць каго накіраваны грэх.

Метады катэхэзы:

Дыскусія, пантаміма, незакончаныя сказы, аналіз біблійнага тэксту, праца з дапаможнікам.

 

Ход заняткаў

Малітва:

Дзеці чытаюць малітву падзякі Богу за дар жыцця, якую напісалі дома.

К. Правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. Добры Пан Бог падарыў нам жыццё, каб мы былі шчаслівыя, каб праслаўлялі і служылі Пану Богу і любілі бліжніх. Але чалавек зграшыў. Зараз паспрабуем паказаць у пантаміме, што робіць грэх з чалавекам

К. паказвае з трымя вучнямі наступную сцэнку:

Грэх
Дзеючыя асобы

Чалавек
Два чалавекі, якія паказваюць вобразы з дапамогай чорнай тканіны
Вядучы
Рэмарка для пастаноўшчыка. Для рэквізіта спатрэбіцца адзін вялікі кавалак чорнай шаўковай тканіны:
Увесь тэкст гаворыць вядучы – К., а акцёры – вучні ілюструюць яго сваімі дзеяннямі.
На сцэне адзін чалавек стаіць у цэнтры, два чалавекі з тканінай на крок спераду ад яго, у руках за канцы яны трымаюць вялікі кавалак чорнай тканіны

Вядучы. Біблія апісвае грэх па-рознаму. Гэта тканіна нагадвае мне грэх.
(
Расцягваюць чорную тканіну і паказваюць яе гледачам ): з аднаго боку яна бліскучая, як і грэх, вельмі часта, выглядае прывабна, але з іншага боку
(паварочваюць тканіну вываратным бокам) тканіна цьмяная і змрочная.
Грэх аддзяляе нас ад Бога
(расцягваюць тканіну перад чалавекам так, каб ён цалкам быў аддзелены ад гледачоў).
З-за граху мы знаходзімся у цемры, таму што ў Бібліі гаворыцца, што з-за сваіх злых спраў людзі больш палюбілі цемру чым святло
(накідваюць тканіну на галаву).
Грэх робіць нас сляпымі
(адзін чалавек бярэ канец тканіны і робіць цэнтральнаму
акцёру павязку на вочы).
Ён робіць глухімі нашы вушы
(гэтым жа канцом, закрывае цэнтральнаму акцёру
вушы).
Ён утрымлівае нас ад абвяшчэння слоў праўды (тым жа канцом завязвае
цэнтральнаму акцёру рот).
Ён звязвае нас (той, у каго няма тканіны ў руках, выцягвае рукі цэнтральнага
акцёра, а другі адным канцом звязвае яму рукі).
Ён робіць нас нявольнікамі
(рукі цэнтральнага акцёра застаюцца звязанымі,
а другім
канцом тканіны яго б’юць па спіне).
Ён заманьвае нас у пастку
(двое па баках робяць з тканіны жгут
і расцягваюць
перад нагамі цэнтральнага акцёра, ён робіць крок, спатыкаецца і падае на
спіну)
Але самае жудаснае – ён прыносіць смерць (двое па баках выпростваюць тканіну і накрываюць зверху цэнтральнага акцёра як накрываюць труп).

К. задае пытанні вучням:

- Што робіць грэх з чалавекам?

- Да чаго хоча давесці грэх чалавека?

Вучні выражаюць сваё меркаванне, ідзе дыскусія, К. актыўна ўключае ў дыскусію ўсіх вучняў.

Бог адказвае:

К. Зараз паслухаем, што кажа Святое Пісанне пра першародны грэх. Мы
з вамі памятаем, што натхнёны Богам аўтар, з дапамогай вобразаў, якія ў яго былі ва ўяўленні, апісаў першародны грэх. Таму нельга ў гэтым фрагменце ўспрымаць усё даслоўна, вобразы, якія нам прадстаўлены, дапамагаюць раскрыць і зразумець праўду аб першародным граху. К. прапаноўвае дзецям устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а дзеці адказваюць «Дзякуем Богу». К. чытае фрагмент з Бібліі аб першародным граху Быццё
2, 8-10, 15-17; 3, 1-14
, паказвае фрагмент з фільма, які прадстаўляе падзеі біблійнага тэксту. На дошцы размяшчае ілюстрацыю, якая паказвае вобраз выгнання з раю. К. прапаноўвае вучням самастойную працу з тэкстам
з Бібліі.

К. пытае:

- Дзе размясціў Бог першых людзей?

- Што знаходзілася ў раі?

- Як называлася дрэва, пладоў ад якога Бог сказаў чалавеку не есці?

- Чаму Бог не хацеў, каб людзі елі з дрэва пазнання дабра і зла?

- Як паступілі першыя людзі?

- Хто іх да гэтага падштурхнуў?

- Што зрабілі Адам і Ева пасля грэхападзення?

К. прапаноўвае вучням запоўніць табліцу:

 

- Упішы ў табліцу значэнні вобразаў.

 

ВОБРАЗ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ ВОБРАЗА
Сад, рай  
Дрэва пазнання дабра і зла  
Змей  
Змей падгаворвае ўкусіць забаронены плод  
Адам і Ева адкусваюць забаронены плод  
Спрэчка Адама і Евы  
Церні і ваўчыца будуць прарастаць, выгнанне з раю  

Значэннее вобразаў

1. Вораг Бога і чалавека — сатана;

2. Першародны грэх: чалавек хоча быць роўным з Богам, хоча сам вырашаць, што з’яўляеццая дабром, а што — злом; разрывае сувязь
з Богам;

3. Людзі не могуць зразумець адзін аднаго, зло ўваходзіць у іх жыццё;

4. Спакушальная моц зла, якая здаецца нам дабром;

5. Сяброўства, любоў, адносіны з Богам, стан асвячальнай ласкі, гармонія паміж людзьмі і прыродай;

6. Жыццё становіцца цяжкім, у жыццё чалавека ўваходзіць страх, пакуты і смерць. Трагедыя чалавечага граху: прырода становіцца для чалавека небяспечнай, чалавек адчувае сябе чужым, яму складана бачыць Бога.

7. Сімвал праўды аб залежнасці ад Бога. Толькі Пан з’яўляецца Стварыцелем свету і чалавека і Ён вырашае, што з’яўляецца дабром,
а што — злом

 

 

На аснове запоўненай табліцы К. тлумачыць: Супраць каго накіраваны грэх:

 

 


Чалавек адказвае Богу:

Здзяйсняючы грэх, чалавек сам адыходзіць, адварочваецца, хаваецца ад Бога. Яго жыццё напаўняецца страхам і пакутамі. Кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом. Пан Бог не пакінуў чалавека, ён даў нам вялікі дар - сакрамант, у якім Ён вызваляе нас ад путаў першароднага граху, напаўняе асвячальнай ласкай і робіць нас Дзецьмі Божымі.

К. пытае:

- Які гэта сакрамант?

- Хто ачышчае нас ад першароднага граху?

- Што дае чалавеку сакрамант Хросту?

- Паслухмяны Богу чалавек – гэта … /закончы сказ/

- Да каго мы становімся падобнымі, калі любім і чынім дабро?

Разважанне:

У сакраманце Хросту Пан Бог ачысціў нас ад першароднага граху, абдарыў асвячальнай ласкай і ўсынавіў нас. К. пытае:

- Што аддаляе мяне ад Пана Бога?

- Ці ўдзячны я Пану Богу за сакрамант хросту?

- Калі і дзе мяне хрысцілі?

- Як завуць святара, які ўдзяляў мне сакрамант хросту?

- Як завуць маіх хросных бацькоў?

- Чым я падобны да майго Нябеснага Айца?

- Што я павінен змяніць у сваіх паводзінах, каб стаць сапраўдным сынам /дачкой/ Пана Бога?

- Ці малюся я за людзей, якія яшчэ не вераць у Пана Бога?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам гісторыю пра першародны грэх.

2. Запішы ў сшытак месца і дату твайго хросту, імёны хросных бацькоў
і святара, які цябе хрысціў

3. Намалюй малюнак на тэму: «Мой хрост».

Заключная малітва:

Спантанная малітва падзякі Пану Богу за дар сакраманту Хросту. Закончыць малітвай «Ойча наш».


Date: 2016-05-13; view: 527; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию