Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Пану Богу. К. разам з вучнямі робяць плакат: “Увага: Секты” На загадзя падрыхтаванай чорнай тканіне змяшчаем чырвоную пляму і кладзём на яе люстэркаК. разам з вучнямі робяць плакат: “Увага: Секты” На загадзя падрыхтаванай чорнай тканіне змяшчаем чырвоную пляму і кладзём на яе люстэрка. Плакат вешаем так, каб вучні бачылі свае адлюстраванні. Так заўсёды адбываеццана самым пачатку. Кожны, хто прыходзіць у секту, сустракаецца з добразычлівай атмасферай, не бачыць ніякай небяспекі, але бачыць сябе шчаслівым, знаходзіць новых сяброў, адчувае сябе вельмі “блізка” Бога. Па-за гэтым няма больш нічога важнага: ні бацькоў, ні навукі, ні працы, ні сяброў. Толькі праз некаторы час, калі лідэр групы дамагаецца большых ахвяраў, чалавек пачынае разумець, што занадта далёка зайшоў. Але нават калі б і хацеў адыйсці, то не мае ўнутраных сілаў, каб зрабіць гэта. Часам, ён не мае нават куды ісці, бо ўсе кантакты з роднымі і блізкімі разарваныя. Штосьці жахлівае робіцца з сэрцам і розумам чалавека. К. бярэ люстэрка і разбівае яго аб падлогу. Няхай зараз кожны з вас возьме па разбітым кавалку люстэрка. У гэтым маленькім кавалачку мы можам часткова ўбачыць сваой твар. А цяпер наклеім гэтыя кавалкі на чырвоную пляму. Люстэрка ўжо нельга склеіць. У яго кавалках мы бачым цяпер мноства сваіх адлюстраванняў пад рознымі вугламі. Так жа адбываецца і з чалавекам, уцягнутым у секту – ён губляе свой сапраўдны твар, адыходзіць ад Пана Бога, становіцца зняволенным праз памылковую навуку, губляе сапраўдных сяброў, страчвае кантакт з роднымі. Секта выцягвае чалавека з супольнасці, грамадства, каб мець яго толькі для сябе. Касцёл робіць зусім інакш: рыхтуе чалавека ў сваёй супольнасці, каб потым ён ішоў і даваў сведчанне веры ў іншых супольнасцях – у сям’і, у школе, на працы, сярод сяброў. Таму кожны з нас павінен быць асцярожным ў кантактах з людзьмі, якія запрашаюць на так званыя “хрысціянскія” сустрэчы па-за касцёлам і парафіяй.
Разважанне: Найлепшая зброя супраць уплыву і знішчальнага дзеяння сект — гэта ўмацаванне асабістай сувязі з Хрыстом праз малітву, сакрамэнты пакаяння і Эўхарыстыі, а такама паглыбленне ўласных рэлігійных ведаў. — Што я раблю, каб паглыбіць і ўмацаваць сваю веру? — Якія артыкулы я апошні раз чытаў у рэлігійным часопісе? — Каго са сваіх сяброў я запрашу на наступную парафіяльную сустрэчу моладзі? — У якіх момантах мне не хапае сілы, каб быць верным Богу? Што сёння я магу зрабіць, каб гэта выправіць? Пастанова. Хатняе заданне: 1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над словамі Святога Пісання, над якімі працаваў падчас катэхэзы, а таксамапамаліся аб ласцы навяртання для тых, хто знаходзіцца ў секце. 2. Напішы ў сшытку, якія каталіцкія часопісы і газеты ты ведаеш. Прысвяці некалькі хвілін на прачытанне новага артыкула. Заключная малітва: Ойча, Ты даў нам Езуса Хрыста, нашага Збаўцу і Пана, які ёсць нашай дарогай і праўдай і жыццём. Умацуй нас у праўдзе Твайго Уцелаўлённага Слова. Амэн.
Тэма № 9, X кл.
|