Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Паказваем вучням спосабы і наступствы дзеяння д’ябла ў чалавеку і ў свеце. Паказваем, што Хрыстус сваёю смерцю перамог моц шатана





Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў да глыбейшага з’яднання з Хрыстом праз пост і малітву, да вырачэння д’ябла і ўсіх ягоных справаў. Вучым быць уважлівымі да тэндэнцыяў сучаснай моды, (музыка, вопратка) якая прапагандуе сатанізм.

 

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне.

Карткі для кожнай групы, алоўкі.

 

Метады катэхезы: апавяданне, праца ў групах, незакончаны сказ.

Ход заняткаў

Малітва: праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы.

Чалавек пытае

Асноўнай праблемай сучаснага чалавека з’яўляецца тое, што ён не верыць у існаванне сатаны, успрымае яго як твор чыёйсьці фантазіі. Хтосьці трапна заўважыў, што найвялікшая перамога д’ябла заключаецца менавіта ў гэтым. Успрымаючы рэальную небяспеку як фантазію, чалавек не бачыць патрэбы быць асцярожным і ўважлівым у пытаннях, якія датычаць духоўнай сферы яго жыцця.

Маладыя людзі часта не звяртаюць увагі на тое, якія рэчы трымаюць у доме, што дораць адно аднаму, што носяць на шыі на ланцужнах, якія выявы маюць на бранзалетках ці пярсцёнках. З прычыны такой “няўважлівасці”, празмернай бяспекі, альбо звычайнай цікавасці ў нашых дамах паяўляюцца кнігі “Чорнай і белай магіі” (якая па сутнасці сваёй нічым ад сябе не адрозніваецца, бо з’яўляецца злом. Да белай магіі адносіцца лячэнне ў “бабак”, знахароў. Трапіць у путы злога духа можна праз кантакт з экстрасэнсамі, біоэнэргатэрапеўтамі, гіпнацізёрамі, праз усходнія медытацыі, энергіі, пакт са злым духам, талісманы, амулеты і т.п.); розныя элементы варажбы ці гадання - напр. гараскопы, карты таро; амулеты – напр. вельмі папулярны ў сённяшні дзень пярсцёнак атлантаў; а таксама акультныя сімвалы - паламаны крыж, пацыфіка, пяцівугольная зорка. Маладыя людзі, часам проста нібы жартам, звяртаюцца да гадання і варажбы, выклікаюць душы памерлых, каб даведацца пра свой заўтрашні дзень, запытацца пра будучага сужонка, пра нумар білету на эгзамене і г.д.

Адна дзяўчына распавядала такую гісторыю:

«Я захаплялася рознымі спосабамі гадання, але не таму, што ва ўсё гэта верыла, а таму, што гэта было забаўляльна і цікава. Часам, я рабіла гэта для сябе, часам для маіх сябровак. Аднойчы, па тэлебачанні я ўбачыла перадачу, у якой жанчына, раскладаючы карты таро, прадказвала будучыню асобам, якія да яе тэлефанавалі. Праз некалькі дзён, пры дапамозе інтэрнэту, я набыла гэтыя карты. Мне адразу ж захацелася іх «выпрабаваць». Пасля гэтага ў кватэры, якую я здымала, пачалі адбывацца дзіўныя рэчы. Хоць я нікога не бачыла, але чула чыесьці крокі, смех, такія гукі, як бы хтосьці капаў на падлогу воскам. Пагоршыўся мой фізічны і псіхічны стан здароўя. Я стала шукаць дапамогі і прыйшла да знаёмага святара, які праз некалькі дзён прыехаў да мяне з экзарцыстам. Падчас экзарцызму Хрыстус вызваліў мяне з моцы д’ябла. Сёння я стараюся кожны дзень распачынаць і заканчваць малітвай, праз сакрамэнт споведзі і Эўхарыстыі яднаюся з Хрыстом, якому штодня бязмежна дзякую за дар свайго вызвалення».

- Чаму вучыць нас гэтая гісторыя?

Сатана – гэта не сімвал зла ў свеце, а рэчаіснасць, якая мае мэту знішчыць чалавека. Сатана быў прысутны сярод людзей яшчэ ў раі, калі Адам і Ева, паддаючыся яго спакусам, учынілі першародны грэх. Потым яго сляды бачым на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва аж да сённяшняга дня. Але найважнейшай справай не з’яўляецца тое, што сатана існуе, але тое, што Хрыстус яго перамог.

Бог адказвае

Святое Пісанне неаднойчы нам пра гэта распавядае:

К дзеліць вучняў на 3 групы, якія працуюць над тэкстамі Святога Пісання. Кожная група павінна выпісаць на картках, што гаворыць д’ябал, калі бачыць Езуса, а затым, што Езус яму адказвае.

Група 1:

1 Тады Езус быў выведзены Духам у пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. 2 І, пасціўшы сорак дзён і сорак начэй, [Езус] нарэшце адчуў голад. 3 Тады падышоў да Яго спакуснік і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам». 4 А Ён сказаў у адказ: «Напісана:

“Не хлебам адным будзе жыць чалавек,

а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».

5 Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад і паставіў на крыле святыні, 6 і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана:

“Анёлам сваім загадае пра Цябе,

і на руках панясуць Цябе,

каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагой сваёй”».

7 Езус сказаў яму: «Напісана таксама: “Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго”».

8 Д’ябал зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы свету і славу іх. 9 І сказаў Яму: «Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне». 10 Тады сказаў яму Езус:

«Адыдзі, сатана, бо напісана:

“Пану Богу твайму пакланяйся

і Яму аднаму служы”».

11 Тады д’ябал пакінуў Яго, – і вось анёлы падышлі і служылі Яму.

(Мц 4, 1-11)

Група 2:

23 І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: 24 «Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты: Святы Божы». 25 Але Езус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» 26 Тады нячысты дух, скалануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. 27 І спужаліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: «Што гэта? Новае вучэнне з моцаю; Ён загадвае нават нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго». (Мк 1, 23-27)

Група 3:

2 А калі [Езус] выйшаў з чоўна, Яму адразу насустрач выйшаў чалавек з магільных пячор, апанаваны нячыстым духам, 3 які жыў у магільных пячорах. Ніхто не мог звязаць яго нават ланцугом, 4 бо часта яго звязвалі кайданамі і ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разбіваў кайданы, і ніхто не мог яго ўтаймаваць. 5 Увесь дзень і ўсю ноч, будучы ў магільных пячорах і ў гарах, ён крычаў і біў самога сябе камянямі. 6 Калі ён здалёк убачыў Езуса, падбег і пакланіўся Яму, 7 і закрычаў моцным голасам, кажучы: «Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Богам заклінаю Цябе, не муч мяне». 8 Бо [Езус] сказаў яму: «Выйдзі, нячысты дух, з гэтага чалавека». 9 Тады спытаўся ў яго [Езус]: «Як тваё імя?» Той адказаў: «Маё імя легіён, бо нас шмат». 10 І ён моцна прасіў Яго не выганяць іх з гэтай краіны.

11 Пасвіўся там каля гары вялікі статак свіней. 12 І прасілі Яго [нячыстыя духі], кажучы: «Пашлі нас у свіней, каб мы ўвайшлі ў іх». 13 І Ён дазволіў ім. І, выйшаўшы, увайшлі гэтыя нячыстыя духі ў свіней, і кінуўся статак каля дзвюх тысяч з кручы ў мора, і патанулі яны ў моры. (Мк 5, 2-13)

 

Вучні змяшчаюць карткі на табліцы, а К. задае пытанне:

- Як Святое Пісанне прадстаўляе нам Езуса?

Затым К. запрашае аднаго з вучняў запісаць на табліцы ўрывак з Гбр 2, 14-15

«Паколькі дзеці маюць удзел у целе і крыві, таму ў іх падобным чынам прыняў удзел таксама Езус, каб праз смерць нізрынуць таго, хто мае ўладу над смерцю, гэта значыць, д’ябла, каб збавіць тых, хто ўсё жыццё быў зняволены страхам перад смерцю» ( Гбр 2, 14-15).

Езус размаўляе з д’яблам як Той, Хто мае над ім уладу. Больш таго, Ён перадае гэтую ўладу сваім вучням – маладому Касцёлу«Паклікаўшы Дванаццаць, Езус даў ім сілу і ўладу над усімі злымі духамі» (Лк 9,1а).

Кожны святар моцаю Хрыста можа выганяць д’ябла. Экзарцызм – гэта просьба Касцёла, якую ён узносіць на моцы сваёй улады ад імя Езуса, каб асоба ці прадмет былі абароненыя ад уздзеяння злога духа і вызваленыя з-пад яго ўлады. У простай форме экзарцызм здзяйсняецца падчас абраду хросту. Урачысты экзарцызм могуць здзяйсняць толькі ўпаўнаважаныя біскупам прэзбітэры.

 

Прайграўшы Хрысту ў сіле, сатана прыходзіць з рознымі спакусамі да чалавека, створанага на вобраз Божы, каб яго знішчыць. Сатана быў і да сённяшняга дня прысутны ў свеце, змяняюцца толькі прылады яго дзеяння і спосабы барацьбы з Богам. Такімі «прыладамі» з’яўляюцца гараскопы, варажба, гаданне, амулеты, бо, карыстаючыся імі, чалавек паказвае, што не давярае Богу, што Ён не з’яўляецца ў яго жыцці Богам Адзіным. Непрабачэнне, якое нараджае ў сэрцы нянавісць, затоены на споведзі грэх – гэта тыя «дзверы» праз якія сатана ўваходзіць у жыццё чалавека, беручы ва ўладу яго эмацыянальную, інтэлектуальную і фізічную сферу. Часам з розных прычын людзі самі адыходзяць ад Бога, пачынаюць славіць сатану як свайго бога. Яны называюць сябе сатаністамі. Гэта адна з найбольш небяспечных сект, якая, на жаль, дзейнічае таксама і на тэрыторыі нашай краіны.

Часта на дыскатэках можна пачуць музыку, якую прапагандуюць сатаністы — «heavy metal», «hard rock», «black & death metal». Сатаністычныя сімвалы і тэксты выкарыстоўваюць такія групы як: Black Sabath, Judas Priest, AC/DC, Slayer, Ozzy Osbourne, Rammstein. Тэксты іх спеваў перапаўняе агрэсія, яны заклікаюць да помсты, нянавісці, распусты, смерці, самазабойства. Падчас сваіх выступленняў яны выкарыстоўваюць такія сатаністычныя эмблемы і сімвалы як: пентаграма, лічбы 666, галава казы, перавернуты крыж, далонь у выглядзе рагоў. А потым гэтыя сімвалы разам з гэтымі групамі трапляюць як аздабленне на вопратку, якая лічыцца вельмі моднай сярод моладзі. Часам, не свядома, мы самі становімся распаўсюджвальнікамі гэтага страшнага сатанінскага культу.

 

 

Date: 2016-05-13; view: 460; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию