Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Памятай дзень Святы святкаваць
Дыдактычная мэта: вучым, што нядзеля — гэта дзень Панскі, а таксама дзень адпачынку, дзень радаснай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом, які запрашае нас на Эўхарыстычную гасціну. Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі імкненне радасна і адказна святкаваць святы дзень — супольна ўдзельнічаць у святой Імшы і адпачынку. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Зых 20, 8–11; ККК 2175, 2177; апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Dies Domini. Метады катэхезы: аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш.
Чалавек пытае Кожная рэлігія на працягу года мае святочныя дні, падчас якіх людзі аддаюць Богу хвалу і адпачываюць самі. Нядзеля — гэта святы дзень для ўсіх хрысціянаў, у якім мы святкуем дзень уваскрасеня Хрыста. Для кожнага хрысціяніна нядзеля — гэта дзень малітвы ў супольнасці веруючых (у Касцёле) і ў коле сям’і, дзень адпачынку ад працы, а таксама дзень радасці ад сустрэчы з Богам, роднымі і сябрамі. Нядзельны ўдзел у Эўхарыстыі — гэта не толькі важны абавязак, але і асаблівая прывілея ахрышчаных. Гэта таксама час адпачынку і асабістага развіцця, асабліва духоўнага. На жаль, не ўсе людзі, якія лічаць сябе хрысціянамі, прымаюць рэгулярны ўдзел у нядзельнай св. Імшы. (падручнік вучня):
«Мае бацькі лічаць сябе веруючымі. Тата бывае ў касцёле на Пастэрцы і на Рэзурэкцыі, і яшчэ тады, калі ў нашай сям’і бывае хрост, шлюб або пахаванне. Маці часам ходзіць у касцёл разам са мною, але гэта бывае рэдка. Аднойчы я прапанавала сваім бацькам хадзіць усёй сям’ёй на нядзельную святую Імшу. Тата мне адказаў, што ніхто з нас не павінен так часта хадзіць у касцёл. Мама ў сваю чаргу сказала, што яна і так святкуе нядзелю, бо не выконвае ў доме цяжкай працы і не прымушае нас яе выконваць. Нічога ў маёй сям’і не змянілася пасля нашай размовы. У касцёл я, як і раней, хаджу адна і ўвесь час малюся за сваіх, „нібы веруючых“, бацькоў».
К. размаўляе з вучнямі наконт таго, як выглядае сітуацыя святкавання нядзелі ў іх сем’ях. Нядзеля — гэта святы дзень для ўсіх хрысціянаў. Мы можам заўважыць, што кожная рэлігія на працягу года мае святочныя дні, падчас якіх людзі аддаюць Богу хвалу і адпачываюць самі. — Якія дні называюцца святымі і як мы павінны адзначаць іх у нашых сем’ях? Бог адказвае Наказ святкавання святога дня, дадзены Панам Богам свайму народу, мы знаходзім у Кнізе Зыходу:
«Памятай пра дзень шабату, каб свяціць яго. Шэсць дзён будзеш працаваць і рабіць усе працы свае, а сёмы дзень, шабат, — для Пана Бога твайго; не рабі ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні твой нявольнік, ні твая нявольніца, ні жывёла твая, ні чужынец, які знаходзіцца ў брамах тваіх. Бо за шэсць дзён учыніў Пан неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх, і на сёмы дзень адпачываў. Таму благаславіў Пан дзень шабату і асвяціў яго» (Зых 20, 8–11). — Як называецца дзень, які Бог наказвае святкаваць? — Якім чынам трэба было шанаваць гэты дзень? — Чаму чалавек павінен быў святкаваць шабат?
Габрэі святкавалі шабат як памяць пра сёмы дзень Бога пасля стварэння свету. У Праве вельмі сурова гаварылася пра шабат: нельга было запальваць агню, гатаваць страву. З мэтай асвячэння гэтага дня складаліся ахвяры, у сінагогах супольна маліліся і чыталі Святое Пісанне. Для хрысціянаў святым днём стала нядзеля — дзень уваскрасення Езуса Хрыста. Гэты дзень мы называем яшчэ днём Пана. Святкаванне нядзелі стала адрозніваць хрысціянаў ад габрэяў. Хрысціяне ў гэты дзень збіраліся на ламанне хлеба і малітву. — Чаму мы, хрысціяне, святкуем нядзелю, а не шабат — суботу?
Хтосьці з вучняў чытае тэкст ККК 2175, затым 2177: «Культ, які абапіраўся на Законе, рыхтаваў таямніцу Хрыста, а тое, што ў ім здзяйснялася, у пэўным сэнсе было правобразам, які адносіўся да Хрыста. Той, хто жыў паводле старога Закону, перайшоў да новай надзеі і не захоўвае ўжо шабату, але святкуе дзень Пана, у які наша жыццё было благаслаўлена Хрыстом і Яго смерцю (пар. ККК 2175) Акрамя нядзелі хрысціяне святкуюць і іншыя дні. Ёсць абавязковыя святы, калі кожны католік павінен удзельнічаць у святой Імшы. Падкрэсліце іх, калі ласка, у сваіх тэкстах (падручнік вучня:. «Нядзельная цэлебрацыя дня Пана і Эўхарыстыі стаіць у самым цэнтры жыцця Касцёла. „Нядзеля, калі па апостальскай традыцыі цэлебруецца Пасхальная таямніца, павінна адзначацца ва ўсім Касцёле як самы галоўны з прадпісаных святаў“. „Такім чынам павінны святкавацца дні Нараджэння Пана нашага Езуса Хрыста, Аб’яўлення Пана, Унебаўшэсця і Найсвяцейшага Цела іКрыві Хрыста; Святой Багародзіцы Марыі, Яе Беззаганнага Зачацця і Унебаўзяцця, св. Юзафа, святых Апосталаў Пятра і Паўла, Усіх Святых“» (пар.ККК 2177).
|