Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу





К. запрашае вучняў яшчэ раз прыгадаць прэзентацыі, якія рабілі вучні на пачатку катэхезы. К. дапамагае вучням узгадаць і запісаць асоўныя пастулаты рэлігій.

 

Назва рэлігіі Хто заснавальнік? (век паўстання) Вобраз Бога Асноўныя прынцыпы веравызнання
       
       
       
       

 

 

Рэлігія вельмі моцна ўплывае на жыццё чалавека, фарміруе яго. Чым глыбей чалавек усведамляе існаванне Бога, Яго Ўсемагутнасць, Яго веліч, Яго любоў да кожнага чалавека, тым бліжэй хоча быць з’яднаны з Богам. Змяняецца светапогляд чалавека, яго адносіны да самога сябе, да іншых людзей, да абавязкаў і працы, якую выконвае. У чалавеку ўзрастае пачуццё адказнасці за кожнае слова, за кожны чын, за кожную думку, за кожнае прагненне. Адкрываючы для сябе жыццё як дар ад Бога чалавек стараецца жыць так, каб быць годным гэтага дару. Ніхто не мае права забараніць чалавеку вызнаваць рэлігію, згодна з пастулатамі якой чалавек хоча жыць.

Нажаль, яшчэ і сёння існуюць краіны, у якіх вернікам забараняецца адкрыта вызнаваць сваю рэлігію, у якіх паміж прадстаўнікамі рэлігій вядуцца войны. А як мы, як хрысціяне павінны адносіцца да прадстаўнікоў іншых рэлігій? На гэтую тэму мы паразмаўляем на наступнай катэхезе.

Разважанне:

 

Я маю магчымасць пазнаць Бога, таму што Ён першы аб’яўвіў сябе. Ён пакінуў мне бачныя і зразумелыя знакі сваёй прысутнасці і любові.

— Ці заўважаю я сляды прысутнасці Бога ў сваім жыцці?

—Як часта я дзякую Пану Богу за тое, што Ён дае мне знакі сваёй прысутнасці?

—Ці дзякую я Богу за дар веры?

—Як я клапачуся аб яе развіцці?

—Як я адношуся да людзей іншых веравызнанняў?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы падзякуй Пану Богу за дар веры.

 

Заключная малітва: (Пс 19(18), 2-5).

 

 

Тэма № 3, X кл.

Хрысціянін адносна іншых рэлігій.

Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб няправільных паставах, якія можа прыняць чалавек у адносінах да іншых рэлігій. Паказваем вучням паставу дыялогу і супрацоўніцтва, якую займае Каталіцкі Касцёл у адносінах да нехрысціянскіх рэлігій.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях паставу падзякі Богу за дар веры і прыналежнасць да Каталіцкага Касцёла, а таксама жаданне дыялогу і супрацоўніцтва з прадстаўнікамі іншых рэлігій, у духу талерантнасці, павагі і адкрытасці.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій, ККК, Фрагмент з Паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2007 г.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

 

Ход заняткаў

Малітва: вызнанне веры

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

На мінулым занятку мы пазнаёміліся з традыцыйнымі рэлігіямі свету. Прыгадайце, каліласка, што гэта за рэлігіі? У чым заключаюцца асновы іх веравызнання?

У сённяшні час чалавек мае неабмежаваныя магчымасці пазнаваць культуру іншых народаў, а разам з тым і новую рэлігію, якая з’яўляецца фундаментам культуры кожнага народу. Усё часцей на вуліцах нашых гарадоў мы сустракаемся з эмігрантамі з Усходніх краінаў, якія ў сваёй большасці з’яўляюцца вызнаўцамі ісламу. Можна ўбачыць як будуецца сінагога — святыня вызнаўцаў юдаізму. На паліцах кніжных магазінаў можам знайсці кнігі, якія распавядаць нам аб індуізме, а ў інтэрнэце — прачытаць мноства інфармацыі аб сінтаізме. У такой сітуацыі чалавек можа не заўважна для сябе заблытацца.

Існуюць некалькі памылковых меркаванняў, якія адмоўна ўплываюць на светапогляд чалавека і яго ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі іншых рэлігій.

 

Неадпаведныя рэлігійныя паставы Пастава Каталіцкага Касцёла да іншых рэлігій
1.Ірэнізм—ў кожнай рэлігіі яе вызнаўцы праслаўляюць Бога, і не важна як яны Яго называюць. Галоўнае, што гэтыя людзі жывуць справядліва, а значыць, могуць быць збаўленыя. 2.Сінкрэтызм—не існуе адна сапраўдная рэлігія, кожная з іх мае добрыя і праўдзівыя пастулаты, абя’яднанне якія дазволіць стварыць адну сапраўдную рэлігію. 3.Празалітызм—толькі тая рэлігія, да якой я прыналежу – сапраўдная, а іншых трэба навяртаць.    

Якою жа павінна быць пастава хрысціяніна да іншых рэлігій?

Вельмі важным дакументам які датычыць узаемаадносін Касцёла да іншых рэлігій з’яўляецца ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРА АДНОСІНЫ КАСЦЁЛА ДА НЕХРЫСЦІЯНСКІХ РЭЛІГІЙ

«Каталіцкі Касцёл не адмаўляе нічога, што ў гэтых рэлігіях ёсць праўдзівага і святога. Ён са шчырай павагай разглядае той спосаб дзеянняў і жыцця, тыя прадпісанні і вучэнні, якія, хоць і значна адрозніваюцца ад таго, што развівае і чаму навучае Касцёл, усё ж часам адлюстроўваюць промень той Праўды, якая асвячае ўсіх людзей. Сапраўды, Касцёл абвяшчае і заўсёды павінен абвяшчаць Хрыста — “дарогу, праўду і жыццё” (Ян 14, 6), у якім людзі знаходзяць паўнату рэлігійнага жыцця і праз якога Бог прымірыў усё з сабою. Таму Касцёл заклікае сваіх дзяцей, каб праз дыялог і супрацоўніцтва з паслядоўнікамі іншых рэлігій яны разважліва і з любоўю, даючы сведчанне веры і хрысціянскага жыцця, прызнавалі, захоўвалі і падтрымлівалі тыя духоўныя і маральныя даброты, а таксама сацыяльна-культурныя каштоўнасці, якія ў іх знаходзяцца» (Nostra aetate, 2).

 

— Да чаго заклікае Касцёл кожнага хрысціяніна? (да размовы і супрацоўніцтва)

К. запісвае ў табліцы слова “дыялог”

 

Касцёл не перакрэслівае каштоўнасці іншых рэлігій, але ў дыялогу падкрэслівае тое, што з’яўляецца агульным з хрысціянствам.

К. дзеліць вучняў на 3 групы, якія працуюць з тэкстамі вучэння Касцёла.

 

Група 1 – ККК 839

— Што агульнага мае хрысціянствам з юдаізмам?

Група 2 – ККК 841

— Што агульнага мае хрысціянства з ісламам?

Група 3 – ККК 843

— Што з’яўляецца асновай дыялогу паміж хрысціянамі і іншымі нехрысціянскімі рэлігіямі?

Як бачым, Касцёл прагне праз сваю місійную дзейнасць у духу любові сведчыць іншым людзям аб адзіным Богу, які аб’явіў нам сябе ў асобе Езуса Хрыста. Вучэнне Касцёла кажа:

 

«Хоць людзі не па сваёй віне не ведаюць Евангелля, Бог можа шляхамі, якія вядомы Яму аднаму, весці да веры, без якой “немагчыма падабацца Богу” (Гбр 11, 6), аднак Касцёл мае абавязак і адначасова святое права абвяшчаць Евангелле ўсім людзям» (пар. ККК 848).

 

Увесь род людскі стварае адну вялікую сям’ю, якая мае агульны пачатак, бо кожны створаны на вобраз Бога. У цэнтры Божага плану збаўлення чалавека знаходзіцца Езус Хрыстус, якога ад самага пачатку абвяшчае Касцёл і робіць гэта да сённяшняга дня ў духу любові, міру і супрацоўніцтва ў адосінах да іншых рэлігій. Вось некаторыя факты:

«На важнасць саюзу паміж хрысціянскім светам і мусульманамі ў глабальных пытаннях біяэтыкі ўказаў старшыня Папскай акадэміі «Pro Vita» арцыбіскуп Рыно Фізікелла. Ватыканскі іерарх закрануў дадзеную тэму ў інтэрв’ю італьянскаму штотыднёвіку «Tempi». Арцыбіскуп нагадаў аб сваёй нядаўняй размове з паслом Турцыі ў Апостальскай Сталіцы, падчас якой абодва бакі падкрэслілі неабходнасць «рацыянальнай ацэнкі, у якой хрысціянскае і ісламскае бачанне жыцця маюць агульныя элементы, на падставе якіх магчыма разам бараніць жыццё перад абліччам выклікаў біяэтыкі».

«13 ліпеня 2009 г. у Вене (Аўстрыя) адбылося пасяджэнне канферэнцыі прадстаўнікоў галоўных рэлігій (хрысціянства, ісламу, юдаізму, індуізму, будызму). Сярод удзельнікаў сустрэчы былі і прадстаўнікі Касцёлаў Блізкага Усходу, а таксама старшыня ісламскай секцыі пры Папскай Радзе па міжрэлігійным дыялогу. Пасяджэнне стала своеасаблівым працягам сустрэчы ў Мадрыдзе ў ліпені 2008 г., ініцыятарам якой быў кароль Саудаўскай Аравіі».

«Недапушчальнымі з’яўляюцца канцэпцыі Бога, якія схіляюць да непрыязнасці да бліжніх і да насілля ў адносінах да іх. Гэта неабходна сказаць выразна: ні ў якім выпадку нельга адобрыць вайну ў імя Бога! Калі якая-небудзь канцэпцыя Бога з’яўляецца глебай злачынства, то гэта знак, што такая канцэпцыя ўжо ператварылася ў ідэалогію» (Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2007 г.)

— Да чаго заклікае Святы Айцец?

Date: 2016-05-13; view: 428; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию