Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Алігафрэнапедагогіка як галіна дэфекталогіі





Дэфекталогія вывучае заканамернасці развіцця, адука-цыі, навучання і выхавання дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі. Алігафрэнапедагогіка з'яўляецца галіной дэ-фекталогіі, у якой раскрываецца тэхніка дэфекталагічнай дапамогі дзецям з разумовай адсталасцю. Даследуюцца пытанні іх выхавання, навучання, вызначаецца сістэматы-заваны комплекс правілаў, звязаных са спецыяльнай аду-кацыяй гэтай катэгорыі анамальных дзяцей.

Беларуская алігафрэнапедагогіка акумуліруе сусветны вопыт адукацыі і выхавання анамальных дзяцей і зама-цоўвае тэндэнцыі гуманізму і дэмакратыі.

Ля вытокаў рускай і беларускай алігафрэнапедагогікі стаялі Л. С. Выгоцкі, А. М. Грабараў, У. П. Кашчанка, М. П. Пастоўская, І.І. Данюшэўскі і іншыя вучоныя, урачы і педагогі, працы якіх не страцілі свайго значэння да гэтага часу.

Л. С. Выгоцкі (1896 —1934) унёс уклад у стварэнне на-вуковых асноў дэфекталогіі. На развіцці дэфекталагічнай тэорыі і практыкі адбіліся канцэптуальныя ідэі аб вядучай ролі навучання і выхавання ў псіхічным развіцці асобы, вучэнне аб зоне бліжэйшага развіцця. Л. С. Выгоцкі пад-крэсліваў адзінства псіхалагічных заканамернасцей нар-мальных дзяцей і дзяцей з адхіленнямі ў развіцці, што спрыяла перабудове спецыяльнай педагогікі. Замест апекі першаступеннымі сталі сацыяльнае выхаванне і навучан-не анамальных дзяцей. Канцэпцыі адзінства інтэлекта і афекта ў псіхіцы і сацыяльнай абумоўленасці яе развіцця паслужылі асновай для распрацоўкі адпаведнай тэхналогіі навучання і выхавання. У навучанні ўзмацняюцца эмацыя-нальныя стымулы, у выхаванні актывізуецца калектыўнае ўздзеянне.

А. М. Грабараў (1885—1949) у сваіх працах звярнуў увагу на спецыфіку адукацыі, метадаў і формаў навучання разумова адсталых школьнікаў. Праблема шырокага выка-рыстання працы як сродку выпраўлення недахопаў развіц-ця гэтай катэгорыі дзяцей не толькі атрымала падтрымку ў даследаваннях айчынных дэфектолагаў, але і паспяхова ўвасобілася ў сістэме дапаможнага навучання.


У. П. Кашчанка (1870—1943) унёс вялікі ўклад у раз-віццё тэорыі псіхатэрапеўтычнай дапамогі. Выхаванне раз-глядалася як вынік медыка-педагагічнага ўздзеяння на дзіця з парушэннем у развіцці.

Алігафрэнапедагогіка карыстаецца паняційным апара-там агульнай педагогікі (навучанне, выхаванне, развіццё і г. д.). Улічваюцца заканамернасці, законы, прынцыпы і метады агульнай педагогікі. Прызнаецца вядучая роля навучання і выхавання ў развіцці дзіцяці, выхаваўчы ха-рактар навучання, выкарыстанне практычнай дзейнасці вучняў як асновы для фарміравання трывалых ведаў, уменняў і навыкаў, станоўчых якасцей асобы. Разам з тым алігафрэнапедагогіка мае спецыфічны катэгарыяльны апа-рат, які ўключае паняцці: карэкцыя, кампенсацыя, рэабі-літацыя, абілітацыя, адаптацыя, інтэграцыя і іншыя.

Карэкцыя (выпраўленне або паслабленне недахопаў псіхафізічнага развіцця) ажыццяўляецца праз псіхолага-педагагічнае ўздзеянне пры вядучай ролі дэфектолага. Уся сістэма педагагічнай работы мае ў дапаможнай школе ка-рэкцыйную накіраванасць. Карэкцыя магчыма дзякуючы кампенсацыі, гэта значыць замяшчэнню страчаных функ-цый іншымі, блізкімі да парушаных па фізіялагічных меха-нізмах. Пры парушэнні ці страце функцый адбываецца пе-рабудова функцыянавання арганізма за кошт прагрэсіўнай мабілізацыі кампенсацыйных механізмаў. Паміж карэк-цыяй і кампенсацыяй існуе дыялектычная ўзаемасувязь. Карэкцыя залежыць ад кампенсацыі і разам з тым стварае перадумовы для яе эфектыўнасці.

Карэкцыйна-выхаваўчая работа забяспечвае ўключэнне дзяцей у сацыяльнае асяроддзе, інакш кажучы, садзейнічае іх рэабілітацыі. Пад рэабілітацыяй у дэфекталогіі разу-меюць узнаўленне да здавальняючага фізічнага, разумова-га ці сацыяльнага ўзроўню развіцця дзіцяці пасля траўмы або хваробы. Вядома ж, аб рэабілітацыі разумова адсталых дзяцей весці размову будзе не зусім карэктна, таму што ў іх ёсць арганічны дэфект і ўзнаўленне магчыма да пэўных межаў. У гэтым выпадку часцей ужываецца тэрмін абіліта-цыя. Прыстасаванне ж былога вучня да ўмоў жыцця і пра-цы складае змест сацыяльнай адаптацыі.

Канчатковая мэта спецыяльнага навучання заключаец-ца ў тым, каб дапамагчы падлетку з недахопамі ў фізічным і псіхічным развіцці ўключыцца ў жыццё грамадства, у працоўную дзейнасць. Інтэграцыя — гэта тэрмін, які ўжы-ваецца для абазначэння гэтай з'явы. У больш вузкім і канкрэтным значэнні — гэта навучанне асобных вучняў з недахопамі ў звычайным класе або групы вучняў з неда-хопамі ў звычайнай школе.


 



2 Зак. 899



Спецыфіка навучальна-выхаваўчай работы з разумова адсталымі дзецьмі абумоўліваецца асаблівасцямі іх дэ-фектнага стану: не толькі фарміруюцца веды, але і карыгі-руюцца недахопы вучняў. Умовай павышэння карэкцый-най ролі вучэбнай дзейнасці з'яўляецца такое навучанне, якое ставіць вучняў перад неабходнасцю пераадольваць пазнавальныя складанасці. Інакш кажучы, тое навучанне эфектыўнае, якое не прыстасоўваецца да дэфекту, не вызваляе вучняў ад намаганняў, а ставіць перад імі апе-раджальныя і разам з тым даступныя задачы. Адхіленне ў паводзінах і эмацыянальнай сферы патрабуюць асаблівай увагі да фарміравання ў вучняў станоўчай Я-канцэпцыі і правільнага вызначэння інтэлектуальных і афектыўных кампанентаў у структуры пазнавальнай дзейнасці. Галоў-ныя акцэнты ставяцца на магчымасць выхавання ў вучняў станоўчых асобасных якасцей і падрыхтоўку да жыцця. Актуальнай задачай дапаможнага навучання з'яўляецца выхаванне ў падлеткаў з разумовай адсталасцю супраціў-лення жыццёвым няўдачам, умацаванне маральна-валявых якасцей, карэкціроўка ўзаемаадносін у мікраасяроддзі з мэтаю асэнсавання ўласнай каштоўнасці, прабуджэння самасвядомасці і ўмення процістаяць антысацыяльным паводзінам.

На дапаможную школу ўскладаюцца абавязкі абароны навучэнца ад абыякавых або варожых адносін тых, хто побач, ад ганенняў і прыгнёту, ад праяўлення іншай са-цыяльнай несправядлівасці. Неабходным з'яўляецца нар-малізацыя працэсу жыццядзейнасці асоб з разумовай адста-ласцю, пазбаўленне ад страхаў, што скоўваюць ініцыятыву, фарміраванне ўменняў адэкватнага ўспрымання свету і навыкаў разумнай самаарганізацыі свайго жыцця.

У сучасных умовах асабліва актуальным з'яўляецца арганізацыя асобасна-гуманнай дзейнасці алігафрэнапеда-гога, на якога ўскладаюцца абавязкі падтрымаць дзіця з асаблівасцямі развіцця і яго бацькоў, даць ім упэўненасць у магчымасці ўключэння ў працоўнае жыццё. У дэмакра-тычнай сістэме спецыяльнай адукацыі асобаснае развіццё вучня мае прыярытэт перад іншымі кампанентамі наву-чальна-выхаваўчага працэсу. Алігафрэнапедагог у кожным вучні бачыць асобу, стварае ўмовы для яе ўзаемадзеян-ня з навакольным светам, забяспечвае абароненасць і самарэалізацыю.

Спецыяльная адукацыя ажыццяўляецца на аснове на-цыянальнага і культуралагічнага кантэксту яе зместу. У педагагічны працэс уключаюцца прадметы, якія знаёмяць з роднай культурай, што спрыяе засваенню менталітэта беларускага народа. На эмацыянальна-псіхічным узроўні вучні засвойваюць этнічныя традыцыі і абрады, нормы


паводзін, стыль жыцця. Вывучэнне беларускай мовы, ак-туалізацыя этнакультуры садзейнічаюць самаідэнтыфіка-цыі дзіцяці як прадстаўніка пэўнага народа.

Важным з'яўляецца забеспячэнне цэласнасці педага- гічнага працэсу, які ўяўляе па структуры шматкампанент-ную педагагічную сістэму з арыентацыяй на карэкцыю, абілітацыю і падрыхтоўку вучняў да самастойнага жыцця. У тэорыі і на практыцы існуе ўзаемасувязь мэт і прынцы-паў, навучання і выхавання, карэкцыі і кампенсацыі. Скла-даным, але неабходным з'яўляецца забеспячэнне адзінства нацыянальнага і інтэрнацыянальнага, спалучэнне ў наву-чанні традыцыйнага і інавацыйнага, укараненне ў школе дэмакратыі і адказнасці, дысцыпліны. Толькі цэласны, 'ха-лісцкі" падыход можа стварыць умовы для выкарыстання кожнай складаючай і гарманічнага працэсу развіцця ўсіх структур адукацыйнай сістэмы.

Рашэнне праблемы сацыялізацыі выпускнікоў дапа-можных школ (засваенне і актыўнае ўзнаўленне вучнямі сацыяльнага вопыту, неабходнага для жыццядзейнасці) патрабуе пэўнай педагагічнай падрыхтаванасці грамадства. У апошні час шырока абмяркоўваецца пытанне педагагіза- цыі асяроддзя. Выхаваўчы эфект дзейнасці школы шмат у чым залежыць ад культурнага, эстэтычнага і маральнага патэнцыялу тых, хто побач. Развіццё асобы залежыць ад сацыяльнай сітуацыі, маладзёжнай субкультуры, ад узаема-дзеяння з навакольным светам. У ходзе педагагічнай дзей-насці ўлічваюцца макра- і мікрафактары і па меры магчы-масці перайначваюцца ў інтарэсах асобы. Важна, каб дзіця з адхіленнямі ў развіцці правільна ўспрымалася ў грамад-стве, каб не адчувала сваёй чужароднасці, непатрэбнасці і нежыццяздольнасці.

Маючы свой прадмет даследавання і свае задачы, аліга-фрэнапедагогіка звязана з іншымі навукамі: філасофіяй, сацыялогіяй, патафізіялогіяй, неўрапаталогіяй, псіхалогіяй агульнай і разумова адсталага дзіцяці, педагогікай агульнай і спецыяльнай, гісторыяй агульнай педагогікі і алігафрэна-педагогікі і г. д.

Алігафрэнапедагогіка развіваецца ва ўзаемасувязі з ін-шымі спецыяльнымі педагогікамі: сурдапедагогікай, тыф-лапедагогікай, лагапедыяй. Вынікі даследаванняў у галіне патафізіялогіі, фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці, неўрапаталогіі, псіхіятрыі выкарыстоўваюцца алігафрэна-педагогікай пры рашэнні праблем дыферэнцыяльнай дыяг-ностыкі, карэкцыйна-выхаваўчай работы, працоўнай пад-рыхтоўкі вучняў. Алігафрэнапедагогіка цесна звязана з псіхалогіяй разумова адсталых дзяцей, якая раскрывае заканамернасці псіхічнага развіцця дзяцей з парушаным інтэлектам і фарміравання асобы. Удасканаленне сістэмы


 




навучання і выхавання разумова адсталых дзяцей магчыма толькі на аснове ведання асаблівасцей іх развіцця, закана-мернасцей пазнавальнай дзейнасці.

Алігафрэнапедагогіка карыстаецца тымі ж метадамі даследавання, што і агульная педагогіка. Адрозніваюць два ўзроўні даследаванняў — эмпірычны і тэарэтычны. У за-лежнасці ад гэтага вырашаецца пытанне аб выбары метадаў даследавання.

Эмпірычны ўзровень пазнання педагагічных з'яў і пра-цэсаў азначае адбор, супастаўленне, колькасную і якасную апрацоўку ў час даследавання педагагічных фактараў. На гэтым узроўні шырока выкарыстоўваюцца педагагічнае назіранне, вывучэнне перадавога педагагічнага вопыту, метады апытання, аналіз прадуктаў дзейнасці вучняў і дакументацыі спецыяльных дзіцячых устаноў.

Тэарэтычнае пазнанне ажыццяўляецца з дапамогай вывучэння літаратурных крыніц, арганізацыі і правядзен-ня педагагічнага эксперыменту.

Педагагічнае назіранне — гэта мэтанакіраванае, сіс-тэматычнае ўспрыманне даследчыкам педагагічнага пра-цэсу, яго асобных відаў і бакоў у дапаможных школах. Пры арганізацыі назірання вызначаюцца мэты, задачы пе-дагагічнага працэсу, дакладна і аб'ектыўна фіксуюцца фак-ты. Даследчык назірае за дзейнасцю як настаўніка, так і вучняў на ўроку і пазакласных занятках, збірае як станоў-чы, так і адмоўны матэрыял. У сучасных умовах для гэтага выкарыстоўваюцца магнітафонныя запісы, кіназдымка, тэлебачанне.

Большасць дэфекталагічных даследаванняў уключае паглыбленае вывучэнне перадавога вопыту настаўнікаў і выхавальнікаў спецыяльных дзіцячых устаноў. Ва ўзаема-сувязі разглядаюцца сродкі, метады, прыёмы педагагічнага ўздзеяння, стан ведаў, уменняў, навыкаў, карэкцыйны эфект заняткаў. Педагагічны вопыт абагульняецца, распаў-сюджваецца і ўкараняецца.

Да метадаў апытання адносяцца інтэрв'юіраванне і анкетаванне. Інтэрв'ю праводзіцца вусна па загадзя скла-дзенаму плану, які ў залежнасці ад сітуацыі можа змяняцца і ўдакладняцца. Формай пісьмовага апытання з'яўляецца анкета. ІІытанні могуць быць адкрытымі, калі адказы не прадугледжваюцца, і закрытымі, калі адказ выбіраецца з прапанаваных. Пры даследаванні вялікае значэнне мае дакладнасць пытанняў і забеспячэнне ў зносінах даверу, натуральнасці.

Вывучэнне прадуктаў дзейнасці вучняў і дакументацыі дзіцячых устаноў дае рознабаковы матэрыял аб сістэме работы настаўніка, матывацыі дзейнасці дзяцей, характары памылак і спосабах пераадолення складанасцей у наву-


чанні. Абавязковым з'ўляецца ўважлівае вывучэнне меды-цынскіх картаў, пратаколаў медыка-педагагічных камісій.

Пры вывучэнні літаратурных крыніц абавязкова знаём-ства з сучаснай спецыяльнай літаратурай па алігафрэна-педагогіцы, з публікацыямі ў перыядычным друку, з наву-ковай літаратурай па сумежных галінах ведаў, работа над даведачнай літаратурай (псіхалагічнымі, педагагічнымі і дэфекталагічнымі слоўнікамі і энцыклапедыямі).

Педагагічны эксперымент — гэта вопыт, пастаўлены ў адпаведнасці з мэтаю. Гэтаму папярэднічае пабудова наву-ковай гіпотэзы. На аснове эксперыменту яна пацвярджа-ецца або не. Тады ў методыку, пастаноўку пытання ўносяц-ца змены. Пры аналізе атрыманых даных часта ўжываюцца матэматычныя метады, каб больш дакладна вызначыць педагагічную эфектыўнасць эксперыменту.

Развіццё алігафрэнапедагогікі патрабуе безупыннага даследавання навучальна-выхаваўчага працэсу, уліку пос-пехаў сумежных навук, нацыянальных традыцый, глыбо-кага вывучэння стану праблемы і папярэдніх здабыткаў у дэфекталагічнай тэорыі і практыцы.

Date: 2015-12-13; view: 1129; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию