Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Л3760400000 ббк 74. 3





ДАПАМОЖНІК ДЛЯ ДЭФЕКТОЛАГАЎ


 


Ч

 


Рэкамендавана

Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў

навучання Міністэрства адукацыі і навукі

Рэспублікі Беларусь

МІНСК

НМЦэнтр


ББК 74.3 Л 99 УДК 376.4


УСТУП


 


Рэцэнзенты:

К. У. Гаўрылавец, доктар педагагічвых навук, прафесар

В. I. Аляшкевіч, намеснік дырэктара дапаможнай школы-інтэрната

№ 10 г. Мінска

Ляшчынская Т. Л.

Л 99 Асновы алігафрэнапедагогікі (агульныя пытанні, дыдактыка): Дапаможнік для дэфектолагаў. — Мн.: НМЦэнтр, 1996. — 64 с. ІSBN 985-6216-03-6.

У дапаможніку абагульняюцца сучасныя даследаванні ў галіне алігафрэнапедагогікі. Аналізуюцца розныя канцэптуальныя пады-ходы да формаў разумовай адсталасці і карэкцыі недахопаў развіцця вучняў дапаможнай школы, прапануюцца педагагічныя рэкамен-дацыі да іх навучання і выхавання.

Прызначаецца для шырокага кола дэфектолагаў (тэарэтыкаў, практыкаў, студэнтаў).

Л3760400000 ББК 74.3

ІSВN 985-6216-03-6

© Т. Л. Ляшчынская, 1996


Асаблівая ўвага да праблем алігафрэнапедагогікі вы-значаецца двума фактарамі: прынцыпова новай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй, якая склалася ў Рэспубліцы Бела-русь, і істотнымі зменамі ў адносінах да дзяцей з недахо-памі псіхафізічнага развіцця ў сусветнай дэфекталагічнай практыцы.

Нацыянальнае адраджэнне, зварот да лепшых здабыт-каў народнай педагогікі даюць магчымасць вызначыць асаблівасці нацыянальнай спецыяльнай адукацыі ва ўмовах Рэспублікі Беларусь. Настаў час для таго, каб забяспечыць пэўны ўзровень нацыянальна-культурнай самаідэнтыфіка-цыі кожнага вучня, у тым ліку і вучняў з парушэннямі фізічнага або псіхічнага развіцця. Разам з тым беражлівыя адносіны да ўласнай культурнай унікальнасці не выклю-чаюць акумуліравання сусветнага вопыту.

У апошнія гады ў многіх краінах змяніліся адносіны да анамальных дзяцей. Яны разглядаюцца як дзеці са скла-данасцямі ў навучанні, якім патрабна дэфекталагічная да-памога і карэкцыйная падтрымка, але адносіны да якіх павінны быць такімі ж, як да звычайных, нармальных дзяцей. Гэта адпавядае вядомай канцэпцыі аб агульнасці заканамернасцей развіцця анамальных і нармальных дзя-цей, аб фарміраванні ў іх псіхічных працэсаў у адной і той жа паслядоўнасці і іерархічнай залежнасці (Л. С. Выгоцкі).. Прыярытэт прызнаецца за павелічэннем клопату аб дзецях з асаблівасцямі развіцця ў рамках рэгулярнай адукацыі сумесна са звычайнымі дзецьмі.

На сучасным этапе развіцця дэфекталагічнай тэорыі і практыкі складана адназначна ацаніць гэтыя намаганні, асабліва адносна разумова адсталых. Сумеснае навучанне іх можна разглядаць як нефармальнае эксперыментаванне. Магчыма гэты вопыт будзе няўдалым. Але не ўлічваць яго вынікаў, не выкарыстоўваць атрыманыя звесткі ў далей-шым было б неразумным.

Праблемы алігафрэнапедагогікі вызначаюцца парадыг-мамі тэорыі і практыкі дапаможнага навучання.

Парадыгма першая. У навучанні стымулююцца абход-ныя шляхі кампенсацыі розных парушэнняў і адхіленняў.


Улічваецца, што ў структуры пазнавальнай дзейнасці ра-зумова адсталых дзяцей больш захаваны афектыўны кам-панент, чым інтэлектуальны. Гэта патрабуе забеспячэння эмацыянальнай асновы фарміравання ведаў, пашыранага выкарыстання ў навучальным працзсе элементаў мастацтва, інсцэніравання, драматызацыі, пераўвасаблення і г. д. Вы-хаванне эмацыянальна-эстэтычных адносін да таго, што вывучаецца, актывізацыя ацэначнай дзейнасці ствараюць перадумовы для больш усвядомленага засваення вучэбнага матэрыялу. Веды для вучня набываюць асобасны сэнс. Ву-чань пачынае разумець тое, што ў звычайных умовах для яго недаступна.

Парадыгма другая. Навучальна-выхаваўчы працэс у дапаможнай школе мае сацыяльную накіраванасць, гэта значыць будуецца з улікам спецыфікі жыцця вучняў, сацы-яльнага і эканамічнага развіцця рэгіёну, існуючых трады-цый і звычак, узроўню культуры грамадства. Разумова ад-сталыя падлеткі павінны засвоіць нормы жыцця ў грамад-стве і ў той жа час умець рэалізаваць свае патрэбы і інтарэсы.

Асаблівае месца займаюць веды, якія знаёмяць навучэн-цаў з эканамічнымі адносінамі ў грамадстве, культурай зносін людзей, вырашэннем канфліктных сітуацый. Гэта адбываецца не толькі на ўроках сацыяльна-бытавой арыен-ціроўкі, але і на іншых уроках і ў штодзённай пазакласнай рабоце. Аналіз рэчаіснасці і спецыяльныя практыкаванні дазваляюць засвоіць школьнікам элементарныя веды аб вядзенні хатняй гаспадаркі, набыць навыкі самаабслугоў-вання. Разам з тым, школьнікі вучацца асэнсоўваць сваё месца сярод іншых, успрымаць узрост, настрой, накіра-ванасць інтарэсаў тых, хто побач. Праводзяцца спецыяль-ныя практыкаванні па вызначэнню выразу твару (засму-чаны, разгублены, стомлены, радасны і г. д.). Старша-класнікі прымячаюць рухі чалавека (рухаецца лёгка, цяж-ка, нязграбна, прыгожа), вызначаюць адкрытасць чалавека да кантактаў. Гэта ўсё адносіцца да тэхнікі папярэдняй арыентацыі.

Далей вучні спасцігаюць рытуальныя формы зносін. Дэталёва прапрацоўваецца, як павіншаваць, развітацца, папрасіць прабачэння, звярнуцца з просьбай, калі ўжы-ваецца "ты" і "Вы". Веды падмацоўваюцца адпаведнымі гульнямі. Старшакласнікі даведваюцца пра сяброўства і каханне юнакоў і дзяўчат, пра дашлюбныя і шлюбныя адно-сіны, выхаванне ў сям'і маленькіх дзяцей, вырашэнне ся-мейных канфліктаў.

Як бачым, спектр разглядаемых праблем вельмі шы-рокі, каб задаволіць патрэбы ў сацыяльных сувязях. Усе яны павінны быць у сферы дзейнасці настаўнікаў, выха-вальнікаў, бацькоў, школьнікаў.


Парадыгма трэцяя. Паўсядзённай увагі патрабуе ўста-раненне ў дзяцей з разумовай адсталасцю псіхічнай дэпры-вацыі, якая выклікаецца незадавальненнем іх патрэб ва ўмовах школы-інтэрната, адчуваннем дыскамфорту ў паўся-дзённым жыцці.

Яшчэ можна сустрэць абыякавыя адносіны да гэтай праблемы. Яна не вылучаецца як спецыфічны аспект наву-чання ў дапаможнай школе, нягледзячы на недасканаласць аналізу адчуванняў і ўспрыманняў. Звяртае на сябе ўвагу пераважнае выкарыстанне слоўных метадаў і абмежава-нае — наглядна-практычных. Полісенсорны падыход да вывучэння новых з'яў, разнастайнасць наглядна-вобразных сродкаў, эмацыянальны фон вучэбнай дзейнасці могуць кампенсаваць недахопы перцэпцыі гэтай катэгорыі дзяцей.

Вопыт сведчыць, што вельмі асцярожна трэба пады-ходзіць да навучання на матэрыяле павышанай склада-насці, а гэта адбываецца пры выкарыстанні падручнікаў масавай школы з-за іх адсутнасці для дапаможнай. Пера-скокванне праз наглядна-дзейснае і наглядна-вобразнае мысленне прыводзіць да вярбальнага і фармальнага харак-тару ведаў. За словамі ў вучняў няма вобраза, яны не могуць выкарыстаць набытыя веды ў практычнай дзейнасці. Гэта дае адчуванне сваёй нежыццяздольнасці і бездапаможнас-ці. Устараненне дэпрывацыі магчыма толькі на аснове далучэння школьнікаў да цікавага, змястоўнага жыцця, якое б давала станоўчыя эмоцыі, адчуванне сваёй значнасці.

Парадыгма чацвёртая. Навучальна-выхаваўчы працэс у школе-інтэрнаце павінен забяспечыць фарміраванне ў разумова адсталых вучняў станоўчай Я-канцэпцыі, інакш кажучы, абагульненага ўяўлення аб сваёй вартасці. Аме-рыканскі прафесар Уільям Гласер назваў выхаванне, накі-раванае на фарміраванне адчування значнасці асабістага Я, тэрапіяй рэальнасцю. Калі вучня паважаюць, любяць, падкрэсліваюць станоўчае, навучаюць любіць іншых, тады ён пабуджаецца да дасягненняў поспеху.

Задача спецыяльнага навучання бачыцца ў тым, каб дапамагчы падлетку са складанасцямі ў навучанні адчуць сябе асобаю, з якою лічацца, якую паважаюць, у поспехах якой зацікаўлены. Калі не адбудзецца асобасная ідэн-тыфікацыя, у падлетка не будзе веры ў сябе, імкнення да самастойнасці, самапавагі, прыйдзе да яго азлобленасць і крыўда на ўсё чалавецтва.

Парадыгма пятая. Навучальна-выхаваўчы працэс у дапаможнай школе ўключае інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі, якія прадугледжваюць поліфанію, вар'іраванне, імправізацыю, камбінаванне, сугестыю, самавызначэнне. На ўроку гучыць голас кожнага і ў той жа час вучні ўзаема-дзейнічаюць. Рэпрадуктыўныя метады дапаўняюцца эўры-


 




стычнымі, сістэма работы змяняецца ў залежнасці ад пры-значэння ўрока: першаснага азнаямлення з вучэбным матэ-рыялам, паглыблення ведаў, завяршэння тэмы. На кожным уроку можа мець месца мастацкая інтэрпрэтацыя, практыч-ныя работы, пошукавая дзейнасць.

Педагагічныя інавацыі, заснаваныя на карэкцыйным навучанні, даюць прастор настаўніку ў выкарыстанні псіха-гімнастыкі, элементаў трэнінгу і імітацыйных гульняў, праблемных сітуацый і праграміраваных заданняў.

Парадыгма шостая. Спецыяльная адукацыя выконвае інтэгральную функцыю, якая азначае, што канчатковай мэтай з'яўляецца інтэграцыя выпускнікоў дапаможнай школы ў звычайныя вытворчыя калектывы, у асяроддзе нармальных людзей. Падлеткі з недахопамі ў разумовым развіцці жывуць у спецыяльнай школе-інтэрнаце сярод сабе падобных. Заканчваючы спецыяльную школу-інтэр-нат, яны адчуваюць сябе адзінокімі, неабароненымі і не-прыстасаванымі да складанасцей паўсядзённага жыцця. 3 утрыманскай спажывецкай псіхалогіяй і няўменнем па-стаяць за сябе выпускнікі застаюцца інвалідамі ў горшым значэнні гэтага слова ўсё жыццё, не з'яўляючыся інвалідамі па свайму прававому статусу. Праблема інтэграванай аду-кацыі анамальных дзяцей (сумесна з нармальнымі) да гэтага часу не з'яўлялася прадметам даследавання беларускіх дэфектолагаў.

Распрацоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый па інтэграцыі разумова адсталых падлеткаў у сацыяльнае ася-роддзе звычайных людзей складае цэнтральную праблему алігафрэнапедагогікі.

Прапануемы дапаможнік уключае матэрыялы, якія ў той ці іншай меры прысвечаны азначаным праблемам. Вы-карыстаны сучасныя даследаванні, перадавы педагагічны вопыт, здабыткі беларускай дэфекталогіі.

У дапаможніку вылучаюцца два раздзелы: "Агульныя пытанні алігафрэнапедагогікі " і 'Тзорыя спецыяльнага навучання".

Першую частку складаюць тэмы, якія датычацца праб-лем навучальна-выхаваўчай і працоўнай падрыхтоўкі разу-мова адсталых школьнікаў. Стварэнне навуковых асноў сістэмы навучання патрабавала паглыбленага аналізу педа-гагічных набыткаў і праблем, якія ўзнікаюць у дзяцей з пэўнымі асаблівасцямі развіцця. Таму значнае месца займае характарыстыка дзяцей з рознымі паталагічнымі станамі і псіхалагічнымі своеасаблівасцямі. Разглядаецца клінічная карціна парушэння, псіхалагічныя праяўленні і змест ад-паведнай педагагічнай дапамогі. Толькі комплексны пады-ход да навучання і яго цесная ўзаемасувязь з дыягносты-


кай прычын парушэння пазнавальнай дзейнасці вучня мо-жа забяспечыць яму кваліфікаваную педагагічную дапамогу.

Матэрыялы сведчаць, што не страцілі сваёй актуаль-насці даследаванні, накіраваныя на вызначэнне шляхоў і прыёмаў карэкцыйнага ўздзеяння. Існуюць розныя пункты гледжання на карэкцыю як айчынных, так і замежных дэфектолагаў. Праблема разглядаецца комплексна, з улікам патафізіялагічных механізмаў прыстасавальніцкіх пера-будоў псіхікі.

Важнымі раздзеламі алігафрэнапедагогікі з'яўляюцца прынцыпы, метады і формы навучання. Матэрыялы адлю-строўваюць дзве асноўныя тэндэнцыі навучальна-выхаваў-чага працэсу: яго бінарнасць (цесную ўзаемасувязь нас-таўніка і вучняў) і асобасна-гуманістычны падыход у час іх узаемадзеяння. Рашэнне гэтых праблем залежыць ад псіхолага-практычнай падрыхтоўкі настаўніка, яго дэфек-талагічнай кампетэнтнасці. Вынікам з'яўляецца жыцця-здольнасць і самастойнасць выпускніка.

Задачам педагагічнай карэкцыі і сацыяльнай абілітацыі адпавядаюць падыходы да арганізацыі працоўнага наву-чання і ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў. Звяр-таецца ўвага на неабходнасць адзначаць нават невялікія поспехі вучняў, ацэньваць не толькі іх веды, але і адносіны да навучання. Акцэнтуецца ўвага на фарміраванні ў вучняў самастойнасці і болып глыбокай асэнсаванасці ў дзейнасці.

Мяркуецца, што матэрыялы зацікавяць не толькі сту-дэнтаў-алігафрэнапедагогаў, але і практычных работнікаў спецыяльных школ розных тыпаў.

Аўтар будзе ўдзячна за канструктыўныя прапановы і заўвагі, якія просіць накіроўваць у Нацыянальны інсты-тут адукацыі, аддзяленне праблем дзфекталогіі (220004. г. Мінск, вул. Караля, 16).



Date: 2015-12-13; view: 678; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию