Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Змест адукацыі





Адукацыя забяспечвае засваенне сістэматызаваных ве-даў, уменняў і навыкаў, падрыхтоўку да жыцця і працы. Адукацыя разумова адсталых дзяцей павінна даць усё неаб-ходнае для таго, каб дзеці знайшлі сябе ў грамадстве, змаглі раскрыць і рэалізаваць свой патэнцыял.

Сучасная адукацыя мае арыенцірам рацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Сувязь адукацыі і куль-туры непарыўная. Структура і змест адукацыі абумоўлены нацыянальнай культурай і тымі экалагічнымі абставінамі, у якіх апынулася Беларусь. У дапаможных школах будзе вывучацца родная мова, што паспрыяе забеспячэнню на-цыянальнай ідэнтыфікацыі. Аднак гэта не павінна пры-весці да нацыянальнай замкнёнасці і ізаляванасці, нега-тыўных адносін да іншых культур і народаў. Чалавеку належыць вырасці перш за ўсё чалавекам, самарэалізавац-ца ў грамадстве. Разам з тым, развіццё вучня павінна ад-


бывацца ў адзінстве з прыродай, адукацыя павінна мець экалагічную накіраванасць.

Асаблівасцю адукацыі разумова адсталых дзяцей з'яў-ляецца завершаны яе характар.

Спецыфіка адукацыі вынікае з таго, што дапаможная школа не забяспечвае цэнзавай адукацыі, якая б адпавядала герынятым у нашай краіне для масавых школ адукацыйным стандартам. Гэта значыць, што дапаможная школа не ста-віць сваёй мэтай забяспечыць сувязь зместу спецыяльнай адукацыі з яе зместам у іншых звёнах сістэмы народнай адукацыі. Таму з усёй сукупнасці ведаў, што выкладаюцца ў агульнаадукацыйнай масавай школе, адбіраецца той мі-німум, які неабходны для развіцця асобы вучня, для карэкцыі недахопаў яго інтэлектуальнай, эмацыянальнай, валявой дзейнасці і для падрыхтоўкі да працоўнай дзей-насці ва ўмовах звычайнага сацыяльнага асяроддзя. Разам з тым трэба зазначыць, што завершанасць адукацыі не азначае, што ў дапаможнай шксле адукацыя даецца ў такім аб'ёме, што выпускнікам зачыняюцца дзверы да самаадука-цыі і ўдасканалення прафесійна-працоўнай кваліфікацыі. Адукацыя ў дапаможнай школе без дадатковага навучання забяспечвае элементарную арыентацыю выпускнікоў у па-дзеях грамадскага жыцця, з'явах жывой і нежывой прыро-ды, вытворчых адносінах.

Пры вызначэнні зместу навучання ў дапаможнай школе ўлічваюцца патрабаванні даступнасці. Даступнасць не азначае, што ў праграме няма такога матэрыялу, які патрабуе пэўных намаганняў і адпавядае вучням з даволі высокім псіхафізічным станам. Даступнасць у дапаможнай школе не можа быць забяспечана без дыферэнцыяцыі яго зместу, без вызначэння некалькіх узроўняў вывучэння матэрыялу.

Змест адукацыі разумова адсталых дзяцей характары-зуецца варыятыўнасцю і варыянтнасцю.

Адмаўляючыся ад утылітарызму, сучасная алігафрэна-педагогіка прызнае неабходнасць спалучэння агульнаадука-цыйнай значнасці вучэбнага матэрыялу з яго практычнай накіраванасцю. У вучняў фарміруюцца працоўныя, прак-тычныя, маральныя, бытавыя ўменні і навыкі на аснове тых ведаў, якія засвойваюцца. Увесь змест навучання но-сіць прыкладны характар.

Адметнай рысай навучання ў дапаможнай школе з'яў-ляецца наяўнасць прапедэўтычнага перыяду, кароткага азнаямляльнага этапу ў засваенні ведаў. Яго задача — фарміраванне ў вучняў пэўнага кола элементарных уяў-ленняў, уменняў у вучэбнай і пазнавальнай дзейнасці, якас-цей розуму, якія забяспечваюць падрыхтоўку да засваення элементарных паняццяў.


 




Рэалізацыя гэтых патрабаванняў да зместу адукацыі стварае спрыяльныя ўмовы для вырашэння цэнтральнай і спецыфічнай задачы дапаможнай школы — карэкцыі недахопаў псіхафізічнага развіцця вучняў і падрыхтоўкі іх да грамадска карыснага жыцця. Разам з тым, змест навучання толькі стварае ўмовы для ажыццяўлення гэтых задач. Вырашэнне задач залежыць ад якасці навучальнага працэсу, ад яго арганізацыі, абсталявання і кіраўніцт-ва, што ў пэўнай меры вызначаецца вучэбным планам і праграмамі.

Вучэбны план дапаможнай школы змяшчае прадметы агульнаадукацыйнага характару (родная мова, матэматыка, чалавек і свет, прыродазнаўства, геаграфія, асновы гіста-рычных і прававых ведаў), прадметы, якія накіраваны на эстэтычную адукацыю і выхаванне (выяўленчая дзейнасць, спевы і музыка), фізічнае выхаванне (рытміка і фізкуль-тура). Прадугледжваецца працоўнае навучанне і выхаванне (праца ў малодшых класах, прафесійна-працоўнае наву-чанне ў старэйшых класах). Вучэбны план забяспечвае сацыяльную адаптацыю (сацыяльна-бытавая арыенціроў-ка), карэкцыю недахопаў (лагапедычныя заняткі і лячэбная фізкультура). Пералічаныя прадметы складаюць базавы і карэкцыйны кампаненты, дапоўненыя ў сучасных умовах школьным кампанёнтам, змест якога вызначаецца з улікам мясцовых асаблівасцей.

Школьны кампанент можа быць прадстаўлены прад-метамі: " Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Ганчарства і ткацтва", гісторыка-геаграфічным курсам "Мой родны кут". Можа быць пашырана выкладанне прадмета "Сацы-яльна-бытавая арыенціроўка" праз увядзенне дадатковых курсаў: "Сацыяльная рэабілітацыя', "Культура паводзін" і інш.

Змест адукацыі канкрэтызуецца ў праграмах, якія адлюстроўваюць карэкцыйны характар навучання. У іх канкрэтызуюцца шляхі і сродкі выпраўлення недахопаў агульнага, маўленчага і фізічнага развіцця ў працэсе ава-лодання кожным прадметам.

Размяшчэнне матэрыялу ў праграмах можа быць лі-нейным (кожная наступная частка вучэбнага матэрыялу з'яўляецца працягам папярэдняй) або канцэнтрычным (вучэбны матэрыял паўтараецца з ускладненнем і дапаўнен-нем на наступнай ступені навучання). Праграмы дапа-можнай школы ў асноўным пабудаваны канцэнтрычна, што дазваляе неаднаразова звяртацца да вучэбнага матэрыялу, паўтараць яго і паглыбляць.

Праграмы адлюстроўваюць выхаваўчую арыентава-насць вучэбнага матэрыялу, узмацненне яго гуманістычнай і практычнай накіраванасці, дыферэнцыяцыю вучэбных


патрабаванняў. Вызначаецца аптымальны аб'ём ведаў і ўменняў і тыя ўскладненні, якія могуць быць зроблены ў межах матэрыялу тэмы. Не выключаецца магчымасць на-вучання асобных вучняў па індывідуальнаму плану, які адпавядае іх здольнасцям.

Да асноўных прадметаў дапаможнай школы належыць родная мова. Яна з'яўляецца прадметам навучання і срод-кам вывучэння іншых прадметаў. У задачы навучання роднай мове вучняў дапаможнай школы ўваходзіць фармі-раванне ўменняў разумець вуснае і пісьмовае маўленне і карыстацца ім, пашыраць слоўнікавы залас, выпраўляць дэфекты маўлення і інш. У вывучэнні рэалізуецца камуні-катыўна-дзейсны падыход.

Букварнаму перыяду ў вывучэнні мовы папярэднічае дабукварны, падрыхтоўчы, у працэсе якога вучням даюцца першыя навыкі вучэбнай дзейнасці, правілы паводзін у класе, удакладняюцца і развіваюцца іх слыхавыя і зро-кавыя ўспрыманні, карыгіруюцца парушэнні маўлення і маторыкі.

Асноўнымі раздзеламі праграмы з'яўляюцца: чытанне, навучанне грамаце, граматычныя практыкаванні ў малод-шых класах і граматыка ў старэйшых, пазакласнае чытанне.

На ўроках чытання вядзецца работа над тэкстамі. Вучні знаёмяцца з мастацкімі творамі класікаў і сучасных пісь-меннікаў. Вялікае месца займаюць артыкулы прырода-знаўчага і гістарычнага характару. Урокі чытання пашы-раюць кола ўяўленняў і паняццяў вучняў, уплываюць на іх маральнае і эстэтычнае выхаванне. На гэтых уроках вучні набываюць уменні карыстацца тэкстамі як крыніцай ведаў.

На ўроках па прадмету "Чалавек і свет" вядзецца ра-бота над пашырэннем кругагляду вучняў, фарміруюцца правільныя ўзаемаадносіны з раслінным і жывёльным светам, адпрацоўваецца культура іх зносін з аднагодкамі і старэйшымі. Па беларускай мове ў малодшых класах вучні атрымліваюць першыя звесткі пра гукі і літары, слова і сказ, вучацца вылучаць зместавы сэнс слова. Усё гэта раз-глядаецца як падрыхтоўка да навучання граматыцы. У ста-рэйшых класах, з пятага па дзевяты, школьнікі вывучаюць часціны мовы і засвойваюць асноўныя правілы правапісу.

Вялікая роля ў развіцці абстрактна-лагічнага мыслення вучняў і ў іх падрыхтоўцы да працы і жыцця належыць матэматыцы. Вучні авалодваюць арыфметычнымі дзеян-нямі, навыкамі вуснага лічэння, вывучаюць метрычную сістэму мер, меры часу, звычайныя і дзесятковыя дробы, выконваюць практычныя работы па вымярэнню, узваж-ванню, вызначэнню плошчаў, аб'ёмаў, часу. Матэматыка ўключае элементарныя звесткі па геаметрыі. Школьнікі


 




знаёмяцца з геаметрычнымі фігурамі і целамі, іх уласцівас-цямі, выконваюць практычныя работы геаметрычнага ха-рактару на мясцовасці.

Фарміраванню асноў краязнаўчых ведаў, любві да пры-роды і беражлівых адносін да яе садзейнічае вывучэнне геаграфіі і прыродазнаўства. Вучні засвойваюць веды аб нежывой прыродзе (вадзе, паветры, карысных выкапнях, глебе), аб раслінным, жывёльным свеце, чалавеку. Яны вучацца арыентавацца на мясцовасці, знаёмяцца з планамі і картай, формамі паверхні зямлі і вадой на зямлі. Паглыб-лена вывучаецца родны край.

На ўроках па асновах гістарычных і прававых ведаў
школьнікі вывучаюць апавяданні, якія ўвасабляюць у
храналагічным парадку розныя перыяды гісторыі нашай
краіны, пачынаючы з далёкага мінулага і да нашага часу.
Вучні знаёмяцца з грамадзянскімі правамі і абавязкамі, з
некаторымі законамі.

Важнае месца ў карэкцыі недахопаў вучняў і падрых-тоўцы іх да самастойнага жыцця займае "Сацыяльна-быта-вая арыенціроўка". Гэты прадмет мае вялікае значэнне для развіцця навыкаў самаабслугоўвання, арыенціроўкі ў наваколлі, вучыць весці хатнюю гаспадарку. На занятках развіваюцца ўменні і навыкі карыстання паслугамі службы быту, гандлю, сувязі, транспарту, медыцынскай дапамогі. Выконваюцца практычныя работы, звязаныя з прыгата-ваннем ежы, дагляданнем дзяцей, прыбіраннем памяшкан-няў і іншыя. Гэтыя заняткі дапамагаюць разумова адсталым школьнікам авалодваць бытавымі навыкамі, адаптавацца ў жыцці. У поўнай меры рэалізацыя задач і праграмных патрабаванняў можа быць дасягнута толькі пры забеспя-чэнні ўмоў шырокага выкарыстання дзецьмі набытых ведаў у рэальным жыцці. Гэта значыць, што школы-інтэрнаты павінны быць сапраўды адкрытымі, каб дзеці мелі магчы-масць самастойна мець зносіны ва ўстановах службы быту, гандлю, сувязі.

Важнае месца ў карэкцыі недахопаў пазнавальнай дзей-насці вучняў і іх усебаковым развіцці займае выяўленчае мастацтва і мастацкая праца. На гэтых уроках забяс-печваецца сенсорнае выхаванне, удакладняюцца ўяўленні аб форме і колеры прадметаў, аб іх істотных прыметах. Школьнікі выконваюць такія аперацыі як аналіз, сінтэз, параўнанне. Заняткі выхоўваюць мастацкі густ, уменне разумець творы выяўленчага мастацтва. Вучні на ўроках малююць з натуры, выконваюць дэкаратыўнае і тэматычнае маляванне. Настаўнік праводзіць гутаркі аб выяўленчым мастацтве.


Спевы і музыка маюць вялікі ўплыў на эмацыянальнае выхаванне. На ўроках вучні спяваюць, слухаюць музыку, авалодваюць элементамі музычнай граматы. Заняткі па спевах і музыцы пашыраюць музычныя вобразы, кары-гіруюць эмацыянальна-валявую сферу вучняў.

Рытміка, фізічная культура таксама займаюць вялікае месца ў сістэме карэкцыйна-выхаваўчай работы, таму што ў большасці школьнікаў назіраюцца парушэнні саматыч-нага характару, адставанне ў фізічным развіцці, а таксама парушэнне маторыкі. Фізічная культура ў дапаможнай школе забяспечвае агульнае фізічнае развіццё, умацаванне здароўя і карэкцыю індывідуальных недахопаў фізічнага стану. На занятках прадугледжваюцца рытмічныя практы-каванні, пастраенні і перастраенні, хадзьба, бег, скачкі, лажанне, практыкаванні на раўнавагу, перадачу і кіданне прадметаў, перанясенне грузаў.

Урокі працы ў IIII класах з'ўляюцца падрыхтоўчым этапам у прафесійна-працоўным навучанні. На ўроках узба-гачаецца пачуццёвы вопыт вучняў, пашыраецца слоўніка-вы запас, яны пазнаюць якасці матэрыялаў.

Прафесійна-працоўнае і вытворчае навучанне (IV—ІХ кла-сы) фарміруе ў вучняў тэхнічныя і тэхналагічныя веды, развівае агульнапрацоўныя ўменні, выхоўвае станоўчыя адносіны да працы і тыя якасці асобы, што неабходныя ў вытворчай дзейнасці. Прафесійная падрыхтоўка вучняў вы-значаецца на аснове ацэнкі магчымасцей вучняў і патраба-ванняў вытворчасці.

Змест навучання знаходзіць увасабленне ў падручніках дапаможнай школы, якія адказваюць пэўным патрабаван-ням. Перш за ўсё, падручнікі адлюстроўваюць структурную спрошчанасць ведаў. Заданні ў падручніках дазваляюць рэалізаваць адукацыйную і карэкцыйна-выхаваўчую функ-цыі: фарміруюцца як веды, так і спосабы пазнавальнай дзейнасці і вучэбнай работы. Як правіла, у падручніках вылучаны асноўныя думкі і вывады. Змяшчаецца значны матэрыял для замацавання і паўтарэння, ёсць нядрэннае нагляднае забеспячэнне, серыі малюнкаў для вусных і пісьмовых работ. Вучэбны матэрыял мае таксама практыч-ную накіраванасць.

Date: 2015-12-13; view: 1544; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию