Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тыповыя ўласцівасці метадычнай сістэмы





Метадычную сістэму трэба разумець не як характарыстыку выкладання таго ці іншага вучэбнага прадмета, а як частку, як падсістэму дыдактычнай сістэмы. Тыповыя ўласцівасці ў гэтым выпадку з'яўляюцца агульнымі для методык па ўсіх вучэбных прадметах.

Прадстаўляем сціслую характарыстыку гэтых уласцівасцей.

1. Шматграннасць. Дзякуючы гэтай уласцівасці ў сферу ву-
чэння ўцягваюцца не толькі інтэлект школьніка, але і эмоцыі,
імкненні, якія садзейнічаюць пераадольванню аднабаковага інтэ-
лектуалізму і цесна звязанага з ім фармалізму.

Інтэнсіўная мысліцельная дзейнасць выклікае пачуццё зада-вальнення, а разам з тым — імкненне давесці работу да канца. Такім чынам, эмоцыі не проста надаюць тую ці іншую афарбоў-ку разумовай дзейнасці, але і валодаюць стваральнай сілай.

Сапраўднае авалодванне ведамі — гэта не толькі набыццё, але і перакананне ў іх вартасці. Пераканаўчасць жа ўзнікае як вынік зліцця эмацыянальных перажыванняў і роздумаў у працэ-се вывучэння новага.

2. Працэсуальны характар. У адпаведнасці з гэтай уласці-
васцю кожны адрэзак вучэбнага курса ўваходзіць у арганічную
сувязь з іншымі элементамі сістэмы. Паступова адбываецца ўсё
большае ўскладненне суадносін элементаў паглыбленне пазнан-
ня. Са з'яўленнем больш складаных сувязей змяняецца і мето-
дыка навучання.

Такі падыход супярэчыць меркаванню, што грунтоўнае засва-енне ведаў магчыма толькі пасля вывучэння кожнага асобнага элемента. На самай справе сапраўднае пазнанне кожнага асобна-га элемента ўзыходзіць да авалодвання зместам адпаведнага цэ-лага (вучэбнага курса і яго працягу ў наступных класах).

3. Калізіі. Вучэбны матэрыял змяшчае ў сабе шмат сітуацый, калі разнастайныя звесткі сутыкаюцца адна з адной. Такога кшталту калізіі трэба ўвесь час выкарыстоўваць для павелічэння інтэнсіўнасці вучэбнай дзейнасці школьнікаў.

Варыянтнасць. Гэта ўласцівасць супрацьстаіць уніфіка-цыі традыцыйнага навучання. Функцыянальнае значэнне вары-янтнасці заключаецца ў знаходжанні разнастайных шляхоў і сродкаў рэалізацыі ўласцівасцей метадычнай сістэмы ў адпа-веднасці з асаблівасцямі педагагічнай дзейнасці кожнага нас таўніка (улічваецца яго вопыт, стыль работы і г. д.), з індывіду-альнымі асаблівасцямі вучняў і інш. Істотнай формай варыян-тнасці метадычнай сістэмы з'яўляецца змяненне спосабаў ра-боты, паслядоўнасці заданняў, іх характару ў залежнасці ад сі-туацыі, якая склалася на ўроку.

Варыянтнасць метадычнай сістэмы мае межы, якія вызна-чаюцца дыдактычнымі прынцыпамі. Зменлівасць тыповых педа-гагічных уласцівасцей, нават калі яна будзе значнай, не акажа ўплыў на існаванне эксперыментальнай сістэмы як цэлага пры ўмове, што гэтыя змены дапускаюцца дыдактычнымі прынцыпа-мі, якія накіроўваюць і рэгулююць усю сістэму.

Date: 2016-02-19; view: 410; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию